Перайсці да зместу

Linux Vacation / Eastern Europe

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Linux Vacation / Eastern Europe (LVEE) — штогадовая міжнародная канферэнцыя распрацоўнікаў і карыстальнікаў свабоднага праграмнага забеспячэння, якая праходзіць з 2005 года ў Рэспубліцы Беларусь. LVEE традыцыйна праводзіцца ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня на турбазе "Хімік" у ваколіцах Гродна. З 2012 года, апроч летняй, праводзіцца зімовая канферэнцыя «LVEE Winter»[1].

Мерапрыемства аб'ядноўвае зносіны і адпачынак спецыялістаў і энтузіястаў у вобласці вольнага ПЗ. Рэкамендаваныя для ўдзелу ў канферэнцыі мовы — руская, беларуская і англійская. Фармат канферэнцыі ўключае даклады, workshop'ы і круглыя сталы.

Тэматыка дакладаў уключае распрацоўку і суправаджэнне вольнага ПЗ, укараненне і адміністраванне рашэнняў на яго аснове, асаблівасці выкарыстання свабодных ліцэнзій. Нягледзячы на сваю назву, якая склалася гістарычна, канферэнцыя не абмяжоўваецца Linux, ахопліваючы шырокае кола платформаў — ад працоўных станцый і сервераў да ўбудавальных сістэм і мабільных прылад[2].

Фінансавую падтрымку LVEE аказваюць беларускія і замежныя IT кампаніі, у сферу інтарэсаў якіх уваходзіць кірунак open-source.

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Подведены итоги LVEE Winter 2012.(недаступная спасылка) (1 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 23 верасня 2015.
  2. Станкевич В.. Подводя итоги конференции.. Компьютерные вести (1 чэрвеня 2010).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]