Lolita No. 18

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Lolita No. 18
бел.: Лаліта нумар 18
Гурт Lolita No. 18.jpg
Удзельныцы гурта ў студыі
Асноўная інфармацыя
Жанр панк-рок
Гады 1989 — нашы дні
Краіна Flag of Japan.svg Японія
Горад Токіа
Мова песень англійская, японская
Лэйбл Sister Records
Destroin Records
Receiver Records
Goldrush Records
Pioneer Records
Склад Масаё Ісізака
Такочы
Чы-чан
Kick
Былыя
ўдзельнікі
Кім*Рын
Энацо
Ая Боў
ТО-БУ
Гора
Такчамэн
Light
lolita18.jp

«Lolita No. 18» (бел.: Лаліта нумар 18) — японскі жаночы панк-рок гурт, заснаваны ў 1989 годзе[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў заснаваны ў Токіа ў 1989 годзе дзяўчынамі Масаё Ісізака (вакал), Енацо (гітара), а таксама далучыўшыміся да іх Кім*Рын (бас) і Ая Боў (ударныя). Фарміраванне калектыву праходзіла пад уплывам такіх гуртоў, як Ramones, Toy Dolls і асабліва Sex Pistols, а таксама жанраў ад поп-панка да хардкора. У 1993 годзе падчас канцэрту ўдзельніцы гурта звярнулі на сябе ўвагу Одры Кімура, уладальніка лэйбла Benten і ён запрашае іх узяць удзел у зборніку «Benten Bentoh», які быў выпушчаны ў чэрвені 1994 года. У 1995 годзе яны выпусцілі свой першы LP «Karate Teacher», вясёлы і шумны панк-рок з часта непачцівымі тэкстамі песен і своеасаблівым вакалам Масаё. Праз некаторы час гурт звярнуў на сябе ўвагу вядомых ў панк-плыні Джоўі Рамона, а таксама Вольгі з Toy Dolls, пачаўшы выдаваць альбомы пад іх кіраўніцтвам як у Японіі, так і ў Вялікабрытаніі. Менавіта такім чынам выйшлі трэці альбом гурта «Fubo Love NY» у 1998 годзе, які ўключае ў сябе кавер-версію песні Ramones, пяты альбом «Toy Doll» і альбом «Angel Of The North» у 2000 годзе. Дарэчы, альбом «Fubo Love NY» з’яўляецца першым, які выйшаў на лэйбле Sister Records, падраздзяленні Benten.

У 2001 годзе распадаецца класічны склад гурта, усе удзельнікі акрамя Масаё пакідаюць калектыў мірным шляхам. 21 снежня 2001 года адбываецца апошні канцэрт класічнага склада гурта ў клубе Quattro у такійскім раёне Сібуя, па выніках якога быў выпушчаны DVD. Сабраны Масаё новы склад гурта заснаваў свой уласны лэйбл Destroin Records. Тым не менш, яны працягваюць свае добрыя адносіны з лэйблам Benten і выпускаюць спліт з паўднёвакарэйскім Oi!-гуртом Nonstop Body. У 2003 годзе Енацо і Кім*Рын пакінули гурт, каб заняцца сольнымі праектамі. Яны былі заменены Такочы (бас) і Мідглід Гора (гітара), мужчынай, які аднак носіць спадніцу. У лістападзе 2007 года з нагоды васемнаццатай гадавіны існавання гурта выдадзены спецыяльны DVD[2].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Год Арыгінальная назва Па-англійску
1995 カラテの先生 Karate Teacher
1996 姉さん裸走り Sister Run Naked
1997 髭忍者 Hige-Ninja
1998 父母♥NY Fubo Love NY
1999 ヤリタミン Yalitamin
1999 Toy Doll
2000 ロリータ18号ライブ1995-1996 Lolita No.18 Live 1995-1996
2000 副隊長] Fukut Aicho-MCD
2000 Toy Doll Tour 2000-Live
2000 鳥人間 Angel Of The North
2001 The Great Rock'n'Roll Festival (Best Of Coverversions)
2002 Best Of Lolita No.18
2003 Destroin
2004 Lolita Let's GoGoGo
2005 Check The Marten
2005 Nuts The Animal
2006 Best Best Best Must!!
2010 Akirameruka (I won´t give up)
2012 Yes, Punk Rock, Call With Me!!![3]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кім*Рын (яп.: キム☆リン) — бас (да 2001 года)
  • Энацо (яп.: エナゾゥ) — гітара (да 2001 года)
  • Ая Боў (яп.: アヤ坊) — барабаны (да 2001 года)
  • ТО-БУ — барабаны (2007-2015)
  • Гора (яп.: ゴロー) — гітара (да 2005 года)
  • Такчамэн (яп.: タッチャメン) — гітара (2002-2009)
  • Light (яп.: ライト) — гітара(2009-2010)

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У інтэрв’ю нямецкаму музычнаму каналу Viva-zwei (праграма «2 rock», вядучы Маркус Кафка) у 2000 годзе на пытанне аб сэнсе назвы калектыва вакалістка адказала, што 18 — гэта ўзрост заснавальніц гурта ў 1989 годзе
  • У афіцыйным відэакліпе на песню «Video kills the radio star» удзельніцы гурта зняліся топлес

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lolita No. 18. Sister Records+Benten Label. Праверана 1 лістапада 2016. (англ.) 
  2. ロリータ18号. MusicBrainz. Праверана 4 лістапада 2016. (англ.) 
  3. Lolita No. 18. Discogs. Праверана 4 лістапада 2016. (англ.) 
  4. Lolita No. 18. AllMusic. Праверана 4 лістапада 2016. (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]