NIBMAR

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

No Independence Before Majority Rule — «Незалежнасць толькі пасля прадастаўлення ўлады большасці», скарочана NIBMAR  — палітычны прынцып, які быў прыняты ў Брытанскай імперыі падчас працэсу дэкаланізацыі Афрыкі, паводле якога незалежнасць не можа быць прадастаўлена тым афрыканскім дзяржавам, дзе захавалася ўлада белай каланіяльнай меншасці (і дыскрымінацыя афрыканцаў у той ці іншай ступені).

Часам тэрмін інтэрпрэтуюць як no independence before majority African rule — «Незалежнасць толькі пасля прадастаўлення ўлады афрыканскай большасці»[1].

Асабліва вядомым такі падыход да прадастаўлення незалежнасці стаў, тады калі было паднята пытанне аб прадастаўленні незалежнасці Паўднёвай Радэзіі, дзе кіравала белая меншасць на чале з Янам Смітам. Брытанскі ўрад на чале з Гаральдам Вільсанам стаў на пазіцыі захавання прынцыпа NIMBAR. Дзяржава Радэзія, якая абвясціла незалежнасць 11 лістапада 1965 года, заставалася міжнародна непрызнанай да 1980 года, калі да ўлады была дапушчана афрыканская большасць (краіна стала называцца Зімбабвэ).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ashton, S R; Roger-Louis, Wm (2004). «222: PREM 13/1751: letter from Joan Watson to RJ Dawe on the meaning of NIBMAR». East of Suez and the Commonwealth 1964—1971: Europe, Rhodesia, Commonwealth. British Documents on the End of Empire. Series A Vol 5 Part II. The Stationery Office. pp. 277-8. ISBN 9780112905837. Retrieved 17 January 2013.