Lockheed U-2
Выгляд
Lockheed U-2 | |
---|---|
Тып | наземны разведчык[d] і single-jet aircraft[d] |
Распрацоўшчык | Kelly Johnson[d] |
Вытворца | Lockheed[d] |
Галоўны канструктар | Kelly Johnson[d] |
Першы палёт | 1 жніўня 1955 |
Пачатак эксплуатацыі | 1957 |
Эксплуатанты | ваенна-паветраныя сілы ЗША |
Адзінак выраблена | 85 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Lockheed U-2 (Локхід Ю-2) — амерыканскі вышынны самалёт-разведчык. Неафіцыйная назва мадыфікацыі U-2R/TR-1 — Dragon Lady. Адзін з найстарэйшых самалётаў, якія да гэтага часу знаходзяцца на ўзбраенні ў ЗША.
Мадыфiкацыi
[правіць | правіць зыходнік]- U-2A — першапачатковы варыянт з рухавіком J57-P-37A, пабудавана 48 самалётаў;
- U-2B — двухмесны варыянт з рухавіком J57-P-31; пабудавана 5 самалётаў;
- U-2C — палепшаны аднамесны варыянт з рухавіком J75-P-13 і змененымі паветразаборнікамі;
- U-2D — палепшаны двухмесны навучальны варыянт;
- U-2CT — палепшаны двухмесны навучальны варыянт, перабудаваны з U-2D са змененым размяшчэннем крэслаў; вядома пра 6 перабудаваных экзэмпляраў;
- U-2G — варыянт U-2A з узмоцненым шасі, пасадачным гакам і спойлерамі; пераабсталявана тры самалёты; прызначаліся для базавання на авіяносцах
- U-2R - павялічаны варыянт U-2C з падкрылавымі кантэйнерамі і павялічаным запасам паліва; пабудавана 12 машын;
- U-2RT — палепшаны двухмесны навучальны варыянт U-2R; пабудавана адна машына;
- U-2EPX — марскі разведвальны варыянт мадэлі U-2R для ВМС ЗША, пабудавана 2 экзэмпляры;
- WU-2 — варыянт для правядзення атмасферных і метэаралагічных даследаванняў;
- TR-1A — тактычны разведчык на базе U-2R з РЛС бакавога агляду, абноўленай авіянікай і палепшаным абсталяваннем РЭП, пабудавана 33 экзэмпляры;
- TR-1B — двухмесны навучальны самалёт для навучання пілотаў TR-1A, пабудавана 2 машыны;
- ER-2 – два самалёта TR-1A, перададзеныя НАСА і пераабсталяваныя для навуковых мэт. Выкарыстоўваліся ў праграмах даследаванняў зямных рэсурсаў, атмасферы і акіяна;
- U-2S — новае абазначэнне мадэлі TR-1A; абноўлены рухавік, палепшана разведвальная апаратура, дабаўлена сістэма GPS, пераабсталявана 31 машына;
- TU-2S — новае абазначэнне двухмеснага навучальнага варыянту TR-1B з палепшаным рухавіком; пераабсталявана 4 машыны.