MrBeast
MrBeast | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 мая 1998[1] (25 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | ютубер, філантроп, зорка Інтэрнету |
Джэймс Стывен Дональдсан або Джымі Дональдсан [2] (англ.: Jimmy Donaldson; нар. 7 мая 1998[1], Уічыта, Канзас, ЗША), больш вядомы пад псеўданімам MrBeast, — амерыканскі відэаблогер, дзеяч шоў-бізнэсу, стваральнік аднайменнага канала на YouTube. Лічыцца піянерам жанру відэа на YouTube, прысвечанага здымкам дарагіх трукаў[3]. У чэрвені 2023 года колькасць падпісчыкаў яго канала дасягнула 150 млн чалавек[4], што зрабіла яго першым па колькасці падпісчыкаў, сярод каналаў, якія вядуцца пераважна прыватнай асобай і другой па колькасці падпісчыкаў на платформе ў цэлым[5][6] .
Апроч праекту MrBeast, Дональдсан вядзе YouTube-каналы Beast Reacts, MrBeast Gaming, MrBeast 2 (былы MrBeast Shorts),[7] і дабрачынны канал Beast Philanthropy[8][9]. Раней ён вёў канал MrBeast 3 (першапачаткова MrBeast 2), які зараз неактыўны[10] . Дональдсан быў адным з 10 самых высокааплатных ютубераў 2020 года[11]. З’яўляецца адным з заснавальнікаў кампаній MrBeast Burger, Feastables, Team Trees — фонду па зборы сродкаў для арганізацыі Arbor Day Foundation , які сабраў больш за 23 млн долараў[12][13], і Team Seas — фонду па зборы сродкаў для Ocean Conservancy[14] The Ocean Clean . Дональдсан тройчы атрымліваў узнагароду Creator of the Year на цырымоніі Streamy Awards у 2020, 2021 і 2022 гадах; ён таксама атрымаў узнагароду Favorite Male Creator на Kids' Choice Awards у 2022 годзе.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Джымі Дональдсан нарадзіўся 7 мая 1998 года ў штаце Канзас[15][16]. Вырас у Грынвілі[17], штат Паўночная Караліна[18]. У яго ёсць старэйшы брат па імі CJ (СиДжей), якому належыць канал пад назвай «MrBro»[19]. У 2016 годзе Дональдсан скончыў Грынвільскую хрысціянскую акадэмію і ў канцы таго ж года паступіў у Усходне-Каралінскі ўніверсітэт, але потым кінуў вучобу[18][20]. У старэйшых класах у Дональдсона была дыягнаставана хвароба Крона, ён адкрыта заяўляў пра гэта, аднак кажа пра яе нячаста[21].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гісторыя канала MrBeast[правіць | правіць зыходнік]

Дональдсан пачаў весці свой канал на YouTube у лютым 2012 года ва ўзросце 13 гадоў пад назвай «MrBeast6000»; ён выпускаў разнастайны кантэнт, ад летсплэяў і да відэаролікаў, у якіх ацэньваў багацце іншых ютубераў. Тым не менш, яго відэа заставаліся ў адноснай невядомасці — у сярэднім каля тысячы праглядаў кожнае — да выхаду ягонага «падліку да 100 000» 2017 года, якое сабрала дзясяткі тысяч праглядаў усяго за некалькі дзён[22]. Каналам кіруе заснаваная ў Даласе кампанія па кіраванні талентамі Night Media[23].
Змест і стыль[правіць | правіць зыходнік]
Джымі часта робіць ролікі, у якіх ахвяруе тысячы долараў стрымерам на Twitch, многія з якіх спансіруюцца (хоць у мінулым ён рабіў ахвяраванні без фундатара)[18]. У студзені 2017 года Дональдсан апублікаваў амаль аднадзённае відэа, у якім лічыў да 100 000. Эксперымент заняў у яго 40 гадзін, таму некаторыя часткі ён паскорыў, каб укласціся пад 24 гадзіны. Дональдсан прапусціў лічбы 81 933 і 99 913 і налічыў 24 219 тры разы[24] . Наступнае відэа пад назвай «Падлік да 200 000 (Дарога да мільёна)» было загружана ў наступным месяцы, па словах ютубера, яго таксама прыйшлося паскорыць, паколькі поўныя 55 гадзін перавышалі ліміт загрузкі YouTube[25]. Таксама Джымі паспрабаваў разбіць шкло, выкарыстоўваючы сотню мегафонаў, гадзіну назіраў высыханне фарбы і беспаспяхова спрабаваў круціць спінар на працягу дня[26]. У сакавіку 2019 года ён арганізаваў і зняў у Лос-Анджэлесе Battle-Royale у рэальным жыцці з прызам у 200 000 долараў[27] .
