Naviny.by

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Naviny.by
URL naviny.by
Тып сайта СМІ
Мова(-ы) руская, беларуская
Пачатак працы 2002

«naviny.by» (бел.: Беларускія навіны, руск.: Белорусские новости) — даччыны сайт навінаў інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН». Інтэрнэт-газета «Беларускія навіны» пачала працу 1 студзеня 2002 года. Яна стала першай у сваім родзе ў Байнэце і публікуе навіны дня[1]. У 2007 годзе «БелаПАН» і «naviny.by» сталі незалежнымі[2][3].

Дамен «naviny.by» разам з сайтам «БелаПАН» і шэрагам іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі быў заблакаваны беларускімі ўладамі 20 снежня 2014 года[4]. Са жніўня 2020 года з-за асвятлення акцый пратэсту ў Беларусі доступ на сайт «naviny.by», а таксама да шэрагу іншых сеткавых рэсурсаў Беларусі ў самой Беларусі таксама быў зноў заблакаваны[5]. З красавіка 2021 года беларускія ўлады блакіруюць і люстэрка асноўнага сайта.[6]

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

2006 год — «Прэмія Рунэта  (руск.)» ў намінацыі «Рунэт за межамі Ru» (сумесна з БелаПАН)[7].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Шибут, 2006, p. 3—4
  2. Градюшко, 2019, p. 115
  3. Градюшко, 2013, p. 95
  4. Быковский, Павлюк. Что стоит за блокировками сайтов в Байнете (руск.). Deutsche Welle (25 снежня 2014). Праверана 20 ліпеня 2020.
  5. Евгения Штейн. В Беларуси заблокировали «Нашу Ніву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (руск.). Onliner.by (29 жніўня 2020).
  6. Министерство информации Беларуси начало блокировку «зеркал» заблокированных сайтов (руск.). Брестская газета (13 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2021.
  7. Объявлены лауреаты "Премии Рунета - 2006"(недаступная спасылка). Прэмія Рунэта  (руск.). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2013. Праверана 1 лістапада 2012.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]