Перайсці да зместу

Mirum Music Festival

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mirum Music Festival
лагатып
Асноўная інфармацыя
Жанры поп
рок
Гады правядзення 2012 — наш час
Краіна  Беларусь
Горад Мір
Мова песень беларуская
руская
англійская

Mirum Music Festivalбеларускі музычны фестываль, які штогод праводзіцца ля сцен Мірскага замка.[1] За чатыры гады фестываль стаў адным з важных музычных падзей Беларусі. Акцэнт музычнага фармату ставіцца на разнастайнасць жанраў і стыляў музыкі, дзе галоўную ролю іграе якасць «перфоманса» артыстаў і іх выключнасць.[2]

За чатыры гады ў фестывалі прынялі ўдзел лепшыя артысты Беларусі, Літвы, Расіі, Грузіі і Украіны: Ніно Катамадзе & Insight, ONUKA, Red Snapper, The HARDKISS, Вагоновожатые, Меджыкул, Ніна Карлсан, Sophie Villy, НААДЯ. Пачаткова Mirum Music Festival праводзіўся на тэрыторыі кафэ-бара «Mirum» (лац.: Цуд). Асаблівасць — блізкая і адкрытая гледачу хатняя атмасфера, суседства з Мірскім Замкам.

19 жніўня 2017 годзе ўдзел у фестывалі прынялі Naviband, Паліна Рэспубліка, Jamala, ½ Orchestra, BY Soulfam, рускія гурты БЦХ, Ishome, літоўскі «Beissoul & Einius».[3][4][5]

Зноскі

  1. Іван Мураўёў. Mirum Music Festival 2017 (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 24 ліпеня 2018.
  2. Mirum Music Festival 2017 (руск.)(недаступная спасылка). relax.by. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2017. Праверана 24 ліпеня 2018.
  3. Іван Мураўёў. Состоится ли «Mirum Music Festival 2018» организаторы еще сами не знают, но работа над ошибками уже начата. (руск.). Будзьма! (21 жніўня 2017). Праверана 24 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  4. Mirum Music Festival 2017: сонца, душэўнасць, Jamala. Hrodna Life (21 жніўня 2017). Праверана 24 ліпеня 2018.
  5. Mirum Music Festival (16+) (руск.). Citydog. Праверана 24 ліпеня 2018.