Mercedes-Benz W31

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Bundesarchiv Bild 137-049535, Anschluß sudetendeutscher Gebiete.jpg

Mercedes-Benz G4 (W31) — трохвосевы пазадарожнік Mercedes-Benz. Выпускаўся з 1934 па 1939 гады.

Аўтамабіль ствараўся як цяжкі армейскі пазадарожнік, але з-за складанай канструкцыі і дарагоўлі, Рэйхсвер амаль адразу адмовіўся ад яго. Аднак G4 спадабаўся Рэйхсканцэлярыі і стаў выкарыстоўвацца нацысцкімі кіраўнікамі для паездак на манеўры, а пачынаючы з 1938 года — для выездаў у прыфрантавыя раёны і ўступлення ў зрынутыя еўрапейскія сталіцы. Пасля забойства ў пачатку 1942 гаўляйтэра Пратэктарата Багеміі і Маравіі Гейдрыха большасць пазадарожнікаў атрымалі браняваныя кузава і кулетрывалыя покрыўкі. Некалькі машын выкарыстоўвалі ў якасці перасоўных радыёстанцый, якія абслугоўвалі Гітлера ў яго рэзідэнцыях у Альпах, Берхтасхадэне і пад Вінніцай.

Толькі тры з 57 выпушчаных Mercedes-Benz G4 дайшлі да нашага часу ў абсалютна аўтэнтычным выглядзе. Адзін з гэтых аўтамабіляў (шасі № 440881, 1939 года выпуску) належаў іспанскаму генералу Франсіска Франка.

Commons