M60 (кулямёт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
M60 (кулямёт)
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Адзіны кулямёт
Краіна: ЗША
Гісторыя мадэлі
Характарыстыкі
Маса, кг:

8,61 кг (без сошкі)

  • 10.5 кг (з сошкай)
  • 13,504 кг (сошка+100 патронаў)
Даўжыня, мм: 1105 мм
Даўжыня ствала, мм: 560 мм
Калібр, мм: 7,62 mm
Хуткастрэльнасць, стрэлаў/хв: 550 ст/хв
Боезабеспячэнне: стужка на 100 патронаў
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: ~850 м/с
Салдат цаляе з кулямёта M60.

Адзіны кулямёт М60 быў распрацаваны ў ЗША і прыняты на ўзбраенне войскаў у 1950 годзе, замяніўшы састарэлыя маральна і фізічна кулямёты М1917 і М1919. У сярэдзіне 1980-х гадоў заменены на новыя кулямёты М240 (FN MAG) бельгійскай распрацоўкі.

М60 уяўляе сабой аўтаматычную зброю, пабудаваную па схеме з газавым прывадам аўтаматыкі і замыканнем ствала паваротам засаўкі. Сілкаванне стужачнае. Ствол кулямёта — хутказ’ёмны, рэсурс аднаго ствала да змены — 200 стрэлаў бесперапынным агнём. Кулямёт меў шэраг недахопаў, у прыватнасці, з-за таго, што сошкі разам з газавым цыліндрам былі ўсталяваныя на здымным ствале, а сам ствол не меў дзяржальні для замены, змена гарачага ствала ў баявых умовах была даволі няёмкая і патрабавала наяўнасці цеплаахоўных пальчатак. Акрамя таго, не надта ўдалая канструкцыя затворной групы прыводзіла да частых паломак ударніка і элементаў вузла замыкання. Кулямёт мог выкарыстоўвацца як з сошак, так і з пяхотнага станка-трыножкі.

Тэхнічныя дадзенныя[правіць | правіць зыходнік]

Для стральбы прымяняюцца стандартныя 7,62×51 мм патроны НАТА са звычайнай, бранябойнай, бранябойна-запальнай і трасіруючай кулямі.

M60
  • Калібр: 7,62 mm
  • Вага: 10.5 кг (з сошкай) ці 8,61 кг (без сошкі)
  • Даўжыня: 1105 мм
  • Даўжыня ствала: 560 мм
  • Боезабеспячэнне: стужка на 100 патронаў
  • Хуткасць стральбы 550 стрэлаў у хвіліну

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

  • M60 — базавы варыянт, вонкава вылучаецца сошкамі, якія мацуюцца да ствала. Паступіў у 1957 годзе на ўзбраенне Флота і Арміі ЗША;
  • M60E1 — мадыфікацыя кулямёта M60 з асобнымі ад ствала сошкамі і газавай камерай, а таксама шэрагам іншых мадыфікацый. Сошкі замацаваныя на газавай камеры;
  • M60E2 — варыянт для ўстаноўкі на ваенную тэхніку. Прыклад заменены на дзяржальні, а спускавы кручок на гашэтку;
  • M60E3 — аблегчаная мадыфікацыя кулямёта M60E1 з пярэдняй дзяржальняй, пластыкавым цаўём і шэрагам іншых паляпшэнняў;
  • M60E4 (Mk.43 mod.0/1) — мадыфікацыя кулямёта M60E3 з магчымасцю мацавання аптычных або начных прыцэлаў і некаторымі іншымі паляпшэннямі;
  • M60E6 — варыянт M60E4 прадстаўлены на замену кулямёта M/62 для Дацкай арміі. Вага паменшана да 9,27 кг (на 3 кг лягчэй М/62). Хуткастрэльнасць 550 стр./хв., што больш за ўдвая менш чым у М/62 (1200 стр./хв). Таксама ўнесена мноства ўнутраных паляпшэнняў.
  • M60B — варыянт для ўстаноўкі на верталёты, з пісталетнай дзяржальняй. Выкарыстоўваўся ў 1960-х — 1970-х гадах;
  • M60C — варыянт з электраспускам для ўстаноўкі на верталёты. Пілоты могуць весці стральбу выдалена з кабіны верталёта;
  • M60D — варыянт для ўстаноўкі на наземную, водную і паветраную тэхніку з дзяржальнямі замест прыклада і гашэткай замест спускавога кручка. Прыйшоў на змену М60B;
  • M60 Adapted — варыянт, адаптаваны пад патрон падвышанай магутнасці XM256E1 з павялічаным забойным дзеяннем кулі. Быў распрацаваны інжынерамі Фрэнкфардскага арсенала спецыяльна для в’етнамскага тэатра ваенных дзеянняў, у 1975 годзе прайшоў выпрабаванні ў Форт-Бенінгу, але не быў запушчаны ў канчатковую вытворчасць.