Nexuiz
Nexuiz | |
---|---|
Распрацоўшчык | Alientrap[d] |
Выдавец | Alientrap[d] |
Дата выпуску | 31 мая 2005 |
Ліцэнзія | GNU General Public License |
Апошняя версія | |
Жанр | шутар ад першай асобы[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | macOS, Linux і Windows |
Гульнявы рухавік | DarkPlaces[d] |
Рэжымы гульні | шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | англійская |
Носьбіт | лічбавая спампоўка[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Nexuiz — камп’ютарная гульня ў жанры шутар ад першай асобы, створаная кампаніяй Alientrap. Гульня распаўсюджваецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі GNU GPL і з’яўляецца абсалютна бясплатнай. Nexuiz выкарыстоўвае гульнявы рухавік DarkPlaces, які быў заснаваны на рухавіку Quake, і падтрымлівае аперацыйныя сістэмы Linux, Mac OS X, OpenSolaris і Microsoft Windows. Першая версія была выпушчана 31 мая 2005 года.
Лагатып гульні заснаваны на кітайскім іерогліфе 力, які азначае «сіла». Гэты ж іерогліф выкарыстоўваецца для унутрагульнявых бонусаў.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, на сакавік 2010 года гульня «Nexuiz» была спампаваная чатырма мільёнамі унікальных карыстальнікаў.[3]
Распрацоўка гульні спыненая, «духоўным працягам» з’яўляецца Xonotic. Апошняя актуальная версія 2.5.2 з’явілася ў сетцы 1 кастрычніка 2009 года.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://web.archive.org/web/20121031131902/http://sourceforge.net/projects/nexuiz/files/NexuizRelease/Nexuiz%202.5.2/
- ↑ https://web.archive.org/web/20090828054345/http://sourceforge.net/projects/nexuiz/files/NexuizRelease/Nexuiz%202.5.1
- ↑ Jube. Quake Engine Game "Nexuiz" Heading To Console (англ.). Voodoo Extreme 3D (2 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 4 сакавіка 2010.