Manner (кандытарская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Manner, кандытарская)
Фабрыка Manner у Хернальсе, Вена

Manner — сетка кандытарскіх устаноў у Аўстрыі кампаніі Josef Manner & Comp AG. Карпарацыя, заснаваная ў 1890 годзе, вырабляе шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў: вафлі, кандытарскія вырабы працяглага захоўвання, кандытарскія вырабы з шакаладу, прысмакі, какава і розныя сезонныя прадукты.

Найбольш вядомым прадуктам кампаніі з'яўляюцца «Неапалітанскія вафлі», вырабленыя ўпершыню ў 1898 годзе. Іх прадаюць блокамі па дзесяць вафляў памерамі 47*17*17 мм з арэхава-крэмавым напаўненнем. Лясныя арэхі першапачаткова імпартавалі з італьянскага Неапаля, адсюль пайшла і назва. Асноўны рэцэпт вафляў застаецца нязменным да сённяшняга дня.

Лагатып кампаніі ўяўляе сабой малюнак сабора Святога Стэфана ў Вене. Гэта пайшло з 1890-х гадоў, калі Юзаф Манер адкрыў сваю першую краму побач з саборам. Арцыбіскупства Вены і кампанія Манера вырашылі, што фірма можа выкарыстоўваць сабор у якасці лагатыпу ў замен на фінансаванне заробку аднаго муляра, які выконваў рамонтна-аднаўленчыя работы будынку храма[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Geburtagsmesse für «Manner-Schnitten»-Chef im Stephansdom, Birthday celebration for «Manner wafers» boss in the cathedral, Archdiocese of Vienna, 17-07-2014