KISS (прынцып)
- Гэты артыкул — пра прынцып дызайну. Пра амерыканскі рок-гурт, гл. артыкул Kiss.
KISS (абрэвіятура ад англ.: «Keep it simple, stupid!» — «Зрабі гэта проста, дурань!») — гэта прынцып дызайну, які сцвярджае, што галоўнай каштоўнасцю сістэмы з’яўляецца яе прастата. Сустракаецца ў амерыканскай англійскай мове прынамсі з 1938 года. Выкарыстоўваецца ў ВМС ЗША і ВПС ЗША, а таксама ў галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння.
Сярод варыянтаў расшыфроўкі гэтай фразы, пазбаўленых грубага слова «дурань», наступныя:
- Keep it super simple — «зрабі гэта вельмі проста»
- Keep it short and simple — «зрабі гэта каротка і проста»
- Keep it simple, soldier — «зрабі гэта проста, салдат»[1]
- Keep it simple, sweetie — «зрабі гэта проста, мілая»
Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Варыянт фразы «Keep it short and simple» сустракаецца ў выпуску газеты «Minneapolis Star» за 1938 год. Лічыцца, што шырокае распаўсюджванне абрэвіатуры у 1970-х звязана з Кэлі Джонсанам, вядучым інжынерам на заводзе Lockheed Skunk Works.
Найлепшым прыкладам прынцыпу з’яўляецца гісторыя пра тое, як Джонсан паставіў камандзе інжынераў-канструктараў задачу, каб рэактыўны самалёт, які яны распрацоўвалі, мог адрамантаваць звычайны механік у баявых умовах, маючы толькі прасцейшыя інструменты.
На працягу дзесяцігоддзяў папулярным быў варыянт «Keep it simple, stupid» («Зрабі гэта проста, дурань»), аднак Джонсан пісаў яго проста як «Keep it simple stupid» («Зрабі гэта да дурнога проста»), і такі варыянт таксама дагэтуль выкарыстоўваецца.
Падобныя прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]Існуе вялікая колькасць падобных канцэпцый, напрыклад:
- Брытва Окама
- «Менш — гэта больш» (англ.: Less is more) Міса ван дэр Роэ
- Антуан дэ Сент-Экзюперы казаў: «Здаецца, што дасканаласць дасягаецца не тады, калі няма чаго дадаць, а тады, калі няма чаго адняць»;
- Прыпісваецца Альберту Эйнштэйну[2]: «Рабіце ўсё як мага прасцей, але не прасцей за гэта»;
- Б’ёрн Страўструп: «Рабіце простыя задачы проста!» (англ.: «Make Simple Tasks Simple!»)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Officers' Call. Print Media Branch, Command Information Unit, Office, Chief of Public Affairs, HQDA. 1986. LCCN 88655070.
Remember the adage KISS; Keep it Simple, Soldier
- ↑ Everything Should Be Made as Simple as Possible, But Not Simpler . Quote Investigator (13 мая 2011).