Паўночнік палявы
Выгляд
(Пасля перасылкі з Knautia arvensis)
| Паўночнік палявы | |||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Паўночнік палявы — від кветкавых раслін сямейства варсянкавых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая карэнішчавая расліна вышынёй да 1 м, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцёблы прамастойныя. Лісце лірападобнае або перыстараздзельнае, супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае звужана ў доўгі чаранок, верхняе — сядзявае. Кветкі дробныя, ліловыя, блакітна-бэзавыя ў галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арэал віда ўключае Сярэднюю і Атлантычную Еўропу, Перадкаўказзе, захад Заходняй Сібіры, захад Сярэдняй Азіі. На Беларусі расліна трапляецца ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Фарбавальная, меданосная расліна.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўночнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).