Mega Man (гульня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mega Man

Megaman nes pal.jpg

Распрацоўнік Capcom been
Выдавец Capcom
Частка серыі Mega Man
Даты выпуску
Жанр Action
Платформы Nintendo Entertainment System, PlayStation, мабільны тэлефоны, Virtual Console been, PlayStation Store, Android, PlayStation Portable
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня

Méga Man, у Японіі вядомая як Róckman (яп.: ロックマン Rokkuman?) — відэагульня, распрацаваная і выдадзеная «Capcom» для NES. Гэта першая гульня з франшызы Mega Man і арыгінальнай серыі відэагульняў, якая была выпушчана 17 снежня 1987 года ў Японіі, а лакалізаваная ў Паўночнай Амерыцы ў снежні 1987 года і Еўропе ў маі 1990 года адпаведна. Mega Man быў зроблены невялікай групай разпрацоўшчыкаў спецыяльна для гульнявых прыставак. Гэта першая гульня такога роду фірмы «Capcom», якая раней спецыялізаваліся на аркадах been.

Гульня пачынае барацьбу чалавекападобнага робата Mega Man супраць навукоўца-вар'ята beru д-ра Вайлі і шасці робатаў пад яго кіраўніцтвам. Нелінейны геймплэй beru Mega Man дазваляе гульцу выбраць парадак, у якім прайсці першапачатковыя шэсць этапаў. Кожны бос мае ўнікальную зброю.

Крытыкі высока ацанілі Mega Man за яго агульную структуру, хоць гульня не мела камерцыйнага поспеху. У Mega Man створана шмат з геймплэя, сюжэту і графікі, якія паўплывалі на сіквелы, падсерыі і спін-офы. Ён таксама вядомы сваёй высокай складанасцю. Гульня з тых часоў была ўключана ў зборнікі гульняў і паўторна выпушчана для мабільных тэлефонаў, эмулятараў кансолей, а таксама PlayStation Portable been (PSP).


Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Mega Man ідзе праз узровень Cut Man. Колькасць ачкоў гульца адлюстроўваецца ў верхняй частцы экрана, узровень здароўя Mega Man адлюстраваны злева.

Геній доктар Томас Лайт і яго памочнік, доктар Вайлі стварылі робата-гуманоіда Mega Man[16] разам з шасцю іншымі перадавымі робатамі: Cut Man, Guts Man, Ice Man, Bomb Man, Fire Man і Elec Man. Гэтыя робаты былі прызначаны для выканання прамысловых задач, уключаючы будаўніцтва, знос, лесанарыхтоўкі, электрычныя аперацыі і працу ў экстрэмальных тэмпературах у інтарэсах грамадзян Монстэраполіса[17]. Доктар Вайлі перапраграмоўвае гэтыя шэсць робатаў, каб захапіць свет. Доктар Лайт пасылае Mega Man, каб перамагчы сваіх калегаў і спыніць доктара Вайлі[16]. Пасля поспеху Mega Man вяртаецца дадому да сваёй сястры Roll і іх стваральніка, доктара Лайта[18].

Геймплэй[правіць | правіць зыходнік]

Mega Man складаецца з шасці скролінгавых узроўняў, якія выбіраюцца самім гульцом. У кожным узроўні гулец кіруе Mega Man і змагаецца з рознымі ворагамі і перашкодамі, перш чым сутыкнуцца з босам у канцы ўзроўню. Пасля перамогі боса ў арсенале Mega Man з'яўляецца новая зброя для астатняй часткі гульні[17]. У адрозненне ад стандартнага бластэра, у новай зброі абмежаваныя боепрыпасы, якія папаўняюцца шляхам збору клетак боепрыпасаў, якія падаюць з пераможаных ворагаў у выпадковым парадку[17]. З ворагаў таксама падаюць клеткі энергіі, якія папаўняюць датчык здароўя Mega Man[16]. У той час як гулец вольны прайсці праз узроўні ў любым парадку, кожны Робат Майстар асабліва ўразлівы да канкрэтнай зброі, якая заахвочвае гульца праходзіць этапы ў пэўным парадку. Гулец таксама можа перагледзець вычышчаныя ўзроўні.