Дональдсан публікуе свае незвычайныя акты дабрачыннасці[28][29]: прадастаўленне рэчаў на 100 тысяч долараў у прытулкі для бяздомных у снежні 2018 года[30], ахвяраванне 32 тысяч долараў на «Праграму параненых ветэранаў арміі», 70 тысяч долараў нджэлесе[31]. Падчас суперніцтва П'юдыпай і T-Series , за званне самага папулярнага канала на YouTube, Дональдсан купіў рэкламныя шчыты і рэкламу на радыё, каб дапамагчы П’юдыпаю прыцягнуць больш падпісчыкаў, чым T-Series;[32] на Супербоул Llll ён з памочнікамі, на вопратцы ў якіх было напісана «Sub 2 PewDiePie» купіў некалькі месцаў[33][34]. Дональдсан таксама загрузіў відэа, якое з’яўляецца самым залайканым немузычным відэа, і 17-е па відэа ў цэлым па стане на 15 снежня 2019 года[35].
Амерыканская «гульня ў кальмара»[правіць | правіць зыходнік]
25 лістапада 2021 года, калі быў папулярны карэйская серыял «Гульня ў кальмара», Джымі апублікаваў відэа пад назвай «$456,000 Squid Game In Real Life!». За некалькі гадзін пасля публікацыі роліка MrBeast набраў каля 1,5 мільёнаў падпісчыкаў за 24 гадзіны дзякуючы папулярнасці «гульні ў кальмара». За месяц ён набраў 9,5 мільёнаў падпісчыкаў, што на 400 тысяч больш, чым у індыйскага ютубера CarryMinati[36], тым самым усталяваўшы новы рэкорд YouTube[37].
Бізнес-мадэль[правіць | правіць зыходнік]
Finger on the App[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2020 года Дональдсан у супрацоўніцтве з Бруклінскім арт-калектывам MSCHF выпусціў разавую шматкарыстальніцкую мабільную гульню Finger on the App. Паводле правіл гульні, карыстальнікі датыкаюцца да экрана тэлефона, і той, хто апошнім прыбярэ палец ад экрана, выйграе 25 тыс. долараў[38]. Па выніках гульні чатыры чалавекі выйгралі па 20 тыс. долараў, пратрымаўшы палец на прыладзе больш за 70 гадзін[39]. Па чутках, гульня была настолькі паспяховай, што ў снежні 2020 года планавалася выпусціць працяг пад назвай Finger on the App 2. Аднак гульня была адкладзена да лютага, а потым перанесена на сакавік 2021 года. У адрозненне ад папярэдняй гульні, У гэты раз галоўны прыз склаў 100 тыс. долараў[40]. Пераможца ўтрымліваў палец на экране тэлефона каля 51 гадзіны; удзельнік, які заняў другое месца, таксама атрымаў прыз памерам 20 тыс. долараў[41].
MrBeast Burger[правіць | правіць зыходнік]
У лістападзе 2020 года Уіл Хайд, прадзюсар ютуб-канала MrBeast, у артыкуле для газеты The Wake Weekly паведаміў, што Дональдсан запусціць віртуальны рэстаран Mrbeast Burger у снежні 2020 года. Па словах Хайда, у працэсе распрацоўкі канцэпцыі рэстарана яго каманда супрацоўнічала з кампаніяй Virtual Dining Concepts. Ён заявіў, што Mrbeast Burger будзе прадаваць франчайзінгавай правы на рэалізацыю бургеры рэстаранам па ўсёй тэрыторыі ЗША, а кліенты змогуць заказваць бургеры праз службы онлайн-дастаўкі[42]. У жніўні 2022 года Дональдсан абвясціў, што адкрые бургерную MrBeast у гандлёвым цэнтры American Dream Mall ў Іст-Ратэрфардзе, штат Нью-Джэрсі, якая стане яго першым рэстаранам у ЗША. Адкрыццё рэстарана адбылося 4 верасня 2022 года[43].
