Lětopis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lětopis
Арыгінальная
назва
Lětopis
Тып часопіс
Выдавец Сербалужыцкі інстытут
Краіна
Заснавана 1952 год
Тэматыка навуковы
Мова нямецкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая
ISSN 0522-5086
Вэб-сайт lětopis.de (ням.)(англ.)

Lětopis, поўная назва — Lětopis — Časopis za rěč, stawizny a kulturu Łužiskich Serbow (Летапіс — часопіс мовы, гісторыі і культуры лужыцкіх сербаў) — навуковы лужыцкі часопіс, які выдаецца ў Германіі. Навуковае выданне і друкаваны орган Сербскага інстытута. Друкуецца выдавецтвам «Домавіна».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычным папярэднікам выдання лічыцца грамадска-культурны і літаратурны часопіс «Časopis Maćicy Serbskeje», які выдавала з 1848 па 1937 гады лужыцкае таварыства Маціца сербская. Першы нумар сучаснага часопіса бы выдадзены ў 1952 годзе.

Артыкулы ў часопісе большай часткай друкуюцца на верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, нямецкай мовах. Зрэдку друкуюцца артыкулы на рускай, польскай і чэшскай мовах.

У часы ГДР часопіс штогод выдаваў 4 асобных тамы з пэўным зместам, якія класіфікаваліся літарамі A, B, C і D. Том A утрымліваў артыкулы на тэму лужыцкага мовазнаўства. У томе B друкаваліся артыкулы па гісторыі лужычанаў, іх палітычнаму і грамадскаму жыццю і іх адносінам з нямецкім насельніцтвам. Том С прысвячаўся лужыцкаму народазнаўству, і ў томе D друкаваліся артыкулы прысвечаныя лужыцкай культуры, этнаграфіі і фальклору.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]