Love Story (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Love Story»
Вокладка сінгла «Love Story» (P175, 2008)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны 12 верасня 2008
Мова англійская
Фармат CD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр кантры-поп
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 03:57
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Should've Said No»
(2008)
«Love Story»
(2008)
«White Horse»
(2008)

«Love Story» (бел. «Гісторыя кахання») — лід-сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 12 верасня 2008 пад лэйблам Big Machine і не паступаў у продаж у іншых краінах да вясны 2009 года. Песня была напісана самой Тэйлар. Кампазіцыя і відэакліп мелі значную папулярнасць (№ 1 у Billboard Pop Songs, Adult Contemporary, Hot Country Songs, № 2 у Вялікабрытаніі, № 1 у Аўстраліі, № 4 у Billboard Hot 100) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод Country Music Association Awards, Country Music Television awards, BMI Country Awards і 8-разовы плацінавы статус RIAA. На цяперашні час «Love Story» з'яўляееца самай прадаванай самастойна напісанай жаночай кампазіцыяй за ўсю гісторыю лічбавай эры, а таксама самай паспяховай кантры-песняй за ўвесь час.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Кадр з відэакліпа «Love Story»

Тэйлар аб гісторыі стварэння песні:
«Love Story» пра хлопца, з якім я амаль сустракалася. Але калі я пазнаёміла яго з маёй сям'ёй і сябрамі, ім ён не спадабаўся. Наогул нікому! Упершыню я магла параўнаць сваю жыццёвую сітуацыю з гісторыяй Рамэа і Джульеты, дзе толькі самі закаханыя хочуць быць разам, а ўсе астатнія супраць іх. Гэта самая рамантычная песня, якую я напісала, і яна нават не пра чалавека, з якім я сапраўды сустракалася.

Сюжэт песні нагадвае гісторыю шэкспіраўскіх «Рамэа і Джульету», але са шчаслівым канцом.[1][2][3][4][5] Запіс «Love Story» праходзіў ў сакавіку 2008 года ў Blackbird Studios ў Нэшвіле (штат Тэнэсі, ЗША) разам з прадзюсарам Натанам Чапманам і іншым персаналам.[6] Чапман раней ужо прадзюсаваў дэбютны альбом Тэйлар. Песня была запісана з выкарыстаннем праграмна-апаратнага комплексу Pro Tools і трэкіравання вакальных дарожак, якія Свіфт запісвала разам з музычнай групай, таксама выкарыстоўваліся акустычныя гітары, бас-гітары і іншыя інструменты. Такім чынам, «Love Story» — гэта кантры-поп песня даўжынёй 3 хвіліны 54 секунды ў танальнасці Рэ мажор ад Ля3 да Сі4 з музычным тэмпам 120 удараў у хвіліну[7].

У выніку сінл стаў больш, чым паспяховым: восем разў атрымаў плацінавы статус ад Recording Industry Association of America[8] і стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 хіт-парада Billboard Hot 100, што з'яўляецца рэкордам чарта.[9]

Песня атрымала станоўчыя і змешаныя водгукі ад музычных крытыкаў і інтэрнэт-выданняў, сярод якіх: "Paste"[10], "About.com"[11][12], "Slant Magazine"[13], "The Boston Globe"[14], "BBC"[15], "Country Weekly"[16], "Billboard"[17], "The Guardian".[18] Выданне "Taste of Country" паставіла песню на 17 месца ў сваім спісе "Лепшых кантры-песень усіх часоў".[19]

На 35-й цырымоніі People's Choice Awards «Love Story» была намінавана ў катэгорыі «Favorite Country», але саступіла песні Кэры Андэрвуд «Last Name».[20] Песня таксама была намінавана ў катэгорыі «Fave Song» на цырымоніі Nickelodeon Australian Kids' Choice Awards 2009, але саступіла «The Black Eyed Peas» з «I Gotta Feeling»[21] і атрымала такую ж намінацыю на Teen Choice Awards 2009, дзе саступіла Дэвіду Арчулета з «Crush».[22][23] У 2009 годзе «Love Story» была названая «Лепшай кантры-песняй года» («Country Song of the Year») ад імя Broadcast Music Incorporated (BMI).[24].

