Malleus Maleficarum

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
'
Ці варта давяраць крыніцы не вядома
Молат ведзьмаў
Malleus 1669.jpg
Тытульная старонка "Malleus maleficarum", Ліён (1669)
Аўтар(ы) Генрых Крамер, Якаб Шпрэнгер
Дата напісання 1486
Арыгінал невядомы

Malleus Maleficarum — вядомы трактат па дэманалогіі, напісаны двума германскімі манахамі, дамініканскі інквізітарамі Генрыхам Крамерам (лаціназаваны варыянт імя - Генрыкус Інстыторыс) і Якабам Шпрэнгерам, і апублікаваны ў горадзе Шпаеры ў 1486 годзе.

У першай частцы абмяркоўваецца неабходнасць глыбокага ўсведамлення службовымі асобамі гнюсоты вядзьмарства, якое ўключае адрачэнне ад каталіцкай веры, адданасць і пакланенне д'яблу, ахвяраванне яму нехрышчоных дзяцей і плоцкія зносіны з інкубам або сукубам. У другой частцы устанаўлiваюцца тры тыпы злачынстваў, якія здзяйсняліся ведзьмамі, і процідзеянне кожнаму з іх. Трэцяя частка ўтрымоўвала фармальныя правілы для ўзбуджэння судовага іску супраць ведзьмы, забеспячэння яе асуджэння і вынясення прысуду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinrich Kramer (Institoris): Der Hexenhammer. Malleus maleficarum. 3. revidierte Auflage. Dtv, München 2003, ISBN 3-423-30780-3, (Kommentierte Neuübersetzung von Günter Jerouschek und Wolfgang Behringer)