Акрамя зброі, узятай з Робатаў Майстроў, гулец мае магчымасць падабраць генератар платформ вядомы як «Magnet Beam» на ўзрозні Elec Man[16][17]. Mega Man таксама мае сістэму падліку ачкоў, дзе гульцы набіраюць ачкі за перамогу ворагаў, і зарабляе дадатковыя ачкі за збіранне бонусаў, якія падаюць з ворагаў пасля ачысткі кожнага этапу[16]. Калі ўсе шэсць Робатаў Майстроў будуць пераможаныя, сёмы і апошні этап з'яўляецца ў сярэдзіне меню выбару ўзроўня[16]. Гэты этап, вядомы як «Крэпасць Willy», уяўляе сабой ланцужок з чатырох этапаў, звязаных паміж сабой, кожны з якіх змяшчае па меншай меры аднаго новага боса. На працягу гэтых заключных этапаў трэба зноў змагацца з шасцю Робатамі Майстрамі ў зададзеным парадку да фінальнага супрацьстаяння супраць доктара Вайлі[17][19].

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Кэйдзі Інафунэ been, мастак Mega Man.

Перад Mega Man «Capcom» рабіла аркадныя гульні, і іх кансольныя рэлізы былі ў асноўным партамі beru гэтых гульняў. У сярэдзіне 1980-х гадоў Capcom выказаў планы па развіцці Mega Man спецыяльна для японскага рынку кансолей[20][21]. Яны вырашылі стварыць гульні сіламі маленькай каманды, у тым ліку мастака Кэйдзі Інафунэ, нядаўняга выпускніка каледжа, які пачынаў у камандзе Street Fighter been[20][22]. Інафунэ нагадаў, што каманда распрацоўшчыкаў Mega Man працавала вельмі цяжка[1] з кіраўніком праекта і галоўным дызайнерам, якія шукалі дасканаласць у кожным магчымым аспекце гульні[23].

Каманда распрацоўнікаў Mega Man складалася з шасці чалавек[24]. Інафунэ (пад імем «Inafuking») аформіў і праілюстраваў амаль усех персанажаў гульні, а таксама японскі лагатып Rockman, каробку і інструкцыі па эксплуатацыі. Ён таксама быў адказным за графічныя спрайты been[20][23][24]. «У нас не было [шмат] людзей, так пасля стварэння дызайну персанажаў я на самой справе яшчэ і рабіў пікселізацыю для Nintendo», заявіў Інафунэ. «У той час людзі не былі спецыялізаванымі, і мы павінны былі зрабіць шмат розных рэчаў, таму што было так мала людзей, так што я сапраўды ў канчатковым выніку рабіў усіх персанажаў»[20]. На Інафунэ паўплываў аднайменны герой мангі Осаму Тэдзукі Astro Boy[22][25][26][27]. Mega Man афарбаваны ў сіні колер з-за тэхнічных абмежаванняў кансолі NES: колер мае найбольшую колькасць адценняў у 56-каляровай палітры кансолі, і сіні колер пашырыў выбар для вылучэння дэталей Mega Man[20]. Хоць Інафунэ часта прыпісваюць праектаванне персанажа, ён настойваў, што ён «зрабіў толькі палову задання ў яго стварэнні», як яго настаўнік распрацаваў асноўную канцэпцыю персанажа да прыходу Інафунэ[1][28]. Асноўныя спрайты для Roll і д-ра Лайта былі створаныя да таго, як Інафунэ далучыўся да праекту, а дызайны Cut Man, Ice Man, Fire Man і Guts Man былі ў працэсе разпрацоўкі. Акрамя звычайных ворагаў, першым персанажам Інафунэ быў Elec Man, натхнёны героямі амерыканскіх коміксаў[1]. Мастак адзначыў, што Elec Чалавек заўсёды быў яго любімым тварэннем[24]. Дызайны доктара Лайта і доктара Вайлі былі заснаваныя на Санта-Клаўсе і Альберце Эйнштэйне, адпаведна; апошні павінен быў уяўляць сабой архетып «вучонага-вар'ята»[1][29].

