Marina And The Diamonds
| Marina And The Diamonds | |
|---|---|
| грэч. Marina | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | Марына Ламбрыні Дыамандзіс |
| Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1985 (40 гадоў) |
| Месца нараджэння | Абергавені (Манмутшыр, Уэльс) |
| Краіна |
|
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | |
| Гады актыўнасці | 2005 — цяп. час |
| Пеўчы голас | мецца-сапрана |
| Інструменты | вакал, клавішныя |
| Жанры | інды-поп |
| Псеўданімы | Marina and the Diamonds |
| Супрацоўніцтва | Charli XCX, Clean Bandit, Хейден Кристенсен |
| Лэйблы | 679, Atlantic, Neon Gold |
| Узнагароды | |
| marinaofficial.co.uk (англ.) | |
Марына Ламбрыні Дыама́ндзіс (англ.: Marina Lambrini Diamandis, грэч. Μαρίνα-Λαμπρινή Διαμάντη), больш вядомая пад псеўданімам Marina and the Diamonds (з англ.: Марына і Дыямэнты; нар. 10 кастрычніка 1985) — брытанская (валійская) спявачка і кампазітар грэчаскага паходжання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Абергавені, Уэльс, у сям'і грэка і валійкі. Мае старэйшую сястру Лафіну. Вучылася ў Haberdashers’ Monmouth School для дзяўчынак, дзе прагульвала ўрокі хору, аднак яе настаўніцы па музыцы ўдалося пераканаць дзяўчынку ў тым, што ў яе можа нешта атрымацца. Пасля разводу бацькоў, ва ўзросце шаснаццаці гадоў Марына пераехала з бацькам у Грэцыю, дзе паступіла ў школу Святой Кацярыны пры амбасадзе Вялікабрытаніі. Праз два гады Марына вярнулася ў Уэльс.
Музычная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]2005-09: Пачатак і дэбют
[правіць | правіць зыходнік]Марына стварыла псеўданім «Marina and the Diamonds» ў 2005 годзе. Ён складаецца з імя спявачка і пераклада прозвішча на ангельскую мову, што з грэцкага значыць «дыямент». «Дыяменты» - гэта фанаты Марыны, аднак гэты факт часта ўводзіць у зман і часам Марыну прымаюць за групу, а не сола-выканаўцу.
Першыя дэма-версіі Марыны былі складзеныя і зробленыя з дапамогай праграмнага забеспячэння кампаніі Apple - GarageBand5. Каб вырабіць некалькі песень, спявачка плаціла музыкам каля £500. Завершаныя песні складаюць незалежна выдадзены Mermaid vs. Sailor EP, які выходзіць 23 лістапада 2007 года і прадаваўся праз старонку Марыны ў MySpace. Толькі 70 асобнікаў былі надрукаваныя на фізічны фармат.
У студзені 2008 года яна падпісвае кантракт з лэйблам Neon Gold Records. Пасля прымае ўдзел у першай частке аўстралійскіх канцэртаў спевака Гацье. У тым жа годзе падпісвае кантракт з 679 Recordings, даччынай кампаніяй Warner Music Group.
Першыя сінглы Дыямандзіс - «Obsession» і «Mowgli's Road» выдаюцца на двухбаковым дыску пад гандлёвай маркай Neon Gold Records. Пасля ўваходзяць у The Crown Jewels EP, які быў выпушчаны 29 маю 2009 года.
2009–10: The Family Jewels
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: ru:The Family Jewels
2011–13: Electra Heart
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: ru:Electra Heart
2014–16: Froot
[правіць | правіць зыходнік]Асноўны артыкул: ru:Froot (альбом) ці больш падрабязна: en:Froot
2016–: Будучы студыйны альбом
[правіць | правіць зыходнік]Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- The Family Jewels (2010)
- Electra Heart (2012)
- Froot (2015)
- Love + Fear (2019)
- Ancient Dreams in a Modern Land (2021)
- Princess of Power (2025)