Master of Puppets
| Master of Puppets | ||||
|---|---|---|---|---|
| | ||||
| студыйны альбом Metallica | ||||
| Дата выпуску | 3 сакавіка 1986 | |||
| Жанр | трэш-метал | |||
| Працягласць | 54:52 | |||
| Лэйбл | Elektra Records | |||
|
|
||||
| Храналогія студыйных альбомаў | ||||
| ||||
| Сінглы з Master of Puppets | ||||
|
||||
Master of Puppets (з англ. — «Лялькавод») — трэці студыйны альбом амерыканскага трэш-метал-гурта Metallica, выпушчаны 3 сакавіка 1986 года на лэйбле Elektra Records. Праца над пласцінкай праходзіла ў Капенгагене ў студыі Sweet Silence Studios пад кіраўніцтвам прадзюсара Флемінга Расмусена. Master of Puppets — апошні альбом гурта, у запісе якога браў удзел бас-гітарыст Кліф Бёртан, які трагічна загінуў падчас гастроляў у Швецыі. Лонгплэй дабраўся да 29-га месца ў чарце Billboard і стаў першым альбомам у жанры трэш-метал, які быў адзначаны «плацінавым» сертыфікатам. Агулам продажы альбома ў ЗША складаюць больш за 6 мільёнаў асобнікаў.
Master of Puppets быў высока ацэнены крытыкамі і ўключаецца ў многія рэйтынгі найлепшых запісаў усіх часоў. Шэраг публіцыстаў асабліва адзначаў такія кампаненты пласцінкі, як музычны драйв, віртуознасць выканання і глыбіня палітызаваных тэкстаў. Лонгплэй лічыцца краевугольнай працай гурта ў 1980-х і адным з самых уплывовых альбомаў хэві-метала. Крытыкі называюць яго выхад адной з прычын агульнага росту цікавасці публікі да гэтага напрамку. Шмат музыкантаў запісвалі кавер-версіі на песні з гэтага альбома, таксама былі выпушчаныя некалькі трыб’ютаў. У 2016 годзе запіс быў адзначаны як «культурна, гістарычна і эстэтычна значны» і ўнесены ў Нацыянальны рэестр Бібліятэкі Кангрэса ЗША.
Дызайн вокладкі быў распрацаваны гуртом сумесна з Пітэрам Меншам, ён адсылае да лейтматыву альбома — маніпулявання людзьмі. Падчас запісу пласцінкі гурт шмат эксперыментаваў і выкарыстоўваў досвед і напрацоўкі папярэдніх двух дыскаў, музыканты ўдасканальвалі і індывідуальнае майстэрства. Пазней гурт адмовіў ад агрэсіўнага прамоўшанага альбома, зрабіўшы стаўку на інтэнсіўнае шматмесячнае турнэ, у амерыканскай частцы якога выступала ў прыватнасці на разагрэве ў Озі Осбарна. У разгар гастроляў гурт быў вымушаны адмяніць еўрапейскую частку турнэ з-за гібелі Кліфа Бёртана. Музыканты вярнуліся ў Лос-Анджэлес і правялі спробы новага басіста, выбраўшы Джэйсана Ньюстэда. У 2006 годзе гурт неаднаразова выконваў альбом цалкам, што было прымеркавана да юбілею запісу.
Спіс трэкаў
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарства ўсіх тэкстаў: Джэймс Хэтфілд.
| Side one | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Музыка | Працягласць | ||||||
| 1. | «Battery» | Джэймс Хэтфілд · Ларс Ульрых | 5:13 | ||||||
| 2. | «Master of Puppets» | Хэтфілд · Ульрых · Кліф Бёртан · Кірк Хэмет | 8:36 | ||||||
| 3. | «The Thing That Should Not Be» | Хэтфілд · Ульрых · Хэмет | 6:37 | ||||||
| 4. | «Welcome Home (Sanitarium)» | Хэтфілд · Ульрых · Хэмет | 6:28 | ||||||
| Side two | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Музыка | Працягласць | ||||||
| 5. | «Disposable Heroes» | Хэтфілд · Ульрых · Хэмет | 8:17 | ||||||
| 6. | «Leper Messiah» | Хэтфілд · Ульрых | 5:40 | ||||||
| 7. | «Orion» (instrumental) | Хэтфілд · Ульрых · Бёртан | 8:28 | ||||||
| 8. | «Damage, Inc.» | Хэтфілд · Ульрых · Бёртан · Хэмет | 5:33 | ||||||
| 54:52 | |||||||||
| Bonus tracks (digital reissue)[1] | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Музыка | Працягласць | ||||||
| 9. | «Battery» (Live) | Хэтфілд · Ульрых | 4:53 | ||||||
| 10. | «The Thing That Should Not Be» (Live) | Хэтфілд · Ульрых · Хэмет | 7:02 | ||||||
| 66:42 | |||||||||
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kaufman, Gil. Metallica Put Catalog On iTunes — Quietly(недаступная спасылка). MTV (26 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы December 6, 2012. Праверана April 11, 2012.