Каманда вырашыла ўключыць элементы анімэ для анімацыі гульні. Інафунэ патлумачыў, «Рука [Mega Man] ператвараецца ў пісталет, і вы можаце ўбачыць яго выхад з рукі. Мы хацелі пераканацца, што анімацыя руху будзе рэалістычнай, яна на самай справе мела сэнс. Так што з Mega Man мы мелі гэта ідэальнае змешванне гульнявога персанажа з анмацыйнай ідэяй»[20]. Геймплэй Mega Man быў натхнёны гульнёй камень, нажніцы, папера been[20][21]. Кіраўнік праекта хацеў простую сістэму, якая прапаноўвала «глыбокі геймплэй»[1]. Кожная зброя наносіць вялікую колькасць пашкоджанняў аднаму канкрэтнаму Робату Майстру, іншыя практычна не маюць эфекту супраць іх, і няма ні адной зброі, якая дамінуе над усімі іншымі. Mega Man мог прысесці, але каманда вырашыла прыбраць гэтую магчымасць, так як стала складаней вызначаць вышыню экранных снарадаў[1]. Наоя Таміта (пад імем «Tom Pon») пачаў працу над фонам узроўняў Mega Man адразу пасля яго навучання ў «Capcom». Таміта даказаў, што ён лепшы сярод сваіх аднагодкаў, пераадольваючы абмежаваную магутнасць кансолі максімальным выкарыстаннем фонавых элементаў[30].

Аформіла Mega Man для выпуску Манамі Мацумаэ (пад імем «Chanchacorin Manami»)[31], якая напісала музыку, стварыла гукавыя эфекты і праграмавала даныя на працягу трох месяцаў, выкарыстоўваючы гукавы драйвер, запраграмаваны Ёшыхіро Сакагучы (пад імем «Yuukichan's Papa»). Музычныя ноты былі пераведзеныя па адной у камп'ютарную мову[31]. Здымачная група выбрала музычны матыў, называючы персанажы ў Mega Man паняццямі сусветна прызнанай музыкі. Яны пачалі з галоўнымі героямі: арыгінальная назва галоўнага героя Rock, імя яго сястры Roll, гульня на перспектыву «рок-н-рол». Гэты тып наймення пазней выкарыстаны да многіх персанажаў на працягу ўсёй серыі[20][21]. Перад канчатковым абраннем імя «Capcom» разгледзеў такія імёны, як «Mighty Kid», «Knuckle Kid» і «Rainbow Man»[21][25][29][32]. Калі гульня была лакалізаваная для распаўсюджвання ў Амерыцы, «Capcom» змяніла назву гульні з Rockman на Mega Man. Гэтая назва была створана старэйшым віцэ-прэзідэнтам «Capcom» Джозефам Марычы, які сцвярджаў, што назва зменена толькі таму, што яму не падабалася арыгінальнае імя. «Гэтая назва была жудаснай», сказаў Марычы. «Так, я прыйшоў з Mega Man, і ім досыць спадабалася, каб працягваць выкарыстоўваць яго для гульняў ЗША»[33]. Надзя Оксфард з «1UP.com» патлумачыла гэтую змену надзеяй «Capcom» у тое, што амерыканскія дзеці будуць больш зацікаўлены ў гульні з апошняй назвай[26].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Рэцэнзіі
Замежныя выданні
Выданне Ацэнка
Allgame5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак[34]
Famitsu6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак6 з 10 зорак[35]
IGN8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак8 з 10 зорак[36]
Nintendo Power4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак4.1 з 5 зорак[37]
The Games Machine83%[3]

Крытыкі прынялі Mega Man цёпла, хоць гульня прадавалася дрэнна. Лукас М. Томас з IGN апісаў гульню як «бясспрэчную класіку» для NES, адзначаючы яе графіку, інавацыйную зброю, платформенны геймплэй і музыку[36]. Рэдактар IGN Мэт Касамасіна сказаў: «Mega Man з'яўляецца адным з лепшых прыкладаў цудоўнай графікі, дзівоснай музыкі і амаль ідэальнай гульні ў картрыджы»[38]. Журналісты «GameSpot been» Крысціян Нат і Джасцін Спір вызначылі гульню як «пераможцу сярод геймплэяў»[19]. Джэрэмі Пэрыш з 1UP.com таксама апісаў яе як «чароўны старт для серыі»[39]. Незалежна ад таго, станоўчымі ці адмоўнымі былі водгукі, Mega Man апісваецца як вельмі складаная гульня. Камасасіне з «IGN» гульня здалася найскладнейшай у франшызе, і адной з самых цяжкіх на NES[38]. Томас з «IGN» заўважыў, што спалучэнне высокай складанасці і малой даўжыні ўдарыла па рэгуляльнасці beru. Паводле «1UP.com» босы Mega Man усталявалі гульню асобна ад двух яе бліжэйшых і найбольш папулярных працягаў[40]. Total! рэтраспектыўна ахарактарызаваў гульню як «кашмар плафтормы»[41].