Feastables[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2022 года Дональдсан абвясціў аб стварэнні новай харчовай кампаніі пад назвай Feastables, якая стала выпускаць шакаладныя батончыкі пад уласнай маркай MrBeast Bars. У момант пачатку продажу было прапанавана 3 смакі батончыкаў: арыгінальны, міндальны і хрумсткі з кіноа. Запуск праекта суправаджаўся латарэяй з прызамі на суму больш за 1 млн долараў, сярод якіх было 10 уладальнікаў галоўнага прыза, якія атрымалі шанц пазмагацца за шакаладную фабрыку ў адным з будучых відэа [44]. У чэрвені 2022 года было выпушчана відэа, у якім Гордан Рамзі выступіў у ролі суддзі конкурсу на лепшы дэсерт і быў разыграны грашовы прыз у памеры 500 тыс. долараў[45][46].
Дабрачыннасць[правіць | правіць зыходнік]
Team Trees[правіць | правіць зыходнік]
25 кастрычніка 2019 года, а 19:00 (UTC) Джымі разам з былым інжынерам NASA і ютуберам Mark Rober арганізавалі сумесны праект па зборы сродкаў на высадку 20000000 дрэў на YouTube. Яны сцвярджаюць, што ахвяравалі 20 000 000 долараў у фонд Arbor Day Foundation, які займаецца пасадкай дрэў. Іх пасадзяць не раней за 2022 год. 19 снежня, гэтага ж года мэта ў 20 000 000 долараў была перавышана. [47] [48]
Ідэю падтрымалі многія вядомыя людзі, такія як: Ілан Маск, Джэк Дорсі, PewDiePie, Jacksepticeye, Маркус Браўнлі і т. д.[49]
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
У траўні 2018 года Дональдсан быў падвергнуты крытыцы з боку Тэйлар Лорэнц з The Atlantic за яго нібыта гамафобныя твіты. У адказ ён заявіў: «Я ні ў якім разе нікога не абражаю, што б я ні рабіў»[28].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б MrBeast Праверана 22 кастрычніка 2018.
- ↑ Hale. YouTuber 'MrBeast' buys Smorgasbord Of Advertising To Help PewDiePie Stay Ahead Of T-Series (англ.). Tubefilter (29 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
- ↑ Alexander, Julia. MrBeast changed YouTube and launched an entire genre of expensive stunt content (англ.). The Verge (25 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2019. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Gairola, Ananya. Mr. Beast Hit 150M Subscribers This Year On YouTube: Here's How Much Money He Earns (англ.). Benzinga (4 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2023. Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Mr Beast now most-subscribed YouTuber ever, overtaking PewDiePie (англ.). Guinness World Records (17 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2022. Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ Cheong, Charissa. YouTube star MrBeast just became the 2nd person in the world to reach 100 million subscribers and livestreamed the moment he found out (англ.). Insider (29 ліпеня 2022). Праверана 9 ліпеня 2023.
- ↑ MrBeast 2 - YouTube . YouTube (5 лістапада 2022). Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ MrBeast Just Launched A Gaming Channel. Now He's Looking To Hire An Editor. (англ.). Tubefilter (15 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2021. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Beast Philanthropy Official Site - Help End Hunger (англ.). Beastphilanthropy.org. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ MrBeast 3 - YouTube . YouTube. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Schifano, Izzy. Introducing the YouTube rich list: The top 10 highest-paid YouTubers of 2020 (англ.). The Tab (23 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы December 24, 2020. Праверана January 5, 2021.
- ↑ Help Us Plant 20 Million Trees – Join #TeamTrees (англ.). TeamTrees. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2020. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Leskin, Paige. YouTuber MrBeast's tree-planting campaign reached its goal of raising $20 million. Here's the list of prominent people who have donated, including Elon Musk, Jeffree Star, and even the CEO of YouTube. (англ.). Business Insider (19 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Team Seas (англ.). Team Seas. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2022. Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ 20 Questions with MrBeast . YouTube. Honey Originals. Праверана July 6, 2020.
- ↑ MrBeast. 18th Birthday QNA - Mom's Hair Dryer Age? . YouTube (7 мая 2016). Праверана 14 красавіка 2019.
- ↑ Chen, Tanya; Weiss, Geoff; Perelli, Amanda. In Greenville, everyone has a MrBeast story: YouTube's highest-paid star is the Willy Wonka of his hometown (англ.). Business Insider (15 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2023. Праверана 22 лютага 2023.
