Клапоўнік пасяўны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Lepidium sativum)
Клапоўнік пасяўны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepidium sativum L., Sp. Pl. 2: 644 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22978
NCBI  33125
EOL  585527
GRIN  t:21769
IPNI  138141-2
TPL  kew-2338547

Клапо́ўнік пасяўны[3], крэс-сала́та[3] (Lepidium sativum) — кветкавая расліна роду Клапоўнік (Lepidium) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Насенне

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 30—60[3] см. Сцябло адзіночнае, прамастойнае, мяцёлкападобнае. Корань расліны тонкі. Верхняе лісце простае, суцэльнае, завостранае, сядзячае. Прыкаранёвае — перыста- або двойчыраздзельнае ці лопасцевае, з чаранкамі. Кветкі белага або ружовага колеру, у гронках. Плод — крылаты стручок. Насенне жаўтавата-бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Азіі і Паўночнае Афрыкі (Егіпет, Эфіопія), натуралізавалася амаль паўсюдна[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Марозаўстойлівая[3]. Лепш расце на на лёгкіх глебах у вільготных і паўзацененых месцах[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчваецца ў якасці харчовай расліны (прыправа і зеляніна на салату). Багатая на мінеральныя солі, вітаміны, гліказід лепідзін[3]. У насенні маецца да 25 % тлустага алею[3]. Лекавая і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е ё Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Taxon: Lepidium sativum L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. Клоповник посевной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]