Mega Man дадаткова атрымаў розныя ўзнагароды ад гульнявых часопісаў і сайтаў. «IGN» занёс гульню пад нумарам 30 у сваім «Топ-100 NES гульняў усіх часоў»[38]. Mega Man зайняў 20-е месца ў рэйтынгу «Nintendo Power» «100 лепшых Nintendo гульняў усіх часоў» у 100-м нумары, які выйшаў у 1997 годзе і 61-е месца у «Топ 200 гульняў» у 200-м нумары, які выйшаў у 2006 годзе[42][43]. «1UP.com» уключыў яе ў свой «Топ 5 забытых прыквелаў відэагульняў», а таксама ў «Top 25 гульняў для NES» пад нумарам 17[40][44]. Брытанскі часопіс «The Games Machine» узнагародзіў яе прэміяй «Star Player» пасля яе запуску ў PAL рэгіёнах[3][45].

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Вокладка паўночнаамерыканскага рэлізу Mega Man славіцца сваёй дрэннай якасцю і з'яўляецца, паводле Інафунэ, адной з прычын слабых продажаў у рэгіёне.

У той час як продажы Mega Man былі нізкімі, яны былі вышэй чаканняў «Capcom». Інафунэ ўскладаў адказнасць за дрэнныя паказчыкі гульні на паўночнаамерыканскіх рынках на рэгіянальную вокладку[20][22], візуальныя элементы якой не сустракаюцца ў гульні: сам Mega Man нагадвае мужчыну сярэдніх гадоў, а не хлопчыка, яго касцюм жоўтага і сіняга колеру замест таго, каб быць цалкам сінім, і ён трымае пісталет, замест таго, каб мець гармату на руцэ. На працягу многіх гадоў гэтая вокладка была сумна вядомай у гульнявой супольнасці[19][21][24][46]. Яна лічылася адной з самых страшных гульнявых вокладак усіх часоў паводле публікацый «GameSpy been», «Wired been» і «OC Weekly»[47][48][49]. Адменены Mega Man Universe адзначыў «Bad Box Art» Mega Man як персанажа разам з класічным 8-бітным Mega Man[50]. «Bad Box Art» Mega Man стаў персанажам у Street Fighter X Tekken been.

Гульня стала хітом за мяжой і распаўсюджвалася з вуснаў у вусны[20]. Хоць Mega Man не меў вялікага камерцыйнага поспеху для Capcom, у 1988 годзе кампанія вырашыла дазволіць камандзе распрацоўшчыкаў стварыць працяг Mega Man 2 для японскага рынку. Многія з элементаў дызайну з арыгінальнага Mega Man былі ўключаныя ў наступную гульню[21][51]. Mega Man 2 апынулася настолькі паспяховай, што яна зацвердзіла Mega Man як адну з самых працяглых франшыз «Capcom»[20][26]. З-за «вялізнага попыту» «Capcom» выпусціла арыгінальны Mega Man у Паўночнай Амерыцы ў верасні 1991 года[52]. Capcom выкарыстоўвала тую ж 8-бітную графіку і спрайты з арыгінальнага Mega Man у наступных пяці гульнях у асноўнай серыі. Нават пры тым, што сіквелы паступова набывалі больш складаныя сюжэтныя лініі, дадатковую механіку геймплэя, палепшаную графіку, асноўныя элементы, ініцыяваныя Mega Man, заставаліся нязменнымі на працягу ўсёй серыі[46]. Mega Man 9 і Mega Man 10 пазней вярнуліся да звыклага графічнага стылю[46][53]. Сістэмы падліку ачкоў у Mega Man не было ні ў адным з яе працягаў[46].

