Nico Nico Douga

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Niconico
Выява лагатыпа
URL nicovideo.jp
Камерцыйны так
Тып сайта відэахостынг
Рэгістрацыя абавязковая
Мова(-ы) японская
Размяшчэнне сервера  Японія
Уладальнік Niwango, Inc. (падпадзел кампаніі Dwango)
Аўтар Niwango, Inc.
Пачатак працы 12 снежня 2006 года
Бягучы статус працуе
Рэйтынг Alexa 87[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Niconico (яп.: ニコニコ) (раней вядомы як Nico Nico Douga (яп.: ニコニコ動画)) — японскі відэахостынг. Карыстальнікі могуць загружаць, праглядаць і дзяліцца відэакліпамі. У адрозненне ад іншых відэахостынгаў, каментарыі накладваюцца непасрэдна на відэа і сінхранізуюцца з пэўным часам прайгравання. Гэтая функцыя дазваляе каментарыям непасрэдна рэагаваць на падзеі, якія адбываюцца ў відэа, сінхранізуючыся з гледачом, ствараючы адчуванне сумеснага прагляду. Гледачы могуць пакідаць каментары да кожнага моманту відэа і маркаваць відэафайл тэгамі, класіфікуючы яго змесціва. Сайт падае карыстачам розныя дадатковыя сэрвісы. Аўтаматычна складаюцца рэйтынгі папулярнасці.

Усяго за год з невялікім пасля адкрыцця ён стаў пятым вэб-сайтам у Японіі па колькасці праводжанага на ім часу. Да мая 2008 года наведвальнікі праводзілі на ім у суме 12 мільёнаў гадзін за месяц [2] . Па стане на 2 лютага 2015 года з'яўляецца ў Японіі 8-м па наведвальнасці сайтам [3] .

Па стане на 31 сакавіка 2013 года сайт абслугоўвае 32,55 мільёна зарэгістраваных карыстальнікаў (на 19 мільёнаў больш, чым у верасні 2009 года) 17,2% з іх маладзейшых за 20 гадоў, 41,7% ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў, 22 ,4% ва ўзросце ад 30 да 39 гадоў, 12,1% - ад 40 да 49 гадоў, 3,5% - ад 50 да 59 гадоў. Наведвальнасць - 116,23 мільёна прагледжаных старонак у дзень. [4]

Нататкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 29 лістапада 2017.
  2. Meet Hiroyuki Nishimura, the Bad Boy of the Japanese Internet (англ.)(недаступная спасылка). Wired (19 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  3. Alexa Traffic ranking(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  4. Result Briefing for the Six Months Ended March 2013 (англ.)(недаступная спасылка). Wired (9 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2013. Праверана 30 чэрвеня 2013.