Дробныя павукі, даўжыня цела каля 5 мм з ярка выяўленым палавым дымарфізмам. Самцы маюць ярка афарбаванае брушка (аранжавыя, сінія і чырвоныя меткі) і незвычайныя шлюбныя паводзіны; самкі невыразныя, шаравата-карычневыя. Для прыцягнення самак самцы вібруюць брушкам, разгортваюць бакавыя шчыткі-пласцінкі брушка, прыўздымаюць ногі і брушка дагары і рухаюцца («танчаць») злева направа. Пры адсутнасці ў самкі цікавасці яна можа злавіць і з’есці залётніка. Трэцяя пара ног самцоў, якая падымаецца і вібруе, адрозніваецца большай даўжынёй і афарбоўкай, а таксама наяўнасцю пучка белых валасінак на вяршыні. У спакоі і пры адсутнасці самкі самцы складаюць свой яркі веер (абгортваюць яго вакол брушка)[3][4].
Від быў упершыню апісаны ў 1874 годзе англійскім пастарам і заолагам Актавіусам Пікард-Кембрыджам (Octavius Pickard-Cambridge; 1828—1917) пад першапачатковай назвай Salticus volansO. Pickard-Cambridge, 1874. Відавая імя volans у перакладзе з латыні азначае «лятаючы», паколькі чалавек, які даслаў Кембрыджу першыя ўзоры павукоў з Новага Паўднёвага Уэльса, паведаміў яму, што бачыў павукоў, «якія выкарыстоўваюць закрылкі брушка як крылы, каб павялічыць даўжыню скачкоў»[5]. Гэта перакананне было выкрыта Аўстралійскім арахналагічным таварыствам (Australasian Arachnological Society) толькі праз стагоддзе на Міжнародным арахналагічным кангрэсе, які прайшоў у Бразіліі (International Congress of Arachnology, Brazil, 2007)[6]. У 1991 годзе польскі арахнолаг прафесар Марэк Жабка(польск.) (бел. (Сядлецкі ўніверсітэт, Седльцы, Польшча) змяніў гэтае імя на сучаснае Maratus volans (Marek Żabka, 1991)[7][8], даў першае падрабязнае апісанне і адзначыў, што «цяжка адэкватна апісаць вялікую прыгажосць афарбоўкі гэтага павука»[9].
↑Żabka, M. (1991). Studium taksonomiczno-zoogeograficzne nad Salticidae (Arachnida: Araneae) Australii. — Wyższa Szkola Rolniczo-Pedagogiczna W Siedlcach Rozprawa Naukowa 32: 1-110.
Jurgen C. Otto and David E. Hill (2011). «An illustrated review of the known peacock spiders of the genus Maratus from Australia, with description of a new species (Araneae: Salticidae: Euophryinae).» — Peckhamia 96.1: 1-27.
Thornhill, R., Alcock, J., (1984). The Evolution of Insect Mating Systems, Science Ne Series, 223(4638), 808—809