Love Me Do
| Love Me Do | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сінгл The Beatles з альбома Please Please Me |
||||||||||
| Бок «Б» | P.S. I Love You | |||||||||
| Выпушчаны |
5 кастрычніка 1962 27 красавіка 1964 (ЗША) |
|||||||||
| Мова | англійская[1] | |||||||||
| Фармат | 7” | |||||||||
| Запісаны | 6 чэрвеня, 4, 11 верасня 1962, EMI Studios, Лондан | |||||||||
| Жанр | поп-рок | |||||||||
| Кампазітар | ||||||||||
| Працягласць | 2:22 | |||||||||
| Лэйбл |
Parlophone R4949 Capitol Canada 72076 Tollie 9008 |
|||||||||
| Прадзюсар | Джордж Марцін | |||||||||
| Аўтар песні | Джон Ленан[1][2][…] і Пол Мак-Картні[2][2] | |||||||||
|
|
||||||||||
|
|
||||||||||
|
||||||||||
Love Me Do (з англ. — «Кахай жа мяне») — першы сінгл брытанскага гурта The Beatles і іх першая кружэлка на лэйбле Parlophone[3]. У Вялікабрытаніі сінгл быў выпушчаны 5 кастрычніка 1962 года і дасягнуў № 17 у хіт-парадзе краіны. У Злучаных Штатах Амерыкі ён выйшаў у 1964 годзе і дасягнуў № 1 хіт-парада Billboard Hot 100.
Гісторыя песні
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адна з першых песень калектыва. Сачыніў песню Пол Мак-Картні ва ўзросце 16 гадоў (1958—1959), калі прагульваў заняткі ў школе[4]. Пазней Джон Ленан дадаў да кампазіцыі 8 тактаў у сярэдзіне з іншай гармоніяй[4][5][6].
Love Me Do была запісана ў трох версіях з трыма рознымі барабаншчыкамі:
- 6 чэрвеня 1962 — з Пітам Бестам (гэтая версія доўгі час лічылася страчанай);
- 4 верасня — з Рынга Старам (прадзюсар не быў задаволены ігрой Стара);
- 11 верасня — з Эндзі Ўайтам, а Стара ставяць граць на тамбурыне.
Тым не менш сінгл быў выпушчаны ў версіі са Старам, бо «версія ад 11 верасня, у выніку, не мела нейкіх значных паляпшэнняў»[7].
Love Me Do не выпускалася ў стэрэаварыянце, да 2023 года, калі запіс Love Me Do са Старам на барабанах быў выпушчаны на сінгле разам з першай публікацыяй "Now and Then"[8].
Выкананне
[правіць | правіць зыходнік]У брытанскай версіі сінгла, у альбомах The Beatles Rarities (Capitol SHAL 12060, 1980) і Past Masters:
- Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара
- Джон Ленан — вакал, губны гармонік
- Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара
- Рынга Стар — ударныя
У амерыканскай версіі сінгла, у альбомах Please Please Me, Introducing... The Beatles (Vee Jay VJLP 1062 / SR 1062, 1963), The Early Beatles, The Beatles’ Hits и 1:
- Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара
- Джон Ленан — вакал, губны гармонік
- Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара
- Рынга Стар — тамбурын
- Эндзі Ўайт — ударныя
У альбоме Anthology 1:
- Пол Мак-Картні — электрычная бас-гітара, вакал
- Джон Ленан — вакал, губны гармонік
- Джордж Харысан — акустычная рытм-гітара
- Піт Бест — ударныя
Хіт-парады
[правіць | правіць зыходнік]| Хіт-парад | Год | Пікавая пазіцыя |
|---|---|---|
| UK Singles Chart | 1962 | 17 |
| U.S. Billboard Hot 100 | 1964 | 1 |
| Canada CHUM Chart | 1964 | 4 |
| UK Singles Chart | 1982 | 4 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г (unspecified title) Праверана 4 студзеня 2019.
- ↑ а б в г д (unspecified title) Праверана 27 кастрычніка 2019.
- ↑ Beatles.ru.
- ↑ а б Harry 1992, p. 413.
- ↑ Miles (1997).
- ↑ Beatles Interview Database 2009.
- ↑ Lewisohn 1988, p. 22.
- ↑ Опубликована последняя песня The Beatles (руск.). tass.ru. Информационное агентство ТАСС (2 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2023. Праверана 4 лістапада 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- LOVE ME DO: подстрочный перевод, комментарии // Beatles.ru (19 апреля 2008).
- Badman, Keith. The Beatles Off The Record.
- The Beatles. The Beatles Anthology. — San Francisco: Chronicle Books, 2000. — ISBN 0-8118-2684-8.
- Please Please Me. Beatles Interview Database. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 14 ліпеня 2009.
- "Love Me Do"/"P.S. I Love You"(недаступная спасылка). The Beatles Studio. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2009. Праверана 2 кастрычніка 2009.
- Cash Box Top 100 Singles(недаступная спасылка). Cash Box (25 красавіка 1964). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 12 лістапада 2009.
- Emerick, Geoff; Massey, Howard. Here, There and Everywhere: My Life Recording the Music of the Beatles (англ.). — New York: Penguin Books, 2006. — ISBN 1-592-40179-1.
- Harry, B. The Ultimate Beatles Encyclopedia. — London: Virgin Books, 1992. — ISBN 0-86369-681-3.
- Lewisohn, M. 1000 Days Of Beatlemania(англ.) // Mojo : magazine. — Bauer Media Group. — № Special Limited Edition.
- Lewisohn, М. The Beatles Recording Sessions. — New York: Harmony Books, 1988. — ISBN 0-517-57066-1.
- MacDonald, I. Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties (англ.). — Second Revised. — London: Pimlico (Rand), 2005. — ISBN 1-844-13828-3.
- Martin, G., Pearson, W. Summer of Love. — 1995.
- Marsden, G. Beatles Special(англ.) // Q : magazine. — Bauer Media Group.
- Miles, B. Paul McCartney: Many Years From Now. — New York: Henry Holt and Company, 1997. — ISBN 0-8050-5249-6.
- Norman, Ph. Shout! — London: Penguin Books, 1993. — ISBN 0-14-017410-9.
- Salewicz, Ch. McCartney-The Biography. — London: Queen Anne Press, 1986. — ISBN 0-356-124541-1.
- Seely, Robert. The Beatles in Canada (13 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 12 лістапада 2009.
- Southall, B. Abbey Road. The Story of the World's Most Famous Recording Studios (англ.). — London: Patrick Stephens, 1982. — ISBN 0-85059-810-9.
- Spitz, B. The Beatles: The Biography. — Boston: Little, Brown, 2005. — ISBN 0-316-80352-9.
- MacDonald, I. Revolution in the Head: The Beatles' Records and the Sixties (англ.). — London: Pimlico (Rand), 1998. — ISBN 0-7126-6697-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Alan W. Pollack’s Notes on «Love Me Do» // icce.rug.nl (англ.)
- The Beatles Bible: Love Me Do // beatlesbible.com (англ.)
- What harmonica did John Lennon use to play the intro to «Love Me Do» and other songs by The Beatles? // patmissin.com