Medieval Classic Rock

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Medieval Classic Rock
Вокладка альбома «» ()
музычны альбом Стары Ольса
Дата выпуску 15 жніўня 2016
Жанр мідзівал-фолк-рок[d]
Працягласць 2 114 с
Прафесійныя рэцэнзіі

«Medieval Classic Rock» — трынаццаты студыйны альбом беларускага гурта «Стары Ольса», які выйшаў на лэйбле «Cool Hat Records» 15 жніўня 2016 года. Альбом утрымоўвае кавер-версіі рок-хітоў другой паловы XX стагоддзя, выкананых пры дапамозе сярэднявечных інструментаў.

Спіс песень[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Highway to Hell» AC/DC 3:21
2. «Another Brick in the Wall» Pink Floyd 4:08
3. «Californication» Red Hot Chili Peppers 4:11
4. «A Hard Day’s Night» The Beatles 2:32
5. «One» Metallica 3:30
6. «Child in Time» Deep Purple 6:22
7. «Ob-La-Di, Ob-La-Da» (Instrumental)The Beatles 2:10
8. «Iron Man» Black Sabbath 4:30
9. «Ai vist lo lop / Smells Like Teen Spirit» (Instrumental)народная / Nirvana 4:30
35:14

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Музычны крытык Мікалай Янкойць з партала Experty.by адзначае, што «запіс вельмі якасны, упэўнены і граматны», але «калі б на дыску было больш красоверных нумароў накшталт апошняга, сярэднявечна-гранджавага, альбом загучаў бы значна цікавей». Музычны журналіст Ягор Цывілька з партала Experty.by мяркуе, што «атрымаліся арыгінальныя каверы, якія выйгрышна глядзеліся б на трыб’ют-альбомах гэтых гуртоў», аднак «сабраныя ж разам, трэкі дэманструюць, што і арыгінальнасць можа быць аднабаковай».

Удзельнікі запісу[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Stary Olsa «Medieval Classic Rock» (+аўдыё) (руск.). Experty.by (23 жніўня 2016). Праверана 27 верасня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]