Бузульнік букавінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ligularia bucovinensis)
Бузульнік букавінскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ligularia bucovinensis Nakai


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
IPNI  230709-1
TPL  gcc-48936

Бузульнік букавінскі[3] (Ligularia bucovinensis) — від кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Від быў упершыню апісаны ў 1944 годзе.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Травяністая расліна вышынёй 30-75 см. Сцябло прамастойнае, знізу пурпуровае. Прыкаранёвае лісце на доўгіх, часта пурпуровых чаранках, сцябловае — на кароткіх, верхняе сядзячае, лускападобнае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, у рэдкай гронцы з фіялетава-пурпуровым прыкветным лісцем[3].

Цвіце ў ліпені-жніўні[3].

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расце на забалочаных лугах, мохавых балотах, у вільготных чорнаалешніках[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Бузульнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 352

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]