Яблыня
Яблыня | |||||||||||||||||
Квітнеючая яблыня | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Malus P. Mill. | |||||||||||||||||
|
Яблыня[3] (Malus) — род пладовых дрэваў сямейства ружавых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэвы вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае, яйкападобнае або круглае. Кветкі найчасцей ружовыя, у шчытках. Плод — яблык, мае сакавітую мякаць. Яблыкі ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, карацін, вітаміны С і В, пекціны.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі ў дзікай прыродзе расце 3 віды: яблыня дамашняя (Malus domestica), яблыня ранняя (Malus praecox) і яблыня лясная (Malus sylvestris)[4][5], вырошчваецца — 6. Дзікія яблыні часам сустракаюцца ў шыракалістых і мяшаных лясах.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 62 віда[6]:
- Malus angustifolia (Aiton) Michx.
- Malus × arnoldiana (Rehder) Rehder
- Malus asiatica Nakai
- Malus baccata (L.) Borkh. — Яблыня ягадная
- Malus bracteata Rehder
- Malus chitralensis Vassilcz.
- Malus coronaria (L.) Mill.
- Malus daochengensis C.L.Li
- Malus dasyphylla Borkh.
- Malus × dawsoniana Rehder
- Malus domestica Borkh. — Яблыня дамашняя, ці Яблына, ці Яблана
- Malus doumeri (Bois) A.Chev.
- Malus florentina (Zuccagni) C.K.Schneid.
- Malus floribunda Siebold ex Van Houtte
- Malus fusca (Raf.) C.K.Schneid.
- Malus glabrata Rehder
- Malus glaucescens Rehder
- Malus halliana Koehne
- Malus honanensis Rehder
- Malus hupehensis (Pamp.) Rehder
- Malus ioensis (Alph.Wood) Britton
- Malus jinxianensis J.Q.Deng & J.Y.Hong
- Malus kansuensis (Batalin) C.K.Schneid.
- Malus kirghisorum Al.Fed. & Fed.
- Malus komarovii (Sarg.) Rehder
- Malus lancifolia Rehder
- Malus leiocalyca S.Z.Huang
- Malus mandshurica (Maxim.) Kom. ex Juz.
- Malus manshurica (Maxim.) Kom. ex Skvortsov
- Malus melliana (Hand.-Mazz.) Rehder
- Malus micromalus Makino
- Malus montana Uglitzk.
- Malus muliensis T.C.Ku
- Malus niedzwetzkyana Dieck ex Koehne
- Malus ombrophila Hand.-Mazz.
- Malus orientalis Uglitzk. ex Juz.
- Malus pallasiana Juz. — Яблыня паласава, ці Янтарка
- Malus platycarpa Rehder
- Malus praecox (Pall.) Borkh. — Яблыня ранняя
- Malus prattii (Hemsl.) C.K.Schneid.
- Malus × prunifolia (Willd.) Borkh. — Яблыня слівалістая, ці Яблыня кітайская
- Malus pumila Mill.
- Malus × purpurea (E.Barbier) Rehder
- Malus × robusta (Carrière) Rehder
- Malus rockii Rehder
- Malus sachalinensis Kom. ex Juz.
- Malus sargentii Rehder
- Malus sieboldii (Regel) Rehder
- Malus sieversii (Ledeb.) M.Roem.
- Malus sikkimensis (Wenz.) Koehne ex C.K.Schneid.
- Malus soulardii (L.H.Bailey) Britton
- Malus × spectabilis (Sol.) Borkh.
- Malus spontanea (Makino) Makino
- Malus sylvestris (L.) Mill. typus[7] — Яблыня дзікая, ці Яблыня лясная, ці Дзічка, ці Палёўка
- Malus toringo (Siebold) Siebold ex de Vriese
- Malus toringoides (Rehder) Hughes
- Malus transitoria (Batalin) C.K.Schneid.
- Malus trilobata (Labill. ex Poir.) C.K.Schneid.
- Malus tschonoskii (Maxim.) C.K.Schneid.
- Malus turkmenorum Juz. & Popov
- Malus yunnanensis (Franch.) C.K.Schneid.
- Malus zumi (Matsum.) Rehder
Яшчэ больш 200 відавых назваў гэтага роду (у тым ліку, да прыкладу, Malus bhutanica J.B.Phipps) маюць у The Plant List (2013) статус unresolved name, гэта значыць, што адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў або іх трэба звесці ў сінаніміку іншых таксонаў сінаніміку [6].
Раней часам таксама вылучалі від Malus hybridus.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшае гаспадарчае значэнне мае яблыня дамашняя (Malus domestica) — галоўная пладовая культура. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спецыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скараспелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4-5-ы год, познія на 10-12-ы год пасля пасадкі. Перыяд гаспадарчага выкарыстання да 40-50 гадоў. Плады выспяваюць у жніўні-верасні.
Хваробы
[правіць | правіць зыходнік]Яблыні пашкоджваюцца прыроднымі фактарамі (сонца, мароз) і шырокім спектрам патагенаў (вірусы, грыбы, паразіты і г. д.)
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ а б Malus (англ.). The Plant List. Version 1.1. (28 лістапада 2013). Праверана 26 снежня 2017.
- ↑ Звесткі пра род Malus у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.) (Праверана 26 снежня 2017)