Прамяні доўгія і гнуткія, абрамлены шматлікімі іголачкамі, іх колькасць у розных відаў вар'іруе ад 5 да 11. Афарбоўка звычайна няяркая шаравата- або зелянява-бурая. Амбулакральныя ножкі без прысосак. Папулы маюць выгляд галінаваных вырастаў, а не простых выгнутасцяў скуры, як у ва ўсіх астатніх марскіх зорак.
Жывуць на невялікіх глыбінях цёплых і трапічных мораў. Насяляюць пясчанае дно, па якому поўзаюць не толькі па яго паверхні, але і закапаўшыся ў тоўшчу пяску.