Перайсці да зместу

King's Field (серыя гульняў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
жанр Action/RPG
распрацоўшчык FromSoftware
выдавец
платформа PlayStation, PlayStation 2, PlayStation Portable, Windows, мабільныя прылады
першая гульня King’s Field
дата першай гульні 16 снежня 1994
апошняя гульня King’s Field: Additional II
дата апошняй гульні 24 жніўня 2006

King’s Field (яп.: キングスフィールド) — серыя камп’ютарных гульняў у жанры Action/RPG, распрацаваная FromSoftware. Гульні гэтай серыі выходзілі на PlayStation, PlayStation 2, PlayStation Portable, Microsoft Windows і мабільных прыладах[1].

Першая гульня King’s Field выйшла ў 1994 годзе для платформы PlayStation.

Хроніка выпускаў гульняў серыі
1994King’s Field
1995King's Field II
1996King's Field III
1997
1998
1999
2000Sword of Moonlight: King’s Field Making Tool
2001King’s Field IV
2002
2003
2004King’s Field Mobile
2005King’s Field Mobile 2
2006King’s Field EX
King’s Field: Additional I
King’s Field: Additional II

Першая гульня серыі King’s Field была выпушчана толькі ў Японіі. Хоць яна і не была лакалізавана на англійскую мову, быў зроблены фанацкі пераклад[2].

У King’s Field гулец бярэ на сябе ролю Джына Альфрэда Форэстэра. Ён шукае свайго зніклага бацьку, Хаўзера Форэстэра, які знік разам са сваімі салдатамі падчас даследавання падземных могілак мёртвага караля. King’s Field карацей за іншыя гульні серыі і складаецца з пяці паверхаў. Геймплэй складаецца з бітваў ад першай асобы, рашэння галаваломак і даследавання.

Пасля поспеху першай гульні быў выпушчаны працяг, King’s Field II (у Паўночнай Амерыцы і Еўропе пад назвай King’s Field, без лічбы). У сіквеле гулец бярэ на сябе ролю прынца Гранітыкі Алефа (яп.: アレフ・ガルーシャ・レグナス), які церпіць караблекрушэнне на Меланаце, праклятым востраве, які прыцягнуў увагу новага караля Вердыта.

У King's Field III (выпушчана ў Паўночнай Амерыцы пад назвай King’s Field II) гулец бярэ на сябе ролю вердыцкага прынца Лайла (яп.: ライル・ウォリシス・フォレスター), які спрабуе раскрыць прычыны раптоўнай звар’яцеласці свайго бацькі Джына і аднавіць сваё каралеўства. Большая частка гульні адбываецца над зямлёй, але асноўныя аспекты гульнявога працэсу застаюцца нязменнымі.

King’s Field IV (выпушчаная пад назвай King’s Field: The Ancient City у Паўночнай Амерыцы) была першай гульнёй серыі, выпушчанай на кансолі PlayStation 2. Уся гульня адбываецца ў Краіне Бедстваў, дзе калісьці жыў лясны народ, пакуль на зямлю не абрынуўся злы праклён. Гулец бярэ на сябе ролю прынца Дэвіяна з Імперыі Азалін, якому было даручана вярнуць прычыну праклёну, Ідал Журбы, назад на праклятую зямлю.

King’s Field: Additional I — першая гульня серыі, выпушчаная на PlayStation Portable. Яна была выпушчана толькі ў Японіі і ніколі не была лакалізавана на ангійскую мову. У гэтай гульні выкарыстоўваецца пакрокавы стыль гульнявога працэсу.

Працяг, King’s Field: Additional II, таксама быў выпушчаны толькі ў Японіі. У ім з’явілася магчымасць імпартаваць персанажа з Kings Field: Extra I, уключаючы ўвесь рыштунак і статыстыку.

Для платформы Microsoft Windows быў выпушчаны інструмент Sword of Moonlight: King’s Field Making Tool, з дапамогай якога можна ствараць аўтаномныя версіі King’s Field, у якія можна гуляць без усталявання Sword of Moonlight. Разам з інструментам пастаўляўся поўны рэмейк першай гульні King’s Field.

Мабільныя прылады

[правіць | правіць зыходнік]

King’s Field Mobile была выпушчана ў Японіі для мабільных тэлефонаў 14 студзеня 2004 года. За ёй рушылі ўслед два працягі: King’s Field Mobile 2, выпушчаная 15 лістапада 2005 года, і King’s Field EX, выпушчаная 4 красавіка 2004 года.

Водгукі і крытыка

[правіць | правіць зыходнік]

Крытыкі ўспрынялі серыю неадназначна. Гульню часта крытыкавалі за марудлівасць героя, малую колькасць гульнявых персанажаў, складаны гульнявы працэс. Серыю хвалілі за складаныя лабірынты, вялікі бязмежны свет, вялікую разнастайнасць прадметаў і магічных здольнасцяў, а таксама за сюжэт.

У адрозненне ад іншых гульняў жанру Action/RPG, King’s Field больш абапіраеца на даследаванне і змрочную атмасферу. Павольны рух персанажа аблягчае перадачу даных плынню з дыска гульні, што дало магчымаць прыбраць загрузачныя экраны, якія прысутнічалі ў большасці гульняў для PlayStation[3].

Духоўны пераемнік серыі, Demon’s Souls, быў выпушчаны ў 2009 годзе. Ён, у сваю чаргу, стаў папярэднікам серыі Souls.

  1. FROMSOFTWARE GameInfo(недаступная спасылка). web.archive.org (29 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2004. Праверана 18 лютага 2024.
  2. Sojourner. Presenting The King's Field Translation Patch! (англ.). agetec (12 снежня 2006).
  3. Video Game News, Game News, Entertainment News - GameSpot (англ.). GameSpot. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012. Праверана 18 лютага 2024.