Mazda 3

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Mazda 3 — кампактны аўтамабіль вытворчасці японскай кампаніі Mazda. У мадэльным шэрагу кампаніі паўстала ў 2003 годзе на замену мадэлі 323.

Першае пакаленне (2003–2009)[правіць | правіць зыходнік]

хэтчбек Mazda3 (2003–2006)

Сусветная прэм’ера Mazda 3 першага пакалення адбылася ўвосень 2003 года на 60-м Міжнародным аўтасалоне (IAA) у Франкфурце; праз месяц мадэль выйшла на рынак Японіі. Аўтамабіль быў пабудаваны на платформе C1 агульнай з Ford Focus другога пакалення.

У маторнай гаме еўрапейскіх машын бензінавыя чатырохцыліндравыя рухавікі 1,4 (80 к.с.); 1,6 (105 к.с.) і 2,0 (150 к.с.) і турбадызельны 1,6 л. Амерыканскія версіі — з рухавікамі 2,0 і 2,3 літры.

Вясной 2006 года быў праведзены рэстайлінг, у выніку якога змянілася рашотка радыятара, бамперы і оптыка. З’явіўся новы турбадызель аб’ёмам 2,0 л (143 к.с.), а магутнасць бензінавага рухавіка 1,4 была павялічана да 84 к.с.

Mazda3 MPS[правіць | правіць зыходнік]

Mazda3 MPS

У 2006 годзе стартавалі продажы «зараджанай» версіі хэтчбекаў — Mazda3 MPS (Mazda Performance Series). Знешне яна адрознівалася больш шырокімі пярэднімі крыламі і высокім капотам, пад якім месціўся інтэркулер, а таксама іншымі бамперамі і спойлерам на задніх дзвярах. Рухавік аб'ёмам 2,3 л магутнасцю 260 к.с. развіваў круцільны момант 380 Н·м пры 3000 аб/хв, што дазваляла паскарацца да 100 км/г за 6,1 с і дасягаць хуткасці 250 км/г, што было абмежавана электронікай. Каробка перадач — шасціступеньчатая, механічная. Цяга аўтамабіля палепшылася за кошт электроннага кіравання круцільным момантам і дыферэнцыяла падвышанага трэння.

Бяспека[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку чатыры зоркі — да пяцізоркавага рэйтынгу не хапіла штрафных балаў знятых за патэнцыйна небяспечныя зоны для каленаў седакоў (у тым ліку і пасажыраў). Дзякуючы наяўнасці бакавых падушак і «фіранак» бяспека пры бакавым удары прызнана выдатнай. Абарона пасажыраў-дзяцей ацэненая на тры зоркі, хоць трохгадовыя малыя абаронены трохі лепш паўтарагадовых. Бяспека пешаходаў пры наездзе — сярэдняя (траўманебяспечны бампер)[1].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[2]
Бяспека дарослых пасажыраў 33
Бяспека пасажыраў-дзяцей 32
Бяспека пешаходаў 15
Пратэставаны аўтамабіль:
Mazda 3 1.6L GE

На краш-тэстах (удар у бетонную сцяну на хуткасці 56 км/г) амерыканскага Упраўлення па дарожнай бяспецы NHTSA хэтчбек Mazda 3 таксама набраў чатыры зоркі. Пры бакавым удары — тры зоркі з пяці, бо пратэставаны аўтамабіль не быў абсталяваны бакавымі падушкамі бяспекі[1].

Другое пакаленне (2009–2013)[правіць | правіць зыходнік]

Хэтчбек Mazda3

Другое пакаленне Mazda 3 было прадстаўлена восенню 2008 года на аўтасалонах у Лос-Анджэлесе і ў Балонні. Як і папярэдніца, новая мадэль была заснавана на архітэктуры C1, распрацаванай сумесна Ford, Mazda і Volvo, але пазней атрымала першыя кампаненты новай тэхналогіі Skyactiv, такія як новы 2,0-літровы бензінавы рухавік MZR DISI з непасрэдным упырскам паліва з сістэмай старт-стоп.

Мадыфікацыя Mazda 3 MPS атрымала ў другім пакаленні такія паляпшэнні, як рэгуліроўка кіравання круцільным момантам, перагледжаныя поршні, аптымізаваныя перадатачныя лікі, палепшаныя тармазы, падвескі, паляпшэнні сістэмы рулявога кіравання.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2009[3]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 30,8 86%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 41,0 84%
Бяспека пешаходаў 18,2 51%
Актыўная бяспека 5,0 71%
Пратэставаны аўтамабіль:
Mazda 3 1,6 Touring

Трэцяе пакаленне (2013–2019)[правіць | правіць зыходнік]

Хэтчбек Mazda3

Трэцяе пакаленне Mazda 3 з’явілася на рынку ўвосень 2013 года. Адмовіліся ад папярэдняй платформы C1 і навінка была цалкам заснавана на новай платформе Skyactiv, у тым ліку атрымала новыя бензінавыя рухавікі Skyactiv-G і дызельныя Skyactiv-D, а таксама новыя трансмісіі Skyactiv-MT і Skyactiv-Drive. Mazda 3 таксама атрымала версію Mazda 3 Skyactiv-CNG, якая працуе на прыродным газе. Іншай альтэрнатывай была электрыфікаваная версія Mazda 3 Skyactiv-Hybrid, якая прапаноўвалася толькі ў Японіі і мела гібрыдныя кампаненты ад Toyota.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2013[4]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 33,8 93%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 42,4 86%
Бяспека пешаходаў 23,7 65%
Актыўная бяспека 7,3 81%
Пратэставаны аўтамабіль:
Mazda 3 2.0 Core

Чацвёртае пакаленне (2019–)[правіць | правіць зыходнік]

Хэтчбек Mazda3

Mazda 3 чацвёртага пакалення адсвяткавала сваю прэм’еру на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе ў лістападзе 2018 года і была выпушчана на рынак вясной 2019 года.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[5]
Балы %
Бяспека дарослых пасажыраў 37,5 98%
Бяспека пасажыраў-дзяцей 43,0 87%
Бяспека пешаходаў 39,2 81%
Актыўная бяспека 9,5 73%
Пратэставаны аўтамабіль:
Mazda 3 2.0

Зноскі

  1. а б Краш-тест: Новая серия краш-тестов EuroNCAP // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 21 (368). (руск.)
  2. https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/15704
  3. https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/11048
  4. https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/8875
  5. https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/35876

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]