Патаемнае пасланне — «Someday I'll Find This» (бел. «Калі-небудзь я знайду гэта»).

Музычнае відэа[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліп на песню паставіла рэжысёр Трэй Фанджой, якая раней ужо рыхтавала відэа для сінглаў з дэбютнага альбома спявачкі «Taylor Swift».[25]. Прэм'ера кліпа адбылася 12 верасня 2008 года на канале CMT[26]

Відэа выйграла дзве ўзнагароды CMT Music Awards 2009 у катэгорыях «Video of the Year» і «Female Video of the Year»[27], перамагло ў Country Music Association Award 2009 ў катэгорыі «Music Video of the Year»[28] і Myx Music Awards 2010 ў намінацыі «Favorite International Video».[29] Акрамя таго, кліп быў прадстаўлены ў катэгорыі «Video of the Year» 45-й цырымоніі Academy of Country Music Awards, дзе саступіў Brad Paisley's з «Waitin' on a Woman»[30][31]

Камерцыйны поспех[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Амерыка[правіць | правіць зыходнік]

Тэйлар выконвае «Love Story» падчас «Speak Now Tour»

27 верасня 2008 года «Love Story» дэбютавала пад № 16 у амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 з накладам больш за 97,000 лічбавых загрузак.[32] На наступным тыдні сінгл падняўся на № 5 з накладам 159,000 копій.[33] 18 кастрычніка 2008 года, пасля двух тыдняў знаходжання ў лепшай дзясятцы, сінгл спусціўся на № 13 і заставаўся ў топ-20 чарта Billboard Hot 100 11 тыдняў запар, адзін раз вярнуўшыся ў дзесятку лепшых пад № 7.[34] 17 студзеня 2009 года, песня дасягнула № 4, што зрабіла «Love Story» самым паспяховым сінглам спявачкі на той момант.

Сінгл стаў адным з 13 трэкаў з альбома «Fearless», якія ўвайшлі ў топ-40 чарта Billboard Hot 100што з'яўляецца рэкордам чарта.[35] Песня 8 разоў атрымала плацінавы статус ад Recording Industry Association of America і была прададзены тыражом у 5 млн копій у ЗША да мая 2011 года.[36] Песня стала самай паспяховай для Свіфт на той момант і самым паспяховым лічбавым кантры-сінглам усіх часоў у ЗША, а таксама 9-м лічбавым бэстсэлерам усіх часоў у цэлым (без уліку жанраў).[37][38] Да ліпеня 2015 года сінгл быў прададзены ў колькасці 5,872,000 копій у ЗША.[39]

«Love Story» дасягнула другога месца у радэёэфірным хіт-парадзе ЗША Billboard Radio Songs з 106 мільёнамі ўсефарматнай аўдыторыію[40] У кантры-чарце Hot Country Songs, сінгл дэбютаваў 27 верасня 2008 года пад нумарам 25, затым увайшоў у дзясятку лепшых на чацвёртым тыдні знаходжання ў чарце і дасягнуў дзяватага месца на дзявятым тыдні. У выніку песня стала трэцім № 1 у Hot Country Songs для Тэйлар.[41][42]. На вяршыні кантры-чарта кампазіцыя пратрымалася 2 тыдні і ўсяго 13 тыдняў у хіт-парадзе. У поп-чарце Billboard Pop Songs песня дэбютавала 22 лістапада 2008 года пад нумарам № 34.[43] На пятнаццаты тыдзень знаходжання ў ім 28 лютага 2009 года] сінгл дасягнуў у ім першага месца, што стала самым вялікім поспехам для любога кантры-сінгла з часу хіта Shania Twain's «You're Still the One», які дасягнуў № 3 у 1998 годзе.[44] «Love Story» таксама дасягнула вяршыні у хіт-парадзе Billboard Adult Contemporary і трэцяга месца ў Billboard Adult Pop Songs, а таксама нечакана з'явілася ў лацінскім чарце Billboard Latin Pop Songs на 35 месцы.

