З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
| Аднаколерная залатая зубатая моль |
|
| Навуковая класіфікацыя |
|---|
прамежныя рангі
| Падатрад: | Zeugloptera Chapman, 1916 |
| Від: | Аднаколерная залатая зубатая моль |
|
| Міжнародная навуковая назва |
|---|
|
Micropterix calthella
|
|
Аднаколерная залатая зубатая моль (Micropterix calthella) — від лускакрылых з прымітыўнага сямейства Micropterigidae.
Даўжыня пярэдніх крылаў: 3,1—3,7 мм (самцы); 3,6—4,6 мм (самкі). Пярэднія крылы залаціста-зялёныя, каля асновы фіялетавыя або з медным адценнем.
Пашырэнне: Еўропа, Сібір. На Беларусі трапляецца зрэдку на забалочаных лугах, у алешніках, каля вадаёмаў. Лёт у маі—жніўні.
Матылі наведваюць кветкі раслін родаў клён (Acer), гарлянка (Ajuga), лотаць (Caltha), зубніца (Cardamine), асака (Carex), глог (Crataegus), пралеснік (Mercurialis) і казялец (Ranunculus)[1]. Вусені сустракаюцца на лотаці і імхах.
- ↑ Zeller-Lukashort H. Ch. et al., 2007.