Біручына звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ligustrum vulgare)
Біручына звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ligustrum vulgare L., 1790

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32980
NCBI  13597
EOL  579174
GRIN  t:22101
IPNI  610130-1
TPL  kew-353907

Біручы́на звычайная[3], Крушына[4] (Ligustrum vulgare) — від кустоў сямейства Маслінавыя (Oleaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лістападны куст вышынёю да 2 м з густа разгалінаванай кронай і прамастойнымі парасткамі. Лісце зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, скурыстае, знізу светлае, ланцэтнае або шырокаэліпсоіднае, даўжынёй каля 5 см. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у мяцёлках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады — чорныя, бліскучыя касцянкі, выспяваюць у кастрычніку—лістападзе, доўга застаюцца на кустах. Ягады ўтрымліваюць гліказід сінегрын (лігустрын) і шыкімавую кіслату, таму могуць выклікаць атручванні[5].

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Радзіма — Усходняя Азія. Пашыраная ва Украіне, на Каўказе, у Малдове, Сярэдняй Еўропе і Міжземвамор'і.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай у жывых агароджах, бардзюрах, групавых і адзіночных пасадках. Размнажаюць пераважна насеннем. Выкарыстоўваецца для азелянення на тэрыторыі Беларусі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
  5. Сергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]