У Канадзе сінгл дэбютаваў 18 кастрычніка 2008 года пад нумарам 88[45], дасягнуўшы 29 лістапада 2008 года чацвётрага месца і стаўшы для Свіфт першым яе хітом у канадскім топ-10. Кампазіцыя заставалася ў дзясятцы лепшых 10 тыдняў, а ва ўсім чарце 52 тыдня або цэлы каляндарны год. У выніку сінгл стаў восьмым у выніковым гадавым хіт-парадзе Канады і атрымаў дзве плацінавыя сертыфікацыі ад Music Canada за наклад у 160,000 лічбавых копій.

Еўропа і Акіянія[правіць | правіць зыходнік]

28 лютага 2009 года «Love Story» дэбютавала на 22 месцы ў UK Singles Chart, дасягнуўшы на наступным тыдні другой пазіцыіі[46], тым самым стаўшы самым паспяховым для спявачкі брытанскім сінглам разам з наступнымі «I Knew You Were Trouble» і «Shake It Off», а таксама першым для яе ў дзясятцы лепшых ў Вялікабрытаніі.[47] Сінгл правёў 7 тыдняў у топ-10 і 33 тыдні ў агульным у UK Singles Chart і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе British Phonographic Industry за наклад больш за 600,000 копій. У Irish Recorded Music Association кампазіцыя дасягнула трэцяга месца.[48] У Еўропе трэк дасягнуў дзясятага месца ў Eurochart Hot 100 Singles: № 6 у Венгрыі[49], № 7 у Нарвегіі[50] і № 10 у Швецыі[51].

У ARIA charts «Love Story» дэбютавала 25 студзеня 2009 года з 38 месца, пазней падняўшыся на другую ступеньку, дзе заставалася 6 тыдняў. 29 сакавіка 2009 года сінгл узначаліў чарт, стаўшы першым у кар'еры Свіфт чарттоппером ў Аўстраліі.[52] і атрымаўшы тры плацінавыя сертыфікацыі ад Australian Recording Industry Association за наклад больш за 210,000 копій. «Love Story» трапіла на дзясятую пазіцыю ў выніковым хіт-парадзе Аўстраліі за дзесяцігоддзе. 2 лютага 2009 года песня дэбютавала на 33 пазіцыі ў Recording Industry Association of New Zealand. 6 красавіка 2009 года, праз 9 тыдняў, сінгл дасягнуў трэцяга месца[53] і быў сертыфікаваны ў плацінавым статусе Recording Industry Association of New Zealand за наклад больш за 15,000 копій.[54]

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Promo CD Single / Digital Download
  1. «Love Story» — 3:57
  • Pop Mix Digital Download[55]
  1. «Love Story» (Pop Mix) — 3:53
  • US CD Single
  1. «Love Story» (US Pop Mix) — 3:53
  2. «Love Story» — 3:57
  • AUS / EU CD Single
  1. «Love Story» — 3:57
  2. «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
  1. «Love Story» — 3:57
  2. «Beautiful Eyes» — 2:56
  3. «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
  • UK Digital Download Remix Bundle[57]
  1. «Love Story» (Digital Dog Remix) — 5:58
  2. «Love Story» (J Stax Club Mix) — 5:28
  • UK Stripped Performance Single[58]
  1. «Love Story» (Stripped) — 3:42
  1. «Love Story» — 3:57
  2. «Beautiful Eyes» — 2:56
  3. «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
  4. «Love Story» (Music Video) — 3:54
  • The Remixes Maxi-CD Single
  1. «Love Story» (Digital Dog Remix) — 5:59
  2. «Love Story» (Digital Dog Radio Mix) — 3:11
  3. «Love Story» (Digital Dog Dub) — 5:38
  4. «Love Story» (J Stax Club Mix) — 5:29
  5. «Love Story» (J Stax Radio Mix) — 3:42
  6. «Love Story» (Album Version) — 3:57

