Перайсці да зместу

Little Child

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Little Child
Выканаўца The Beatles
Альбом With The Beatles
Дата выпуску 22 лістапада 1963 (мона)
30 лістапада 1963 (стэрэа)
Дата запісу 11—12 верасня, 3 кастрычніка 1963
Жанр рок-н-рол
Мова песні англійская
Працягласць 1:48
Лэйбл Parlophone
Аўтар Джон Ленан і Пол Мак-Картні
Кампазітар
Прадзюсар Джордж Марцін
Трэк-ліст альбома «With The Beatles»
«Don’t Bother Me»
(4)
«Little Child»
(5)
«Till There Was You»
(6)

«Little Child» (з англ. — «Малышка») — песня гурта «The Beatles» з альбома With The Beatles, напісаная аўтарскім дуэтам Ленан — Мак-Картні.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Мак-Картні адгукаўся аб гэтай песні як аб «працоўнай» і як аб «песні-напаўняльніку» для альбома. Першапачаткова меркавалася, што песню будзе выконваць Рынга Стар, аднак у выніку яму аддалі песню «I Wanna Be Your Man»[1].

Паводле прызнання Мак-Картні, мелодыя фразы «[I’m so] sad and lonely» (з англ. — «[я такі] сумны і самотны») была навеяна яму радком з песні «Whistle My Love» брытанскага выканаўцы Элтана Хейса[2][3].

Песня ніколі не ўваходзіла ў «жывы» рэпертуар гурта, таму праца над ёй зацягнулася на тры студыйныя сесіі. Першая спроба адбылася 11 верасня 1963 года, калі было зроблена толькі два дублі. На наступны дзень было запісана 16 дубляў уключна з дадатковымі партыямі фартэпіяна Мак-Картні і губнога гармоніка Ленана. 3 кастрычніка гурт яшчэ раз вярнуўся да гэтай песні, запісаўшы тры дадатковыя дублі. Настолькі доўгая студыйная праца над адной песняй была вельмі нетыповай для тых часоў[3].

У запісе ўдзельнічалі[1]:

Паводле Іэна Макдональда (музычнага крытыка і біёграфа «The Beatles») выкананне вакальнай партыі афіцыйна прыпісана Ленану і Мак-Картні, але ўяўляецца больш верагодным, што яна выканана толькі Ленанам, будучы двойчы запісанай і зведзенай[1].

Ацэнкі крытыкай

[правіць | правіць зыходнік]

Музычны аглядальнік сайта Allmusic Рычы Антэрбергер адгукнуўся пра гэтую песню наступным чынам: «Гэтая песня, верагодна, найменш вытанчаная і выразная з усіх песень альбома, але яна ўсё роўна даволі добрая. Няхай „Little Child“ — і не праца генія, але гэта — самая сапраўдная рок-н-рольная весялосць»[4].

  1. а б в MacDonald 2005, p. 96.
  2. Miles 1997, p. 153.
  3. а б Біблія The Beatles: «Little Child» (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2012. Праверана 21 верасня 2011.
  4. Richie Unterberger. Little Child — Song Review (англ.)(недаступная спасылка). Allmucic.com. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 21 верасня 2011.