Лабараторыя Касперскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Kaspersky Lab)
Лабараторыя Касперскага
Тып joint-stock company[d]
Заснаванне 1997
Заснавальнікі Eugene Kaspersky[d]
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Масква, Ленінградская шаша, 39а, буд. 3
Ключавыя постаці Яўген Валянцінавіч Касперскі (генеральны дырэктар)
Галіна Вытворчасць праграмнага забеспячэння для абароны інфармацыі  (англ.)
Прадукцыя Антывіруснае праграмнае забеспячэнне
Абарот $644 млн (2016) МСФС  (бел. (тар.))[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 600 чал. (красавік 2017)[2]
Дэвіз Bring on the future
Сайт kaspersky.com

Лабараторыя Касперскага — міжнародная група кампаній з цэнтральным офісам у Маскве, якая спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Заснавана як самастойная кампанія 21 ліпеня 1997 г.

Кампанія з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе вытворцам сістэм абароны ад шкоднаснага і непажаданага праграмнага забеспячэння, хакерскіх нападаў і спаму. Кампанія ўваходзіць у чацвёрку вядучых сусветных вытворцаў праграмных рашэнняў для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Па выніках 2010 г., выручка кампаніі вырасла на 38 %, перавысіўшы $500 млн. У Лабараторыі Касперскага працуюць больш за 2300 высокакваліфікаваных спецыялістаў. Прадукты кампаніі абараняюць кампутары і мабільныя прылады больш за 300 мільёнаў карыстальнікаў ва ўсім свеце, тэхналогіі выкарыстоўваюцца ў прадуктах найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў праграмных і апаратных рашэнняў.

Зноскі

  1. Альберт Хабибрахимов. «Лаборатория Касперского» отчиталась о росте выручки в 2016 году на 4% — до $644 млн (руск.)(недаступная спасылка). vc.ru. vc.ru (18 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2017. Праверана 21 красавіка 2017.
  2. «Лаборатория Касперского» отчиталась о росте выручки в 2016 году на 4% — до $644 млн — 2017. Праверана 7 лютага 2022.