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2008-09) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 1
Сцяг Аўстрыі Ö3 Austria Top 75 30
Сцяг Бельгіі Ultratip Flanders 4
Сцяг Бельгіі Ultratip Wallonia 4
Сцяг Канады Canadian Hot 100 4
Сцяг Чэхіі Rádio Top 100 Oficiální 4
Сцяг Даніі Tracklisten 16
Сцяг Нідэрландаў Mega Single Top 100 13
Сцяг ЕС Eurochart Hot 100 Singles 10
Сцяг Фінляндыі Suomen virallinen latauslista 17
Сцяг Францыі SNEP 14
Сцяг Германіі Media Control AG 22
Сцяг Венгрыі Mahasz 6
Сцяг Ірландыі IRMA 3
Сцяг Японіі Japan Hot 100 3
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ 3
Сцяг Нарвегіі VG-lista 7
Сцяг Славакіі IFPI 13
Сцяг Іспаніі PROMUSICAE 47
Сцяг Швецыі Sverigetopplistan 10
Сцяг Швейцарыі Schweizer Hitparade 50
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Chart 2
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 4
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary 1
Сцяг ЗША Billboard Adult Pop Songs 3
Сцяг ЗША Hot Country Songs 1
Сцяг ЗША Billboard Latin Pop Songs 35
Сцяг ЗША Billboard Pop Songs 1

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2008) Пазіцыя
Сцяг ЗША Billboard Hot 100[60] 81
Сцяг ЗША Country Songs[61] 55
Чарт (2009) Пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA[62] 3
Сцяг Канады Canadian Hot 100 8
Сцяг Японіі Japan Hot 100[63] 54
Сцяг Новай Зеландыі RIANZ[64] 13
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles[65] 29
Сцяг ЗША Billboard Hot 100[66] 5
Сцяг ЗША Billboard Adult Contemporary Songs[67] 2
Сцяг ЗША Billboard Adult Pop Songs[68] 11
Сцяг ЗША Billboard Pop Songs[69] 8
Сцяг ЗША US Songs Radio[70] 1

Чарты дзесяцігоддзя[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2000-2009) Пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA[71] 10
Сцяг ЗША Billboard Hot 100[72] 73

