Нівянік
Выгляд
(Пасля перасылкі з Leucanthemum)
Нівянік | |||||||||||||||||||||
![]() Нівянік звычайны (Leucanthemum vulgare) | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Leucanthemum Mill. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||||
|
Нівя́нік[2][3] (Leucanthemum) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Карэнішчавыя шматгадовыя расліны з прамым, граніста-баразновым сцяблом вышынёй 50—100 см. Лісце суцэльнае або перыста-рассечанае, у разетцы. Кветкі ў кошыках, адзіночных, або на канцах галінак. Краявыя кветкі суквеццяў белыя, сярэдзінныя — жоўтыя, трубчастыя. Плод — сямянка.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Зімаўстойлівыя расліны. Добра растуць на ўрадлівых і добра ўвільготненых глебах на лугах, узлесках, лясных палянах, каля дарог. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Распаўсюджаны ў Еўразіі. Заносныя расліны ў Паўночнай Амерыцы і Новай Зеландыі.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды роду Нівянік:
- Leucanthemum vulgare Lam. (1779) — Нівянік звычайны, ці Папоўнік, ці Папоўка палявая, ці Пастрэл, ці Белая ляхаўка, ці Белаквят, ці Румянак лясны, ці Кукішня, ці Папкі, ці Пароманtypus
- Leucanthemum maximum (Ramond) DC. — Нівянік найвялікшы
- Leucanthemum praecox Horvatic
- Leucanthemum graminifolium (L.) Lam.
- Leucanthemum pallens (J. Gay) DC.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны.
Зноскі
- ↑ Leucanthemum Mill. // GRIN (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашына Г. В. Нівянік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 20.
- Маўрышчаў В. В. Нівянік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 310.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нивяник — род Leucanthemum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Нивяник, поповник, садовая ромашка (Leucanthemum) // Plantopedia.ru Архівавана 30 красавіка 2018. (руск.)