Перайсці да зместу

Lidl

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lidl
Тып сетка супермаркетаў[d], бізнес і дыскаўнтар[d]
Заснаванне 1973
Заснавальнікі Дзітэр Шварц[d]
Краіна
Адрас
Галіна рознічны гандаль прадуктамі харчавання[d] і рознічны гандаль
Прадукцыя дыскаўнтар[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 178 741 чал. (2019)[2]
Дэвіз Lidl lohnt sich.
Матчына кампанія Schwarz-Gruppe[d]
Даччыныя кампаніі Lidl Česká republika[d], Lidl Finland[d], Lidl France[d], Lidl Holding[d], Lidl Österreich[d], Lidl Magyarország[d], Lidl Bulgaria[d], Lidl Srbija[d], Lidl Romania[d], Lidl Sverige[d], Lidl Schweiz[d] і Lidl Lietuva, UAB[d]
Сайт lidl.de (ням.)

Lidl — нямецкая міжнародная сетка супермаркетаў-дыскаўнтараў[3], якая мае больш чым 12 тысяч крамаў у кожнай краіне-сяброўцы Еўрапейскага Саюза, Сербіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША[4]. Сядзіба кампанія размяшчаецца ў горадзе Некарзульме з зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Належыць групе Schwarz Group, у якую таксама ўваходзіць сетка гіпермаркетаў Kaufland. Lidl з’яўляецца галоўным канкурэнтам іншай нямецкай сеткі дыскаўнтараў Aldi на некалькіх рынках[5].

У 1930 годзе Ёзэф Шварц стаў партнёрам у кампаніі Südfrüchte Großhandlung Lidl & Co., якая базавалася ў Гайльброне. У 1858 годзе яна працавала пад назвай A. Lidl & Cie і спецыялізавалася на продажы экзатычнай садавіны. Шварц перайменаваў кампанію ў Lidl & Schwarz KG і пашырыў бізнес у аптовы гандаль прадуктамі[6][7].

Крама Lidl у Амстэрдаме.

Першая крама-дыскаўнтэр Lidl была адкрытая ў 1973 годзе, капіюючы канцэпцыю Aldi[8]. Шварц пільна выяўляў тавары, якія не прадаваліся, выкідваючы іх з паліцаў, і зніжаў выдаткі, захоўваючы памер гандлёвых пунктаў як мага меншым. Да 1977 года сетка налічвала толькі 33 дыскаўнтэры. У 1977 годзе пад кіраўніцтвам яго сына Дытэра Шварца група Schwarz пачала засяроджвацца на зніжках, буйных супермаркетах і аптовых рынках тыпу кэш-энд-керы. Дытэр не жадаў выкарыстоўваць назву Schwarz-Markt, што з нямецкай мовы літаральна значыць «чорны рынак», і пастанавіў выкарыстаць імя былога бізнес-партнёра свайго бацькі, Лідла, але юрыдычныя чыннікі не дазволілі яму гэта зрабіць. Калі ён выявіў газетны артыкул пра мастака і школьнага настаўніка на пенсіі Людвіга Лідла, ён купіў у яго правы на выкарыстанне яго прозвішча за тысячу нямецкіх марак[9][10].

Свен Зайдэль быў прызначаны генеральным дырэктарам кампаніі ў сакавіку 2014 года пасля таго, як папярэдні генеральны дырэктар Карл-Гайнц Голянд сышоў у адстаўку[11]. Голянд займаў пасаду выканаўчага дырэктара з 2008 года, але пакінуў пасаду праз нявыкрытыя «непераадольныя» рознагалоссі адносна будучай стратэгіі. Зайдэль сышоў з пасады ў лютым 2017 года пасля таго, як Manager Magazin паведаміў, што ён трапіў у няміласць Клауса Герыга, які ўзначальваў Schwarz Group з 2004 года. Зайдэля змяніў на пасадзе генеральнага дырэктара датчанін Яспер Гёер, які раней узначальваў аддзел міжнародных закупак Lidl[12].

Бізнесовая мадэль

[правіць | правіць зыходнік]
Інтэр’ер крамы ў Партугаліі.

Як і другі нямецкі супермаркет Aldi, Lidl прытрымліваецца прынцыпу нулявых адкідаў[13] без празмернасцей і «перадачы эканоміі спажыўцу», выстаўляючы большасць прадуктаў у іх арыгінальных кардонных скрынях, што дазваляе кліентам браць прадукт беспасярэдне з такой тары. Калі кардонная скрынка спустошваецца, яе наўпрост замяняюць новай поўнай. Колькасць персаналу трымаецца на невялікім узроўні[14].

У параўнанні з Aldi, як правіла, прапануецца больш брэндавых прадуктаў. Lidl распаўсюджвае шмат недарагіх прадуктаў для гурманаў, вырабляючы як уласныя прадукты, гэтак і робячы пастаўкі мясцовых кампаній, там дзе знаходзіцца крама. Як і Aldi, у Lidl штотыдзень робяцца адмысловыя прапановы, а запасы нехарчовых тавараў часта змяняюцца. У адрозненне ад Aldi, Lidl актыўна рэкламуецца на сваёй радзіме ў Германіі.

  1. 1 2 European Register of Market ParticipantsEuropean Union Agency for the Cooperation of Energy Regulators. Праверана 12 ліпеня 2022.
  2. https://www.bundesanzeiger.de
  3. «Impressum». Lidl.
  4. «German discounter Lidl slows U.S. expansion: paper». Reuters.
  5. «The Germans Are Escalating America’s Grocery Price War». Bloomberg.
  6. Grandjean, Emmanuel (24.11.2013). «Lidl, le casseur de prix qui paie bien». Bilan.
  7. Rentzsch, Felix (1.03.2017). «Zu zweideutig: So sollte Lidl ursprünglich heißen». Business Insider.
  8. «Secrets of the German supermarkets conquering America (24 slides)». LoveMoney.
  9. «Aldis Erzfeind». Manager Magazin.
  10. Schuster, Jochen (15.06.2017). «Der Geheimnia-Krämer». Focus Magazin
  11. Ricadela, Aaron (21.03.2014). «German Grocer Lidl Names Replacement CEO After Holland Departure». Bloomberg Business.
  12. Thomasson, Emma (7.02.2017). «Lidl replaces CEO after less than three years». Retail Analysis.
  13. «Environment» Архівавана 16 лютага 2025.. Lidl.
  14. «How Lidl keeps its prices low». Business Insider.