Niczos
| Niczos | |
|---|---|
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | спявачка |
Niczos, сапраўднае імя Ніка Юрчук (польск.: Nika Jurczuk) — польская спявачка, якая выконвае песні на падляшскай мове.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Бельску-Падляскім. З польскай сям’і. Скончыла беларускамоўную школу, потым беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім. У гэтым ліцэі вучыліся яе бацькі, туды аддаюць сваіх дзяцей праваслаўныя сям’і[1].
Музыкай пачала сур’ёзна займацца ў студыі фальклору падляшскіх беларусаў «Жэмэрва», дзе наведвала заняткі па традыцыйных спевах. Тут яна засвоіла падляшскую мову. Удзельнічала ў этнаграфічных экспедыцыях, у тым ліку па Беларусі, дзе запісвалі песні і расповеды старых людзей, глядзелі іхнія строі[1].
Наведвала беларускі рок-фэст на Падляшшы «Басовішча», пасля ўдзельнічала ў беларускім музычным фестывалі «Tutaka», які стаў пераемнікам «Басовішча»[1].
У 2021 годзе таксама скрыпачкай і салісткай у гурце «Hajda Banda», створаным беларускай Дар’яй Буцкай, які робіць свае танцавальныя аранжыроўкі народных спеваў. За пару гадоў з гурт аб’ехаў амаль усю Польшчу, выступаў Чэхіі і Славакіі[1].
Дзякуючы арганізатарам беластоцкага фестывалю «Electrum Up To Date» Ніка пазнаёмілася з Антанінай Цар з Гдыні. Іх агульны праект «Toń» спалучае падляшскую традыцыйную музыку з сучаснай электроннай, блізкай да эмбіенту[1].
Вучылася на факультэце фізікі Варшаўскай палітэхнікі.
У час перапісу насельніцтва Польшчы ў 2021 годзе ўдзельнічала ў акцыі «Я — беларус!», арганізаванай фундацыяй «Тutaka», заклікаючы адзначаць сябе як асобу беларускай нацыянальнасці[2][3].
Супрацоўніцтва са Sw@da
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе Ніка пазнаёмілася праз агульных знаёмых з беластоцкім музыкам Віктарам Шчыгелем (Sw@da). Ніка, якая ўзяла псеўданім Niczos, разам са Sw@da стала рабіць музыку «беластоцкіх фавэлаў», якую назвалі «Podlasie bounce». Музыкі бралі традыцыйныя матывы і спалучылі з тым, што слухаў Sw@da. Niczos і Sw@da выступілі на конкурсе фестывалю «Nowa Tradycja», дзе атрымалі спецыяльную адзнаку[1].
Niczos і Sw@da пачалі з крыху апрацаванага народнага тэксту ў «Trawa murawa». Затым Ніка стала пісаць свае тэксты — часам у камбінацыі з рэпам па-польску, а часам цэлыя трэкі па-падляшску. У лістападзе 2023 года выйшла песня «Chadžu ja», у якой пяецца пра дзяўчыну, якая закахалася ў хлопца, але не быў для яе ідэальнай парай. У кліпе да песні спявалі ўжывую, большую частку відэа здымалі адным кадрам без мантажу, фонам зрабілі найбольш грубы двор, а колеры захавалі прыглушанымі[1].
| Мне здаецца, падляшская мова трохі недаацэненая. Людзі думаюць, што гэта мова вельмі простых людзей з вёскі. У пэўным сэнсе гэта так, бо людзі размаўлялі на ёй у вёсках. Але ведаю і бачу, што ўдаецца размаўляць на больш сур’ёзныя тэмы. |
Першы сольны канцэрт Niczos і Sw@da далі ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna», які адкрылі беларусы, выступалі на польскіх фестывалях і фестывалях беларусаў у Польшчы, у тым ліку на фестывалі «Tutaka»[1].
Niczos і Sw@da выступілі ў навагоднім выпуску на ютуб-канале беларускага праекта «Годна»[4].
У студзені 2025 года дуэт з песняй «Люстэрка» здолеў прайсці ў фінальны этап польскага адбору на «Еўрабачанне»[5]. 14 лютага ў фінале дуэт заняў другое месца ў глядацкім SMS-галасаванні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж S.A, Telewizja Polska. Як зрабіць, каб пад падляскіх «гангстараў» скакалі аж у Бразіліі. Вялікае інтэрв’ю з Niczos . belsat.eu. Праверана 18 студзеня 2025.
- ↑ УСЕАГУЛЬНЫ СЬПІС НАСЕЛЬНІЦТВА - Fundacja Tutaka . Праверана 18 студзеня 2025.
- ↑ 30 рэакцый | Ніка Юрчук - я беларуска! - перапіс насельніцтва | Nika Jurczuk - Воистину Воскресе! #spispowszechny #jabielaruska #jabielarus #narodowośćbiałoruska #obywatelstwopolskie *****PAMIĘTAJCIE***** 👉 Filmy... | By Fundacja Tutaka | Facebook . Праверана 18 студзеня 2025.
- ↑ Што паглядзець у навагоднюю ноч на беларускім ютубе? Альтэрнатыўная праграма перадач . Наша Ніва (31 снежня 2024). Праверана 18 студзеня 2025.
- ↑ У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы . Наша Ніва (15 студзеня 2025). Праверана 18 студзеня 2025.