NewJeans

З пляцоўкі Вікіпедыя

NewJeans (кар.: 뉴진스, рам.: Nyujinseu) — паўднёвакарэйскі дзявочы K-pop гурт, сфармаваны лэйблам ADOR, адной з дачынных кампаній HYBE Corporation. Гурт складаецца з пяці ўдзельніц: Мінджы, Ханні, Даніэль, Хэрын і Хеін. Гурт выпусціў свой пераддэбютны сінгл «Attention» 22 ліпеня 2022 года, а 1 жніўня дэбютаваў з міні-альбомам пад назвай New Jeans.[1]

NewJeans
NewJeans Logo 1.svg
NewJeans у 2022 годзе (злева направа: Мінджы, Хэрын, Ханні, Даніэль і Хеін)
NewJeans у 2022 годзе
(злева направа: Мінджы, Хэрын, Ханні, Даніэль і Хеін)
Асноўная інфармацыя
Жанр K-pop
Гады 2022–ц.ч.
Краіны Flag of South Korea.svg Рэспубліка Карэя
Адкуль Сеул, Паўднёвая Карэя
Мовы песень карэйская, англійская
Лэйбл ADOR
Склад Мінджы
Ханні
Даніэль
Хэрын
Хеін
newjeans.kr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва гурта, NewJeans (літ. пераклад: новыя джынсы), мае двайны сэнс[2]. Яна намякае на нязменную моду на джынсы і тым самым адлюстроўвае прагненне гурта стварыць для сябе такі ж вечны вобраз[3]. З другога боку, назва таксама з'яўляецца гульнёй англійскіх слоў (New Jeans гучыць як new genes, з англ.: новыя гены), што адсылае да так званага новага пакалення поп-музыкі, якое пачынаецца з дзейнасці гурта[4][5].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Герман, Тамар. NewJeans, new K-pop group, have YouTube, TikTok abuzz – here’s everything you need to know about them. South China Morning Post (28 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022.
  2. Who are the NewJeans members? New girl group is introduced by HYBE under their label ADOR (недаступная спасылка). BOL News (22 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 20222022-08-10. Праверана 3 лістапада 2022.
  3. Чын, Кармэн. NewJeans – 'New Jeans' review: HYBE’s latest girl group go against the grain in an uneven debut(нявызн.) . NME (4 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2022.
  4. Дон, Сон Хва. 'Attention': Hybe's girl group NewJeans arrives on K-pop scene. The Korea Times (22 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2022.
  5. Шын, Мін Хі. ADOR K-pop girl group by Min Hee-jin to be called NewJeans. Korea JoongAng Daily (22 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2022.