Паводле GamesRadar been, Mega Man быў першай гульнёй, якая мела нелінейны варыянт выбару ўзроўню, бо рэзка кантраставала з лінейнымі гульнямі, як Super Mario Bros. і гульнямі з адкрытым светам been, як The Legend of Zelda been і Metroid been. GamesRadar апісвае асаблівасць Mega Man у якасці асновы для нелінейнай структуры гульняў. Такую структуру можна знайсці ў вялікай колькасці сучасных гульняў, такіх як Grand Theft Auto bebe-x-old, Red Dead Redemption been і Spider-Man: Shattered Dimensions been[54].

Рэмейкі і рэ-рэлізы[правіць | правіць зыходнік]

Mega Man быў перавыдадзены некалькі разоў з моманту свайго дэбюту 1987 года. Версія з палепшанай графікай і музыкай была ўключана разам з Mega Man 2 і Mega Man 3 у кампіляцыю Mega Man: The Wily Wars been для Sega Mega Drive[19]. Іншая адаптацыя гульні была выпушчана ў Японіі на PlayStation як частка серыі Rockman Complete Worksу у 1999 годзе[4]. Гэтая версія таксама мае новую музыку ў дадатак да адмысловага «Navi рэжыму», які накіроўвае гульца ў некаторых участках узроўняў[19]. У Паўночнай Амерыцы Mega Man быў складзены з дзевяццю іншымі гульнямі серыі ў Mega Man Anniversary Collection been, выпушчанай для PlayStation 2, GameCube been у 2004 годзе і Xbox у 2005 годзе.[55][56]. Выданне Mega Man для мабільных тэлефонаў, распрацаванае Lavastorm, было выпушчана для запампоўкі ў Паўночнай Амерыцы ў 2004 годзе[5]. Асобны японскі рэліз гульні для мабільных тэлефонаў быў выпушчаны ў 2007 годзе і атрымаў абнаўленне ў 2008 годзе, дадаўшы магчымасць гуляць персанажам Roll[6][57]. Mega Man для NES быў выпушчаны на віртуальнай Service Console для трох розных сістэм: Wii ў Еўропе ў 2007 годзе і ў Паўночнай Амерыцы і Японіі ў 2008 годзе[12][13][14], 3DS у 2012 годзе, і для Wii U ў 2013 годзе. Версія гульні Complete Works даступная на PlayStation Store у Японіі і Паўночнай Амерыцы[7][8].

Рэмейк пад назвай Mega Man Powered Up — вядомы як Rockman Rockman (яп.: ロックマン ロックマン?) у Японіі — быў выпушчаны ва ўсім свеце для PSP ў 2006 годзе. Гульня мае 3D чыбі beru-стыль з вялікімі галовамі і маленькімі тулавамі. Інафунэ першапачаткова планаваў зрабіць Mega Man у такім стылі, але не змог з-за апаратных абмежаванняў NES[58]. Прадзюсер Тацуя Кітабаяшы заявіў, што рэарганізацыя мадэлей персанажаў стала вынікам суадносін бакоў PSP, якія складаюць 16:9. Вялікія галовы дазволілі камандзе распрацоўшчыкаў ствараць бачныя выразы твараў[59]. «Я сказаў дызайнерам не эканоміць ні на адной з дэталей Mega Man. Мы хацелі, каб іх прапорцыі і рухі дакладна адлюстроўваліся ў гэтых мадэлях», патлумачыў дызайнер персанажаў Тацуя Ёшыкава[9]. Паколькі памеры ўзроўняў рымейку не прапарцыяныльныя арыгіналу, шырокаэкранныя суадносіны таксама далі распрацоўнікам больш месца для запаўнення экрана[59].

