Lockheed Constellation
Lockheed Constellation | |
---|---|
Тып | пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | Lockheed[d] |
Вытворца | Lockheed[d] |
Першы палёт | 9 студзеня 1943 |
Пачатак эксплуатацыі | 1943 |
Канец эксплуатацыі | 1978 |
Эксплуатанты | ваенна-паветраныя сілы ЗША, Trans World Airlines[d], Pan Am[d] і Air France[d] |
Адзінак выраблена | 856 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Локхід «Канстэлейшн» (англ.: Lockheed Constellation, ад англ.: constellation — «сузор’е») — амерыканскі поршневы далёкамагістральны пасажырскі самалёт. Распрацаваны і вырабляўся прадпрыемствам Lockheed у 1943—1958 гадах у шматлікіх мадыфікацыях (грамадзянскія і ваенныя варыянты). Выпушчана 856 машын.
Рэкорды і дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]На самалёце Lockheed Constellation устаноўлена некалькі рэкордаў. Так, 17 красавіка 1944 года самалёт першай вытворчай серыі (L049), пілатуемы Говардам Х’юзам і прэзідэнтам TWA Джэкам Фраем, здзейсніў рэйс з Бербанка ў штаце Каліфорнія ў Вашынгтон за 6 гадзін 57 хвілін з сярэдняй хуткасцю па маршруце 532,5 км/г.
29 верасня 1957 года самалёт L-1649A Starliner (значна ўдасканалены варыянт Constellation) пераляцеў з Лос-Анджэлеса ў Лондан за 18 гадзін 32 хвіліны з сярэдняй хуткасцю па маршруце 470,6 км/г. Самалёту L-1649A належыць сусветны рэкорд працягласці пасажырскага беспасадкавага рэйса: 1-2 кастрычніка 1957 года борт TWA здзейсніў рэйс з Лондана ў Сан-Францыска за 23 гадзіны 19 хвілін. Сярэдняя хуткасць на маршруце даўжынёй 8610 км склала 369,2 км/г[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Longer Range, New Routes (16 верасня 2019). Праверана 26 ліпеня 2020.(недаступная спасылка)