Mean (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Mean, песня Тэйлар Свіфт)
«Mean»
Вокладка сінгла «Mean» (P175, 2011)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Speak Now
Выпушчаны 13 сакавіка 2011
Мова англійская
Фармат CD-сінгл
Запісаны 2009-2010
Жанр кантры
Кампазітар Тэйлар Свіфт
Працягласць 03:58
Лэйбл Big Machine, Universal Republic
Прадзюсар Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песні Тэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Back to December»
(2010)
«Mean»
(2011)
«The Story of Us»
(2011)

«Mean» (бел. «Нікчэмны») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 7 сакавіка 2011 на кантры-радыё[1], а 13 сакавіка песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае залаты статус у Канадзе і тры плацінавыя сертыфікацыі ў ЗША. 12 лютага 2012 года песня атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

«Mean», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Упершыню песня выйшла ў якасці прома-сінгла 17 кастрычніка 2010 года, а 7 сакавіка 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага сінгла. Праз чатыры дні, 13 сакавіка, кампазіцыя выйшла на СD. У інтэрв'ю спявачка адзначала, што прысвяціла песню тым людзям, якія крытыкуюць кожны яе крок і не задумваюцца над тым, як яна сябе адчувая праз іх словы[3][4]. Пазней стала вядома, што Свіфт напісала песню пра крытыка Боба Ляўседза, які напісаў разгромную і абразлівую рэцэнзію на выступленне Тэйлар на прэміі «Грэмі 2010»[5][6][7].

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" Песня 'Mean' пра тое, што існуе мільён розных меркаванняў. Я разумею гэта, не ўсім будзе падабаецца ўсё, што ты робіш. Усё роўна будзе нешта, за што цябе заўсёды будуць крытыкаваць. Але я таксама разумею, што існуюць розныя спосабы крытыкаваць кагосьці. Ёсць канструктыўная крытыка, прафесійная крытыка і тыя сітуацыі, калі цябе проста абражаюць. Вы перасякае гэтую рысу, калі пачынаеце проста судзіць усё ў чалавеку. Я напісала гэтую песню пра крытыка, якому я вельмі-вельмі не падабалася. Я паважаю працу журналістаў, асабліва калі яны пішуць канструктыўную крытыку. Звычайна я прымаю гэта і думаю: 'Так, магчыма, ты маеш рацыю, і я папрацую над гэтым'. Але гэты крытык ненавідзеў мяне. Ненавідзеў вельмі моцна! Я адчувала сябе бездапаможнай, адчувала, што я не магу нічога зрабіць. Таму я зрабіла тое, што заўсёды раблю: іду ў куток і пішу пра гэта песню. "

«Mean» стаў 13-ым запар сінглам Свіфт, які ўвайшоў у дзесятку найлепшых песень Hot Country Songs: пікам псені стала 2 прыступка. У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл заняў 11 месца. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 45 пазіцыі, а ў Канадзе трапіла ў дзясятку найлепшых.

Песня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].

Кліп на песню, які быў зняты ў Лос-Анджэлесе, выйшаў 6 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Дзіклан Вайтблум. 

Патаемнае пасланне — «I Thought You Got Me» (бел. «Я лічыла, ты мерамог мяне»).

Версіі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лічбавая дыстрыбуцыя / Абмежаваны тыраж CD-сінгла
  1. "Mean" – 3:58

 Чарты[правіць | правіць зыходнік]

Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2010-2011) Вышэйшая
пазіцыя
Сцяг Аўстраліі ARIA 45
Сцяг Канады Canadian Hot 100 10
Сцяг Паўднёвай Карэі Gaon 92
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 11
Сцяг ЗША Country Digital Songs 1
Сцяг ЗША Hot Country Songs 2

Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]

Чарт (2011) Пазіцыя
Сцяг ЗША US Country Songs 24

Зноскі

  1. R&R :: Going For Adds :: CHR/Country(недаступная спасылка). Radio & Records (16 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана May 8, 2011.
  2. а б Best of 2011: Country Songs. Billboard. Grammy.com (2011). Праверана December 10, 2012.
  3. Bierly, Mandi. Taylor Swift takes on a bully (and John Mayer?) on new album(недаступная спасылка). EW.com (19 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2010. Праверана November 22, 2010.
  4. Morris, Edward. Taylor Swift's Speak Now Speaks Loud as Week's Best-Selling CD(недаступная спасылка). CMT.com (6 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана December 19, 2010.
  5. Mean by Taylor Swift Songfacts(недаступная спасылка). Songfacts. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана December 1, 2011.
  6. Grammys (1 лютага 2010). Праверана December 1, 2011.
  7. Raftery, Brian. Who The Hell Is Bob Lefsetz?. Wired (1 сакавіка 2012). Праверана February 22, 2012.