Mega Man Powered Up уключае ў сябе два стылі геймплэя: «Old Style», параўнальная з версіяй NES, і «Новы стыль», які выкарыстоўвае ўвесь шырокі экран PSP і ўтрымлівае сюжэтныя ролікі з агучкай, змененыя сцэнічныя макеты, рэміксавую музыку і тры ўзроўні складанасці для кожнага этапу. Гэты рэжым таксама дадае двух новых Робатаў Майстроў (Oil Man і Time Man). Версія NES была першапачаткова прызначана, каб мець у агульнай колькасці восем Робатаў Майстроў, але была скарочана да шасці ў сувязі з напружаным графікам[9]. Акрамя таго, рэмейк дазваляе гульцам разблакіраваць і гуляць у ролі Робатаў Майстроў, Roll і Protoman. Этапы Новага стылю адрозніваюцца па структуры ад Старога стылю, некаторыя з шляхоў даступныя толькі для пэўных Робатаў Майстроў. Mega Man Powered Up таксама мае рэжым выкліку са 100 узроўняў, рэдактар узроўняў для стварэння ўласных этапаў, і магчымасць распаўсюду ўзроўняў праз анлайн-сервіс PlayStation Network been[60][61]. Mega Man Powered Up атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі, з агульным балам 83 % па GameRankings і 82 з 100 на Metacritic на май 2010 года[62][63]. Рэмейк дрэнна прадаваўся ў розніцу і пазней быў выпушчаны ў якасці платнай запампоўкі ў японскай лічбавай краме PlayStation Network[9][64][65] у камплекце з Mega Man Maverick Hunter X been у Японіі і Паўночнай Амерыцы. «Capcom» дадаткова пераклала Mega Man Powered Up на кітайскую мову для выпуску ў Азіі ў 2008 годзе[66].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. pp. 6–10. ISBN 978-1-897376-79-9. 
  2. Capcom Annual Report 2009 (PDF). Capcom. Праверана 12 мая 2010.
  3. 3,0 3,1 3,2 The Games Machine staff (May 1990). "Mega Man". The Games Machine (Ludlow, UK: Newsfield Publications) (30): p. 60. ISSN 0954-8092. 
  4. 4,0 4,1 Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. pp. 94–5. ISBN 978-1-897376-79-9. 
  5. 5,0 5,1 Palley, Steven Mega Man Preview. GameSpot. CBS Interactive (1 студзеня 2004). Праверана 4 мая 2010.
  6. 6,0 6,1 GPara staff 初代『ロックマン』iアプリに完全移植されて配信開始! (Japanese). Gpara.com (4 чэрвеня 2007). Праверана 9 мая 2010.
  7. 7,0 7,1 Spencer Mega Man Lands On PSN Game Archives Next Month. Siliconera (22 чэрвеня 2009). Праверана 5 мая 2010.
  8. 8,0 8,1 Spencer Import Mega Man Game Now On The US PlayStation Store. Siliconera (18 студзеня 2011). Праверана 25 студзеня 2011.
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. pp. 108–13. ISBN 978-1-897376-79-9. 
  10. Roper, Chris Mega Man Powers Up Stores. IGN (14 сакавіка 2006). Праверана 25 снежня 2010.
  11. Sony staff Rockman Rockman(CHN Version). Sony Computer Entertainment. Праверана 25 снежня 2010.
  12. 12,0 12,1 Spencer Worldwide Virtual Console Outlook: Mega Man the Dolphin edition. Siliconera (22 чэрвеня 2007). Праверана 5 мая 2010.
  13. 13,0 13,1 Fletcher, JC VC Tuesday: Rock!. Joystiq. AOL (29 ліпеня 2008). Праверана 27 жніўня 2009.
  14. 14,0 14,1 Nintendo staff. One WiiWare Game and Two Virtual Console Games Added to Wii Shop Channel , Nintendo of America (August 18, 2008). Праверана 18 жніўня 2008.
  15. Goldfarb, Andrew Mega Man 1-6 Coming to 3DS eShop. IGN (17 снежня 2012). Праверана 9 жніўня 2013.
  16. 16,0 16,1 16,2 16,3 16,4 16,5 Capcom, ed (December 1987). 'Mega Man Instruction Booklet. Capcom. pp. 4–15. NES-MN-USA. 
  17. 17,0 17,1 17,2 17,3 17,4 Nintendo Power staff (November 1992). "Mega Man". Nintendo Power (Redmond, Washington: Nintendo of America) (42): pp. 20–5. ISSN 1041-9551. 
