Media-Polesye

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Медыя-Палесье
Media-Polesye
Media-Polesye.jpg
URL media-polesye.by
Камерцыйны так
Тып сайта навіновый
Мова(-ы) руская
Колькасць карыстальнікаў 30-40 тыс
Размяшчэнне сервера Flag of Belarus.svg Беларусь
Галоўны рэдактар Святлана Гарда
Пачатак працы 2012
Бягучы статус працуе

Media-Polesye — беларускі інтэрнэт-сайт, які распачаў працу ў чэрвені 2012 года. У 2020 годзе атрымаў статус сеткавага СМІ.

Змесціва[правіць | правіць зыходнік]

Навіны, рубрыкі: грамадства, эканоміка, здарэння, культура, палітыка, інтэрв’ю, аўто, спорт. Ахоплівае Пінск, Лунінец, Столін. Паводле Святланы Гарды, галоўнага рэдактара выдання, палескі сайт у 2020 годзе меў да 150 тысяч унікальных наведвальнікаў у суткі[1]. У 2021 годзе наведвалнасць стабілізавалася да, паводле рэдакцыі, 30–40 тысяч карыстальнікаў штодзён[2].

Рэпрэсіі (2020–2021)[правіць | правіць зыходнік]

Улады ненавідзяць папулярны сайт на Палессі і пастаянна пагражаюць яго закрыццём[1]. У 2020 годзе пасля васьмі месяцаў адмоў у рэгістрацыі ў якасці сеткавага выдання сайт атрымаў гэты статус задняй датай адначасова з папярэджаннем ад Міністэрства інфармацыі за стварэнне «пагроз нацыянальнай бяспецы Беларусі» (праз якое і даведаўся пра рэгістрацыю)[3][1]. Новы статус адразу дазволіў аштрафаваць «Медыя-Палессе» на вялікую суму за парушэнне заканадаўства аб СМІ[3]. За артыкул пра сітуацыю пра распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі быў накладзены штраф у 120 базавых вялічынь, другі раз быў прысуджаны штраф за артыкул аб візіце Святланы Ціханоўскай на малую радзіму, за словы ў тэксце, што «яна замужам, як дзекабрыстка»[1]. Гэты штраф быў удвая большым (200 БВ), а апеляцыя не прынесла плёну, хаця адвакат выявіў у скарзе шмат парушэнняў[1].

Падчас прэзідэнцкіх выбараў журналістаў выгналі з выбарчых участкаў, аднаго карэспандэнта жорстка затрымалі і збілі так, што шнары ад траўмаў засталіся на ўсё жыццё[1]. Тым не менш у паслявыбарчы пярыяд сайт працягнуў асвятляць крымінальныя справы ў сувязі з пратэстамі у Беларусі, пісаць палітвязням[1].

У рамках пагрому незалежных медыя ў Беларусі ў 8–9 ліпеня 2021 года ў галоўнага рэдактара, іншых супрацоўнікаў і ў офісе выдання прайшлі ператрусы, была забрана тэхніка, носьбіты інфармацыі[2][4]. У канцы ліпеня 2021 года за публікацыю пра «Пінскую справу» суддзя Братанава аштрафавала «Медыя-Палессе» на 5771 BYN[2].

2 верасня 2021 года сайт быў заблакаваны ў Беларусі. Рэдакцыя даведалася, што тэхнічных збояў не было, а рэсурс заблакаваны з боку правайдара[2]. Прычыну хостар параіў шукаць у Міністэрстве інфармацыі, якое аператыўна выданню не адказала[2]. Трапіць на сайт у Беларусі можна толькі праз VPN[2]. Нягледзячы на рэпрэсіі, рэдакцыя вырашыла прадоўжыць працу.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Pernikau, Pavel Round table on media freedom in Belarus: the situation is critical, the pressure on the media is only growing(англ.) . Menschenrechte Osteuropa - News & Konflikte (2021). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 «Media-Pоlesye» аднавіла доступ да сайта праз VPN. Новы Час. Будзьма беларусамі! (4 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  3. 3,0 3,1 ATTACKS ON MEDIA WORKERS IN 2020. GROUP 2: BELARUS, CRIMEA, KAZAKHSTAN, RUSSIA, UZBEKISTAN(англ.) . Justice for Journalists (14 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2021. Праверана 6 верасня 2021.
  4. Стала вядома, што сілавікі прыходзілі да журналістаў у Бабруйску і Гомлі. Агулам пад перасьлед трапілі рэдакцыі і журналісты 12 СМІ. Радыё Свабода. Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2021. Праверана 6 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]