- ↑ а б в Wanbaugh, Taylor. Greenville YouTuber MrBeast racks up millions of views (англ.). Business North Carolina (30 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ MrBro (англ.). YouTube. Праверана 13 верасня 2019.
- ↑ Is MrBeast the world's most controversial YouTuber? (англ.). South China Morning Post (11 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ Raphael, Shannon. What Disease Does YouTuber MrBeast Have? (англ.). Distractify (18 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2022. Праверана 12 студзеня 2023.
- ↑ Asarch. How YouTuber MrBeast Pulled Off a Real-life Battle Royale in three Weeks (англ.). Newsweek (2 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Night Media Signs Top Influencer, "MrBeast" (англ.). Business Wire (23 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Farquhar. Millions of people watched YouTuber 'MrBeast' count to 100,000 (англ.). Business Insider (12 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ MrBeast. Counting To 200,000 (Road To A Mil) . YouTube (17 лютага 2017). Праверана 31 кастрычніка 2018.
- ↑ Grasso. Watch these YouTubers attempt to break a fidget spinner record (англ.). Daily Dot (28 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ MrBeast Hosts Real-life Battle Royale Tournament (англ.). Associated Press (14 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ а б Lorenz. ‘YouTube's Biggest Philanthropist’ Has a History of Homophobic Comments . The Atlantic (24 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Palmer. Who is MrBeast? North Carolina Server tipped $10,000 for two drinks by YouTube star . Newsweek (22 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 кастрычніка 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Giving $100,000 To A Homeless Person . YouTube (23 снежня 2018). Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Donating $100,000 To Shroud In Real Life . Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Griffin. Inside the world of Mr Beast, the YouTuber helping PewDiePie keep his top spot (англ.). Metro (28 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2018. Праверана 27 снежня 2018.
- ↑ YouTubers MrBeast, Jake Paul spotted at Sup Dogs (англ.). The East Carolinian (5 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Hamilton. PewDiePie’s war with T-Series hit the Super Bowl, as YouTuber Mr Beast turned up to the game with ‘Sub 2 PewDiePie’ shirts . Business Insider (4 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2019. Праверана 7 кастрычніка 2019.
- ↑ Make This Video The Most Liked Video On Youtube . YouTube. Праверана 16 лютага 2019.
- ↑ CarryMinati's YouTube Stats (Summary Profile) - Social Blade Stats (англ.)(недаступная спасылка) (8 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 11 ліпеня 2022.
- ↑ ContentOnMobile. MrBeast broke the world record for the highest sub gain in 1 month (англ.). youtube.com (2 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Beresford, Trilby. YouTuber MrBeast Launches Multiplayer Endurance Game 'Finger on the App' (англ.). The Hollywood Reporter (30 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Alexander, Julia. MrBeast ends Finger on the App competition by telling players to stop after 70 hours (англ.). The Verge (3 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2021. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Spangler, Todd. MrBeast's $100,000 'Finger on the App 2' Contest Kicks Off Saturday (англ.). Variety (19 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ MrBeast Crowns $100,000 'Finger on the App' Winner After 50-Hour Contest . Tubefilter.com (23 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Handgraaf, Brie. Fast food with a side of cash: Burger Boy becomes Mr. Beast Burger for the day (англ.)(недаступная спасылка). The Wake Weekly (10 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Kanzler, Kaitlyn. Beast Mode at American Dream: MrBeast Burger opens first location to thousands of fans (англ.). North Jersey Media Group (4 верасня 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2022. Праверана 18 снежня 2022.
- ↑ Marcin, Tim. I tried MrBeast's new chocolate bars. They're pretty good! (англ.). Mashable (29 студзеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2022. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Diaz, Eric. Uncanny Replica of Willy Wonka's Chocolate Factory Is Unsettling And Delicious (англ.). Nerdist (9 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2022. Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Cheong, Charissa. MrBeast recreated Willy Wonka's chocolate factory, featuring a toilet made of cake, a dessert contest judged by Gordon Ramsay, and a 'chocolate waterfall' (англ.). Insider (6 чэрвеня 2022). Праверана 30 снежня 2022.
- ↑ Planting 20,000,000 Trees, My Biggest Project Ever! (руск.). Праверана 7 студзеня 2020.
- ↑ Important Youtube Announcement (please watch) (руск.). Праверана 7 студзеня 2020.
- ↑ Help Us Plant 20 Million Trees - Join #TeamTrees (англ.). teamtrees.org. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2020. Праверана 7 студзеня 2020.