  18. Capcom (December 1987). Mega Man. Nintendo Entertainment System. Capcom. "Narrator: Mega Man has ended the evil domination of Dr. Wily and restored the world to peace. However, the never ending battle continues until all destructive forces are defeated. Fight, Mega Man! For everlasting peace!"
  19. 19,0 19,1 19,2 19,3 19,4 Nutt, Christian and Speer, Justin The History of Mega Man. GameSpot. CBS Interactive. Праверана 17 красавіка 2010.
  20. 20,00 20,01 20,02 20,03 20,04 20,05 20,06 20,07 20,08 20,09 20,10 Hoffman, Chris (April 2004). "The Best Damn Mega Man Feature Period". Play (Imagine Publishing) 3 (4). ISSN 1747-7859. 
  21. 21,0 21,1 21,2 21,3 21,4 21,5 Mega Man.
  22. 22,0 22,1 22,2 Nintendo Power staff (October 2007). "Power Profiles: Keiji Inafune". Nintendo Power (Nintendo of America) (220): pp. 79–81. ISSN 1041-9551. 
  23. 23,0 23,1 doublespy Mega Manniversary Inafune chat 1/4. 1UP.com. Ziff Davis (10 мая 2007). Праверана 11 мая 2010.
  24. 24,0 24,1 24,2 24,3 Elston, Brett Mega Man 9 - exclusive interview with the mind behind the machines. GamesRadar. Future plc (3 ліпеня 2008). Праверана 8 мая 2010.
  25. 25,0 25,1 East, Thomas Nintendo Feature: Mega Man: An Old School Legend!. Official Nintendo Magazine. Future plc (10 снежня 2009). Праверана 7 мая 2010.
  26. 26,0 26,1 26,2 Oxford, Nadia Mega Man Retrospective: Get Equipped with 20 Years. 1UP.com. Ziff Davis (10 мая 2007). Праверана 4 мая 2010.
  27. Ashcraft, Brian Feature: Inafune On Porn, Halo and Deadly Sacred Floats. Kotaku. Gawker Media (5 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2012. Праверана 7 мая 2010.
  28. Niizumi, Hirohiko TGS '07: Mega Man celebrates 20th anniversary. GameSpot. CBS Interactive (23 верасня 2007). Праверана 4 мая 2010.
  29. 29,0 29,1 Mega Man: Official Complete Works. Udon Entertainment. January 6, 2010. p. 117. ISBN 978-1-897376-79-9. 
  30. Hawkins, Matthew At Last, The Face Behind The Name TOM-PON Revealed. GameSetWatch. UBM plc (31 жніўня 2011). Праверана 17 верасня 2011.
  31. 31,0 31,1 Greening, Chris Interview with the Mega Man 1 & 2 Sound Team: Reunited 20 Years On. Square Enix Music Online. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 19 лютага 2011.
  32. Nintendo Power staff (March 1993). "What's So Hot About Capcom". Nintendo Power (Nintendo of America) (46): p. 94. ISSN 1041-9551. 
  33. Game Players staff (March 1993). "Super Mega Man ― So What's the Deal?". Game Players (Future plc) (26): p. 20. ISSN 1091-1685. 
  34. Smith, Geoffrey Douglas Mega Man - Review. Allgame. All Media Guide accessdate= September 25, 2010 (1998).
  35. Famitsu staff (December 25, 1987). (in Japanese)Weekly Famitsu (Enterbrain) (39): p. 19. 
  36. 36,0 36,1 Lucas, Thomas M. Mega Man Review - Wii Review. IGN (18 жніўня 2008). Праверана 8 мая 2010.
  37. Nintendo Power staff (November 1992). "Now Playing". Nintendo Power (Nintendo of America) (42): p. 107. ISSN 1041-9551. 
  38. 38,0 38,1 38,2 Matt Casamassina 30. Mega Man - Top 100 NES Games. IGN. Праверана 20 красавіка 2010.
  39. Parish, Jeremy The Mega Man Series Roundup. 1UP.com. Ziff Davis (10 мая 2007). Праверана 10 красавіка 2010.
  40. 40,0 40,1 Bailey, Kat Top 5 Overlooked Prequels. 1UP.com. Ziff Davis (8 верасня 2008). Праверана 6 мая 2010.
