Malus angustifolia

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Malus angustifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malus angustifolia (Aiton) Michx.

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25255
NCBI  106547
EOL  633293
IPNI  1087697-2
TPL  rjp-5763

Malus angustifolia — дрэва, від роду яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae), якое расце на паўночным усходзе ЗША[3].

Па сучасных уяўленнях, назва Malus angustifolia з'яўляецца сінонімам сапраўднай назвы Malus coronaria var. angustifolia (Aiton) Ponomar.[4].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дрэва вышынёй да 10 метраў, лістападнае часам паўлістападнае[5]. Галіны карычневыя, пупышкі злёгку апушаныя.

Лісце вузкае, ад ланцэтнай да даўгавата-яйкападобнай формы, даўжынёй да 7,5 см, шырынёй да 3,5 см, скурыстае, цёмна-зялёнага колеру, голае (маладое злёгку апушанае). Край ліставай пласцінкі зубчата-пільчаты, часам лісце бывае злёгку лопасцевае або фестончатае.

Кветкі белыя або ружовыя, духмяныя, дыяметрам да 2,5 см, сабраны ў малакветкавыя суквецці. Кветаножкі голыя або апушаныя, даўжынёй да 3,5 см. Гіпантый голы або слабаапушаны. Слупкі густа апушаны ля аснавання. Час цвіцення — чэрвень.

Плады зелянява-жоўтыя, шарападобныя, часам злёгку сціснутыя з бакоў, дыяметрам да 2,5 см. Кіслыя на смак, вельмі духмяныя.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Асаблівага гаспадарчага значэння не мае. Плады даўкія і кіслыя, у сырым выглядзе, неядомыя, аднак з іх можна прыгатаваць джэм, жэле і г. д. Часам вырошчваюць у якасці дэкаратыўнай расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Жуковский П. М. Культурные растения и их сородичи. — Изд. 3-е, перераб. и доп. — Л.: Колос, 1971. — С. 447.
  4. Malus angustifolia на сайце The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
  5. Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции / под ред. д-ра биол. наук, проф. С. Н. Соколова. — М.-Л.: Изд-во академии наук СССР, 1954. — Т. 3. — С. 456—457.