Leporillus conditor

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Leporillus conditor
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leporillus conditor Sturt, 1848

Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 11634

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  585287
NCBI  253152
EOL  1179135
FW  348407

Leporillus conditor — адзін з відаў грызуноў сямейства мышыных.

Даўжыня цела ад 14 да 20 см, хваста — 13—18 см, вага — ад 180 да 450 г[1]. Мех кароткі і густы карычневага колеру, пераходзіць на бруху ў белы. Морда доўгая і вострая, астатняя частка цела акруглай формы. Заднія канечнасці значна даўжэй пярэдніх. Доўгі, пакрыты валасамі, хвост з махрой на канцы.

Сілкуецца пераважна раслінным кормам, радзей дробнымі насякомымі. Грамадскія жывёліны, трымаюцца парамі альбо групамі.

Размнажэнне адбываецца ў сязон даждоў. Самка нараджае ад 4 да 6 дзіцянятак. У год бывае некалькі памётаў.

Эндэмік Аўстраліі[2]. Натуральнае асяроддзе пасялення — сухая саванна.

Зноскі