Metropolitan Life Insurance Company Tower
Выгляд
| Славутасць | |
| Metropolitan Life Insurance Company Tower | |
|---|---|
| | |
| 40°44′28″ пн. ш. 73°59′15″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | неарэнесанс |
| Архітэктар | Napoleon LeBrun[d] |
| Дата заснавання | 1909 |
| Вышыня | 213 м |
Metropolitan Life Insurance Company Tower — небаскроб у Нью-Ёрку, самы высокі будынак горада з 1909 па 1913 год. 6 лютага 1978 года будынак быў дададзены ў рэестр гістарычных мясцін ЗША. Вышыня будынка 213 метраў (50 паверхаў). У 1913 годзе ў Нью-Ёрку быў пабудаваны Woolworth Building (246 м), які, у сваю чаргу, перасягнуў па вышыні Метлайф-таўэр на 33 метры. На Метлайф-таўэр знаходзяцца 4 цыферблаты гадзінніка па 8 метраў у дыяметры, памер лічбаў — 1,2 метра ў вышыню. Хвілінная стрэлка гадзінніка важыць 500 кг. У 2002 годзе ў будынак была інтэграваная сістэма ілюмінацыі, якая падсвятляе будынак у залежнасці ад пары года і значных падзей.