Зноскі

  1. Interview with Taylor Swift(недаступная спасылка). Time. Time Warner (23 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана February 12, 2011.
  2. Scaggs, Austin. Taylor's Time: Лавіць Up With Taylor Swift. Rolling Stone. Jann Wenner (25 студзеня 2010). Праверана February 1, 2010.(недаступная спасылка)
  3. Swift, Taylor. Cut But By. "Bigmachinerecords.com". Big Machine Records. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2010. Праверана March 12, 2010.
  4. Bells, Leigh. Taylor Swift Responds!. Teen Vogue. Condé Nast Publications (28 лістапада 2008). Праверана February 12, 2011.(недаступная спасылка)
  5. Lewis, Randy. She's her writing future. Los Angeles Times. Tribune Company (26 кастрычніка 2008). Праверана February 12, 2011.
  6. Walsh, Christopher. Taylor Swift — Love Story. ProAudio Review. The Wicks Group (17 сакавіка 2009). Праверана November 14, 2011.
  7. Digital sheet music – Taylor Swift – Love Story. "Musicnotes.com". Альфрэд Publishing. Праверана April 16, 2010.(недаступная спасылка)
  8. RIAA – Gold & Platinum. "RIAA.com". Recording Industry Association of America. Праверана March 5, 2011.
  9. Pietroluongo, Silvio. Rihanna's 'Roulette' Lands In Hot 100's Top 10. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (12 лістапада 2009). Праверана January 3, 2010.
  10. Kiefer, Kate. Six Great Taylor Swift Songs. Paste. Paste Media Group LLC (4 чэрвеня 2009). Праверана April 17, 2010.(недаступная спасылка)
  11. Dooley, Sean. Top 10 Taylor Swift Songs. "About.com". The New York Times Company. Праверана March 15, 2010.(недаступная спасылка)
  12. Dooley, Sean. The Blossoming of Taylor Swift – The Artist. "About.com". The New York Times Company. Праверана March 8, 2011.(недаступная спасылка)
  13. Keefe, Jonathan. Taylor Swift: Fearless. Slant Magazine (16 лістапада 2008). Праверана March 8, 2011.
  14. Reed, James. Young country star's 'Fearless' proves she's just that, and more. The Boston Globe. The New York Times Company (10 лістапада 2008). Праверана March 8, 2011.
  15. McAlpine, Fraser. Taylor Swift – 'Love Story'. BBC Online. BBC (28 лютага 2009). Праверана March 8, 2011.
  16. Neal, Chris. Fearless: Taylor Swift. Country Weekly. [[American Media, Inc]] (29 снежня 2008). Праверана March 8, 2011.
  17. Caulfield, Keith (October 11, 2008). "Singles: Love Story". Billboard. New York: Nielsen Business Media, Inc. 120 (41): 68. ISSN 0006-2510. Праверана March 8, 2011.
  18. Macpherson, Alex. Taylor Swift: Speak Now: The albums we missed. The Guardian. Guardian Media Group (9 снежня 2010). Праверана March 11, 2011.
  19. Pacella. No. 17: Taylor Swift, 'Love Story' – Top 100 Country Songs first= Megan. Taste of Country. Taste of Country (24 чэрвеня 2012). Праверана May 29, 2014.
  20. People's Choice Awards 2009 Nominees. "Pleopleschoice.com". People's Choice Awards. Праверана March 11, 2011.
  21. TV Tonight: kid's Choice Awards: Nominees
  22. Teen Choice Awards 2009 nominees. The Los Angeles Times. Tribune Company (15 чэрвеня 2009). Праверана March 12, 2011.
  23. Teen Choice Awards 2009 Music(недаступная спасылка). Teen Choice Awards. News Corporation. Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2009. Праверана October 19, 2009.
  24. BMI Country Awards 2009 Big Winners. "BMI.com". Broadcast Music Incorporated. Праверана March 12, 2011.
  25. Video Replay: Taylor Swift – Love Story. CMT. Viacom. Праверана February 16, 2011.
  26. Taylor Swift Premiering New Video on CMT(недаступная спасылка). CMT News. Viacom (12 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2011. Праверана February 16, 2011.
  27. awards/2009/nominees.jhtml 2009 CMT Music Awards: Winners. CMT. Viacom. Праверана March 11, 2011.(недаступная спасылка)
  28. 2009 CMA Awards: Winners(недаступная спасылка). CMT. Viacom. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана March 11, 2011.
  29. awards-2010-winners/ The MYX Music Awards 2010 Winners. "MYXph.com". MYX. Праверана March 11, 2011.
  30. Academy of Country Music. Nominations announced for the 44th Annual Academy of Country Music Awards. Прэс-рэліз. Праверана March 11, 2011. Архівавана 11 сакавіка 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2011. Праверана 21 лістапада 2016.
  31. Academy of Country Music. Winners announced for the 44th Annual Academy of Country Music Awards. Прэс-рэліз. Праверана March 11, 2011. Архівавана 7 ліпеня 2011. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2011. Праверана 21 лістапада 2016.
  32. Cohen, Jonathan. Pink Notches First Solo Hot 100 No. 1. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (18 верасня 2008). Праверана March 5, 2011.
  33. Cohen, Jonathan. T. I. Back Atop Hot 100, Kanye Debuts High. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (25 верасня 2008). Праверана March 5, 2011.
