Lorna Shore

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lorna Shore
Асноўная інфармацыя
Жанры дэзкор, symphonic deathcore, металкор (ранняя творчасць)
Гады 2010 — сённяшні час
Краіна  ЗША
Адкуль Уорэн, Нью-Джэрсі
Мова песень англійская
Лэйблы Density, Outerloop, Century Media
Склад

Adam De Micco, Austin Archey, Andrew O’Connor, Will Ramos,

Michael Yager
Былыя
ўдзельнікі

Tom Barber, Gary Herrera, Jeff Moskovciak, Scott Cooper, Aaron Brown, Connor Deffley,

CJ McCreery
Іншыя
праекты
Chelsea Grin, Signs of the Swarm, A Wake in Providence, Monument of a Memory
lornashorestore.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Lorna Shore» ― амерыканскі дэткор-гурт з акругі Уорэн, штат Нью-Джэрсі. Утвораны ў 2010 годзе, гурт на сённяшні дзень складаецца з сола-гітарыста Адама дэ Міка, бубнача Осціна Арчы, рытм-гітарыста Эндру О’Конара, басіста Майкла Ягера і вакаліста Уіла Рамаса. Яны выпусцілі чатыры EP, дэбютны альбом «Psalms» у чэрвені 2015 года і другі альбом «Flesh Coffin» у лютым 2017 года. Іх трэці альбом «Immortal» быў выпушчаны ў студзені 2020 года. Апошні EP «…And I Return to Nothingness» выйшаў 13 жніўня 2021 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе гурт выпусціў свой дэбютны EP «Triumph», за якім у 2012 годзе рушыў услед EP «Bone Kingdom». Трэці EP, «Maleficium», выйшаў у 2013 годзе, а за ім, у 2015 годзе, рушыў услед дэбютны студыйны альбом гурта, "Psalms, які быў спрадзюсаваны Уілам Патні з Fit for an Autopsy[1]. У наступным годзе гурт падпісаў кантракт з Outerloop Records і пачаў працу над сваім другім поўнафарматнікам. У лютым 2017 года выпушчаны альбом «Flesh Coffin»[2].

Вакаліст і заснавальнік гурта Том Барбер пакінуў калектыў у пачатку 2018 года і перайшоў у Chelsea Grin[3], а басіст і сузаснавальнік Гэры Херэра выйшаў у пачатку 2017 года, таму «Flesh Coffin» стаў апошнім рэлізам Lorna Shore, у якім узялі ўдзел першапачатковыя ўдзельнікі. У 2018 годзе гурт падпісаў кантракт з Century Media, і Сіджэй Мак-Крыры з Signs of the Swarm стаў новым вакалістам гурта, запісаўшы з ім пару сінглаў («This Is Hell» і «Darkest Spawn»), але быў звольнены ў 2019 годзе пасля абвінавачванняў у сексуальным гвалце[4][5]. У 2020 годзе выйшаў трэці лонгплей групы, «Immortal», які быў запісаны, калі Мак-Крыры яшчэ выконваў абавязкі франтмена[6][2].

Нягледзячы на няўдачу, выкліканую сітуацыяй з Мак-Крыры, Lorna Shore працягнулі турнэ па Еўропе ў падтрымку Immortal, наняўшы Уіла Рамаса (былога ўдзельніка Monument of a Memory і A Wake in Providence) як сэсійнага вакаліста[7].

11 чэрвеня 2021 года гурт вярнуўся з новай песняй пад назвай «To the Hellfire» і абвясціў Рамаса сваім новым пастаянным вакалістам. Яны таксама абвясцілі дэталі свайго новага EP «… And I Return To Nothingness». Гэта быў першы EP гурта пасля іх прарыўнага рэлізу 2013 Maleficium.

Песня «To the Hellfire» стала вельмі паспяховай для гурта, заняўшы першае месца ў метал-чарце iTunes у першы тыдзень пасля выхаду. Яна таксама была прызнана чытачамі часопіса Revolver «Найлепшай песняй 2021 года», а аўтар Элі Эніс пракаментаваў: «Дэбютная песня гурта з новым вакалістам Уілам Рамасам ― гэта, па праве, адна з самых ашаламляльных цяжкіх дэткор-песень за апошні час. У ёй мноства брэйкдаўнаў, якія прабіваюць да мозгу касцей, бласт-бітаў, віртуознае гітарнае сола і вакал Рамаса…»[8]. Гэтая песня абагнала «Immortal» і стала ў гурта песняй з найбольшай колькасцью праслухванняў на Spotify (больш за 4 мільёны). Часопіс Loudwire абраў яе найлепшай метал-песняй 2021 года[9].

«…And I Return To Nothingness» быў выпушчаны 13 жніўня 2021 года. EP стаў найлепшым хардкор/металкор/дэткор-рэлізам 2021 года па версіі сайта Metal Storm[10].

12 мая 2022 года выйшаў сінгл «Sun//Eater». Раней, той жа вясной, гурт ужо граў гэты трэк на гастролях[11]. Разам з выпускам сінгла гурт анансаваў выхад чацвёртага студыйнага альбома, які атрымаў назву «Pain Remains». Альбом выйдзе ў кастрычніку на лэйбле Century Media[12]. Запіс альбома быў завершаны ў снежні мінулага года. Прадзюсарам альбома выступіў Джош Шродэр[11].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Tom Barber — вакал (2010—2018)
  • Gary Herrera — бас-гітара (2010—2017)
  • Jeff Moskovciak — рытм-гітара (2010—2011)
  • Scott Cooper — ударныя (2010—2011)
  • Aaron Brown — сола-гітара (2010)
  • Connor Deffley — рытм-гітара (2015—2019)
  • CJ McCreery — вакал (2018—2019)

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

EP[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Lorna Shore announce June 9, 2015 release date for debut full-length Psalms (англ.). highwiredaze.com (23 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 14 сакавіка 2022.
  2. а б James Christopher Monger. Lorna Shore Biography, Songs, & Albums (англ.). AllMusic. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2018. Праверана 14 сакавіка 2022.
  3. NEWS: Vocalist Tom Barber confirms he has left Lorna Shore! (англ.). Dead Press! (27 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018. Праверана 14 сакавіка 2022.
  4. Robert Pasbani. LORNA SHORE Abruptly Part Ways with Vocalist CJ McCreery (англ.). Metal Injection (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  5. Lorna Shore Have Fired Vocalist CJ McCreery Following Abuse Allegations (англ.). MetalSucks (23 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  6. Greg Kennelty. LORNA SHORE Will Release New Album With Ex-Vocalist CJ McCreery's Vocals; Band Will Continue With New Vocalist (англ.). Metal Injection (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  7. LORNA SHORE's New Vocalist Revealed (англ.). lambgoat.com. Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  8. Fan Poll: 5 Best Songs of 2021 So Far (англ.). Revolver (1 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 14 сакавіка 2022.
  9. Loudwire Staff. The 35 Best Metal Songs of 2021 (англ.). Loudwire (6 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 14 сакавіка 2022.
  10. The Best Hardcore / Metalcore / Deathcore - Metal Storm Awards 2021 (англ.). Metal Storm. Праверана 14 сакавіка 2022.
  11. а б wookubus. Lorna Shore Premiere New Track "Sun//Eater" (англ.). Theprp.com (13 мая 2022). Праверана 13 мая 2022.
  12. Joe DiVita. Lorna Shore Unleash Monstrous New Song 'Sun//Eater' + Announce New Album (англ.). Loudwire (13 мая 2022). Праверана 13 мая 2022.