Цела шарападобнае воблака (дыяметр 2-3 мм), з рухомым скарачальным шчупальцам. Размножваюцца дзяленнем папалам ці ўтварэннем дробных (даўжыня каля 20 мкм) пупышак на паверхні цела. Цытаплазма запоўненая тлушчавымі ўключэннямі, якія пры механічных або хімічных раздражненнях (у доследах — таксама пры дзеянні электрычнага току) валодаюць здольнасцю да біялюмінесцэнцыі. Утвараюць скопішчы ў паверхневых слаях цёплых, радзей барэальных вод, выклікаюць свячэнне мора.