  34. Hot 100 – Week of October 18, 2008. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 5, 2011.
  35. Pietroluongo, Silvio. Rihanna's 'Roulette' Lands In Hot 100's Top 10. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (12 лістапада 2009). Праверана January 3, 2010.
  36. Grein, Paul. Week Ending May 22, 2011. Songs: Flooding The Zone. Yahoo! Music. Yahoo! (25 мая 2011). Праверана February 12, 2011.(недаступная спасылка)
  37. Grein, Paul. Chart Watch Extra: Lady Makes A Country History. Yahoo! Music. Yahoo! (7 красавіка 2011). Праверана April 9, 2011.(недаступная спасылка)
  38. Grein, Paul. Chart Watch Extra: Top 20 Songs In Digital History. Yahoo! Music. Yahoo! (6 жніўня 2010). Праверана October 2, 2010.(недаступная спасылка)
  39. Matt Bjorke (July 22, 2015). "The Top 30 Digital Country Singles: June 22, 2015". Roughstock.
  40. Radio Songs: week-ending March 7, 2009. Billboard.com. Billboard.com (7 сакавіка 2009). Праверана March 7, 2009.
  41. Hot Country Songs: week-ending October 18, 2008. Billboard.com. Billboard.com (18 кастрычніка 2008). Праверана October 18, 2008.
  42. Hot Country Songs: week-ending November 22, 2008. Billboard.com. Billboard.com (22 лістапада 2008). Праверана November 22, 2008.
  43. Pop Songs: week-ending November 29, 2008. Billboard.com. Billboard.com (29 лістапада 2008). Праверана November 29, 2008.
  44. Trust, Gary. Best of 2009: Part 1. Billboard. Nielsen Business Media, Inc (15 снежня 2009). Праверана March 5, 2011.
  45. Canadian Hot 100 – Week of October 18, 2008. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
  46. Chart Stats – Taylor Swift – Love Story. "Chartstats.com". The Official Charts Company. Праверана March 5, 2011.
  47. Chart Stats – Taylor Swift. "Chartstats.com". The Official Charts Company. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана March 5, 2011.
  48. Discography Taylor Swift. "Irish-charts.com". Irish Recorded Music Association. Праверана March 6, 2011.
  49. Top 40 album - és válogatáslemez - lista – 200952. Mahasz. Magyar Hanglemezkiadók Szövetsége. Праверана June 18, 2010.}
  50. Taylor Swift – Love Story (Song). "Norwegieancharts.com". VG-lista. Праверана March 6, 2011.
  51. Taylor Swift – Love Story (Song). "Swedishcharts.com". Sverigetopplistan. Праверана March 6, 2011.
  52. Taylor Swift – Love Story (Song). "Australian-charts.com". Australian Recording Industry Association. Праверана March 6, 2011.
  53. Taylor Swift – Love Story (Song)(недаступная спасылка). "Charts.org.nz". Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2011. Праверана March 6, 2011.
  54. Latest Gold / Platinum Singles(недаступная спасылка). RadioScope. Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2008. Праверана March 6, 2011.
  55. Love Story (Pop Mix) – Single by Taylor Swift. iTunes Store. Apple, Inc (6 студзеня 2009). Праверана March 6, 2011.
  56. Love Story: Taylor Swift: Amazon.co.uk: Music. 'Amazon.co.uk'. Amazon.com. Праверана March 6, 2011.
  57. Love Story (Remix Bundle) - Single by Taylor Swift. iTunes Store. Apple, Inc (27 лютага 2009). Праверана 8 красавіка 2012.
  58. Love Story (Stripped) - Single by Taylor Swift. iTunes Store. Apple, Inc (6 лютага 2009). Праверана 8 красавіка 2012.
  59. Love Story: Taylor Swift: Amazon.de: Music. 'Amazon.de'. Amazon.co. Праверана March 6, 2011.
  60. Best of 2008 – Hot 100 Songs. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
  61. Year End Charts – Hot Country Songs – Issue Date: 2008. Billboard. Prometheus Global Media. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана August 15, 2011.
  62. ARIA Charts – End Of Year Charts – Top 100 Singles 2009. "ARIA.com.au". Australian Recording Industry Association. Праверана March 13, 2010.
  63. Year End Charts – Japan Hot 100. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана June 15, 2011.
  64. RIANZ Annual Top 50 Singles Chart 2008 (see "2009 – Singles")(недаступная спасылка). "RIANZ.org.nz". Recording Industry Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2010. Праверана March 13, 2010.
  65. UK Year-end Songs 2009 (PDF). ChartsPlus 5. The Official Charts Company. Праверана June 14, 2010.
  66. Best of 2009 – Hot 100 Songs. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.
  67. Adult Contemporary Songs: Page 1. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
  68. Adult Pop Songs: Page 1. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
  69. Pop Songs: 2009 Year-End Charts. Prometheus Global Media. Праверана July 28, 2015.
  70. The Best of 2009: The Year in Music. Billboard. Праверана September 17, 2015.
  71. McCabe, Kathy. Delta Goodrem's talents the top charts(недаступная спасылка). The Daily Telegraph. New Limited (7 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2010. Праверана July 29, 2010.
  72. Best of 2000s – Hot 100 Songs. Billboard. Nielsen Business Media, Inc. Праверана March 6, 2011.