Mean (песня Тэйлар Свіфт)
Mean | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Speak Now |
||||
Выпушчаны | 13 сакавіка 2011 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл | |||
Запісаны | 2009-2010 | |||
Жанр | кантры | |||
Кампазітар | Тэйлар Свіфт | |||
Працягласць | 03:58 | |||
Лэйбл | Big Machine, Universal Republic | |||
Прадзюсар | Натан Чэпман, Тэйлар Свіфт | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Mean» (бел. «Нікчэмны») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе трэцяга студыйнага альбома «Speak Now». Афіцыйны рэліз адбыўся 7 сакавіка 2011 на кантры-радыё[1], а 13 сакавіка песня была выпушчана на CD пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай, а саспрадзюсарам стаў Натан Чэпман. На цяперашні час сінгл мае залаты статус у Канадзе і тры плацінавыя сертыфікацыі ў ЗША. 12 лютага 2012 года песня атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].
Інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]«Mean», як і ўсе 14 трэкаў з альбома «Speak Now», Тэйлар Свіфт напісала самастойна. Яна таксама стала сапрадзюсарам разам з Натанам Чэпманам. Упершыню песня выйшла ў якасці прома-сінгла 17 кастрычніка 2010 года, а 7 сакавіка 2011 года на радыё адбыўся яе рэліз як афіцыйнага сінгла. Праз чатыры дні, 13 сакавіка, кампазіцыя выйшла на СD. У інтэрв'ю спявачка адзначала, што прысвяціла песню тым людзям, якія крытыкуюць кожны яе крок і не задумваюцца над тым, як яна сябе адчувая праз іх словы[3][4]. Пазней стала вядома, што Свіфт напісала песню пра крытыка Боба Ляўседза, які напісаў разгромную і абразлівую рэцэнзію на выступленне Тэйлар на прэміі «Грэмі 2010»[5][6][7].
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
![]() |
Песня 'Mean' пра тое, што існуе мільён розных меркаванняў. Я разумею гэта, не ўсім будзе падабаецца ўсё, што ты робіш. Усё роўна будзе нешта, за што цябе заўсёды будуць крытыкаваць. Але я таксама разумею, што існуюць розныя спосабы крытыкаваць кагосьці. Ёсць канструктыўная крытыка, прафесійная крытыка і тыя сітуацыі, калі цябе проста абражаюць. Вы перасякае гэтую рысу, калі пачынаеце проста судзіць усё ў чалавеку. Я напісала гэтую песню пра крытыка, якому я вельмі-вельмі не падабалася. Я паважаю працу журналістаў, асабліва калі яны пішуць канструктыўную крытыку. Звычайна я прымаю гэта і думаю: 'Так, магчыма, ты маеш рацыю, і я папрацую над гэтым'. Але гэты крытык ненавідзеў мяне. Ненавідзеў вельмі моцна! Я адчувала сябе бездапаможнай, адчувала, што я не магу нічога зрабіць. Таму я зрабіла тое, што заўсёды раблю: іду ў куток і пішу пра гэта песню. | ![]() |
«Mean» стаў 13-ым запар сінглам Свіфт, які ўвайшоў у дзесятку найлепшых песень Hot Country Songs: пікам псені стала 2 прыступка. У галоўным хіт-парадзе Амерыкі сінгл заняў 11 месца. У Аўстарліі кампазіцыя дайшла да 45 пазіцыі, а ў Канадзе трапіла ў дзясятку найлепшых.
Песня атрымала станоўчыя водгукі ад крытыкаў і атрымала дзве прэміі Грэмі у катэгорыях «Найлепшая кантры-песня» і «Найлепшае сольнае кантры-выкананне» на 54-й цырымоніі[2].
Кліп на песню, які быў зняты ў Лос-Анджэлесе, выйшаў 6 мая 2011 года. Рэжысёрам выступіў Дзіклан Вайтблум.
Патаемнае пасланне — «I Thought You Got Me» (бел. «Я лічыла, ты мерамог мяне»).
Версіі
[правіць | правіць зыходнік]- Лічбавая дыстрыбуцыя / Абмежаваны тыраж CD-сінгла
- "Mean" – 3:58
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]Штотыднёвыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2010-2011) | Вышэйшая пазіцыя |
---|---|
![]() |
45 |
![]() |
10 |
![]() |
92 |
![]() |
11 |
![]() |
1 |
![]() |
2 |
Выніковыя гадавыя чарты
[правіць | правіць зыходнік]Чарт (2011) | Пазіцыя |
---|---|
![]() |
24 |
Зноскі
- ↑ R&R :: Going For Adds :: CHR/Country(недаступная спасылка). Radio & Records (16 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2012. Праверана May 8, 2011.
- ↑ а б Best of 2011: Country Songs . Billboard. Grammy.com (2011). Праверана December 10, 2012.
- ↑ Bierly, Mandi. Taylor Swift takes on a bully (and John Mayer?) on new album(недаступная спасылка). EW.com (19 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2010. Праверана November 22, 2010.
- ↑ Morris, Edward. Taylor Swift's Speak Now Speaks Loud as Week's Best-Selling CD(недаступная спасылка). CMT.com (6 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана December 19, 2010.
- ↑ Mean by Taylor Swift Songfacts(недаступная спасылка). Songfacts. Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2011. Праверана December 1, 2011.
- ↑ Grammys (1 лютага 2010). Праверана December 1, 2011.
- ↑ Raftery, Brian. Who The Hell Is Bob Lefsetz? . Wired (1 сакавіка 2012). Праверана February 22, 2012.