  41. Andy (June 1992). "Life, the Universe and Nintendo Games". Total! (Future plc). ISSN 0964-9352. 
  42. Nintendo Power staff (September 1997). "Nintendo Power's 100 Best Nintendo Games of All Time". Nintendo Power (Nintendo of America) (100): p. 97. ISSN 1041-9551. 
  43. Nintendo Power staff (February 2006). "NP Top 200". Nintendo Power (Nintendo of America) (200): pp. 58–66. ISSN 1041-9551. 
  44. 1UP Staff The Top 25 NES Games. 1UP.com. Ziff Davis. Праверана 17 сакавіка 2010.
  45. Wee, Lim Choon. Rockman goes to the rescue , New Straits Times Press (October 18, 1990), стр. 15. Праверана 4 мая 2010.
  46. 46,0 46,1 46,2 46,3 Thomas, Lucas M. The 10 Steps to Mega Man 10. IGN (16 лютага 2010). Праверана 11 красавіка 2010.
  47. Bowen, Kevin Top Ten Worst Covers. GameSpy. IGN (12 студзеня 2003). Праверана 22 мая 2010.
  48. Koehler, Chris And the Worst Game Box Art Gaffe Ever Is…. Wired. Condé Nast Publications (24 красавіка 2008). Праверана 6 мая 2010.
  49. Mai, Peter Horrible Video Game Boxart: So Bad That It's Awesome. OC Weekly. Village Voice Media (29 снежня 2009). Праверана 6 мая 2010.
  50. Spencer There Are Three Mega Men In Mega Man Universe. Siliconera (3 верасня 2010). Праверана 25 студзеня 2011.
  51. Inafune, Keiji (1997). "Rockman 10th Anniversary Celebration Plans" (in Japanese). CFC Style Fan-Book (Capcom) 3: p. 24. 
  52. GamePro staff (September 1991). "Game Boy ProView: Mega Man". GamePro (Infotainment World, Inc.) (26): p. 68. ISSN 1042-8658. 
  53. Nutt, Christian He Is 8-Bit: Capcom's Hironobu Takeshita Speaks. Gamasutra. UBM plc (4 жніўня 2008). Праверана 7 мая 2010.
  54. GamesRadar staff Gaming's most important evolutions. GamesRadar. Future plc (8 кастрычніка 2010). Праверана 9 студзеня 2011.
  55. Navarro, Alex Mega Man Anniversary Collection Review for PlayStation 2. GameSpot. CBS Interactive (21 чэрвеня 2004). Праверана 21 красавіка 2010.
  56. Navarro, Alex Mega Man Anniversary Collection Review for Xbox. GameSpot. CBS Interactive (21 чэрвеня 2004). Праверана 21 красавіка 2010.
  57. Inside-Games staff ja:カプコン、『ロックマン』『ロックマン2』を携帯3キャリア向けに完全移植+α (Japanese). Inside-Games (4 красавіка 2008). Праверана 9 мая 2010.
  58. Theobald, Phil Mega Man on PSP -- Keiji Inafune and Tatsuya Kitabayashi Interview. GameSpy. IGN (17 верасня 2005). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 8 мая 2010.
  59. 59,0 59,1 McGarvey, Sterling Tetsuya Kitabayashi Discusses the Mega-Makeover (PSP). GameSpy. IGN (24 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2012. Праверана 22 сакавіка 2011.
  60. Navarro, Alex Mega Man Powered Up Review for PSP. GameSpot. CBS Interactive (13 сакавіка 2006). Праверана 8 мая 2010.
  61. Castro, Juan Mega Man Powered Up - PlayStation Portable Review. IGN (14 сакавіка 2006). Праверана 8 мая 2010.
  62. Mega Man Powered Up for PSP. GameRankings. CBS Interactive. Праверана 8 мая 2010.
  63. Mega Man Powered Up (psp) reviews. Metacritic. CBS Interactive. Праверана 8 мая 2010.
  64. Parish, Jeremy Mega Manniversary: Mega Morrow. 1UP.com. Ziff Davis (31 мая 2007). Праверана 9 мая 2010.
  65. 'Famitsu staff 『ロックマン』シリーズ4作品がPlayStation Storeで配信決定 (Japanese). Famitsu. Enterbrain (15 снежня 2009). Праверана 31 мая 2010.
  66. Spencer Mega Man powers up… learns Chinese?. Siliconera (23 красавіка 2008). Праверана 31 мая 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]