Noize MC
| Noize MC | |
|---|---|
| руск.: Иван Александрович Алексеев | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 9 сакавіка 1985 (41 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | рэпер, спявак, аўтар песень, гітарыст, акцёр |
| Гады актыўнасці | з 1997 |
| Інструменты | гітара, клавішныя музычныя інструменты[d], вакал і бас-гітара |
| Жанры | хіп-хоп, рок[1], рэп-рок[2], альтэрнатыўны хіп-хоп, электронная музыка, грандж, панк-рок, альтэрнатыўны рок, асазнаны хіп-хоп, электронік-рок, блюз, трэп, сучасны рытм-н-блюз |
| Псеўданімы | Noize MC[3] |
| Лэйблы | Respect Production[d], Misteriya Zvuka[d] і Universal Music Russia[d] |
| Узнагароды | |
| noizemc.com (руск.) | |
Іва́н Алякса́ндравіч Аляксе́еў (нар. 9 сакавіка 1985, Ярцава, Смаленская вобласць), больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Noize МС — расійскі музыка, хіп-хоп выканаўца.
Псеўданім
[правіць | правіць зыходнік]Як сцвярджае сам музыкант, псеўданім ён абраў падчас выступаў на школьных дыскатэках, дзе танная апаратура заўсёды «фаніла» і «хрыпела», адсюль і паходзіць «MC Noize» (англ.: noise — шум). Пасля прыстаўка "MC" сышла ў канец, надаўшы псеўданіму індывідуальнасць.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства, ранняя творчасць (1985–2002)
[правіць | правіць зыходнік]Іван Аляксандравіч Аляксееў нарадзіўся 9 сакавіка 1985 года ў горадзе Ярцава Смаленской вобласці. Маці Аляксеева па адукацыі хімік, а бацька — музыкант. У 1994 годзе бацькі разышліся. З 8—9 гадоў Іван пачаў пісаць першыя вершы, а ў 10 гадоў захапіўся музыкай. Зімой 1995—1996 гадоў паступіў у музычную школу па класу класічнай гітары. Праз год разам з маці ён пераехаў у горад Белгарад, дзе двойчы стаў лаўрэатам абласнога конкурсу выканаўцаў на класічнай гітары: у 1998 і 2000 гадах.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
- The Greatest Hits Vol. 1 (2008)
- The Greatest Hits Vol. 2 (2010, перавыданне папярэдняга)
- Последний альбом (2010)
- Новый альбом (2012)
- Protivo Gunz (2013)
- Неразбериха (2013)
- Hard Reboot (2014)
- Hard Reboot 3.0 (2015, перавыданне папярэдняга)
- Царь горы (2016)
- Хипхопера: Орфей & Эвридика (2018)
- Выход в город (2021)
- Не все дома (2025)
Міні-альбомы
- No Comments (2018)
- Алхимия (2025)
Зноскі
- ↑ Noize MC. Биография(недаступная спасылка). «Красная звезда». — «русский рэпер, рок-музыкант» Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2017. Праверана 24 жніўня 2014.
- ↑ Noize MC. «Rap.ru». — «рэп-рок-кроссовер» Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2020. Праверана 24 жніўня 2014.
- ↑ (not translated to en-us) Genius — 2009.
- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Ярцаўскім раёне
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Артыстычныя псеўданімы
- Гітарысты Расіі
- Гітарысты паводле алфавіта
- Акцёры Расіі
- Акцёры паводле алфавіта
- Кампазітары Расіі
- Кампазітары паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Рок-музыканты Расіі