Шматгадовая расліна; старыя базальныя похвы папяровыя, устойлівыя вакол кожнай асновы спадзістага сцябла. Сцёблы жорсткія, прамыя, 5-60 см вышынёй, шарсцістыя, асабліва ніжэй мяцёлкі, 2-3-вузловыя. Ліставыя похвы голыя або апушаныя; ліставыя пласціны шаравата-зялёныя, звычайна згорнутыя, часам плоскія, даўжынёй да 30 см, шырынёй 1-2 мм, апушаныя або на верхняй паверхні голыя; лігула 0.2 — 2 мм. Мяцёлка лінейна-даўгаватая ў контуры, серабрыста-зялёных або пурпуровых адценняў, вось і галіны шарсцістыя. Каласкі 3-7 мм, кветачак 2-3(4)[5].
Ва Украіне від расце ў стэпах, на схілах, сухіх лугах, палянах і ўзлесках — у лесастэпе, стэпе і горным Крыме, часта; у лясных раёнах, радзей; кармавая расліна [4].
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Koeleria gracilisPers.
↑ абДоброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К. : Наук. думка, 1987. — С. 445