Перайсці да зместу

NEAR – Shoemaker

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
NEAR Shoemaker
Заказчык NASA
Задачы Палёт да астэроіда
Стартавая пляцоўка Cape Canaveral Space Launch Complex 17[d][1]
Ракета-носьбіт Дэльта-2 7925
Запуск 17 лютага 1996 20:43 UTC
Сход з арбіты 12 лютага 2001
МCOSPAR ID 1996-008A
SCN 23784
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 487 кг
Мэтавая апаратура
Выява лагатыпа
near.jhuapl.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Near Earth Asteroid Rendezvous — Shoemaker («NEAR Shoemaker») — касмічны апарат NASA, адпраўлены ў 1996 годзе да астэроіда Эрас. Апарат, які зваўся раней «NEAR spacecraft», атрымаў сённяшнюю назву 14 сакавіка 2000 года ў гонар амерыканскага геолага Юджына Шумейкера, загінуўшага ў аўтакатастрофе ў Аўстраліі ў 1997 годзе. Шматгадовыя даследаванні Шумейкера істотна паўплывалі на разуменне ролі астэроідаў у фармаванні планет.

«NEAR Shoemaker» стаў першым штучным спадарожнікам астэроіда, і першым штучным аб’ектам, які здзейсніў пасадку на астэроід. Па шляху да Эраса апарат даследаваў астэроід Мацільда. «NEAR Shoemaker» у цэлым прапрацаваў крыху больш пяці гадоў, у тым ліку каля аднаго года на арбіце Эраса.

  1. McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.