Перайсці да зместу

Nurol Ejder

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nurol Ejder
Выява
Краіна паходжання
Вытворца Q127462729?
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1999
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nurol Ejder — сямейства бранятэхнікі, якое вырабляецца турэцкай кампаніяй Nurol Makina (Nurol Holding)[1].

Дадзены бронетранспарцёр распрацоўваўся па замове турэцкай арміі кампаніяй Nurol Makina. Першы прататып быў пабудаваны ў 1995 годзе ў Румыніі. Пры стварэнні прататыпа шырока выкарыстоўваліся вузлы і агрэгаты БТР TAB 70 (румынская мадыфікацыя БТР-70), а таксама БТР-80. Пазней, ужо ў Турцыі, былі пабудаваныя пяць прататыпаў для выпрабаванняў на палявой мясцовасці, якія завяршыліся ў 1999 годзе. Аднак па завяршэнні выпрабаванняў забяспечыць выкананне ўсіх задач, пастаўленых арміяй ён не мог. Таму кіраўніцтва кампаніі Nurol Makina прыняло рашэнне аб распрацоўцы цалкам новай машыны. Так і з’явіўся Ejder.

Браніраванне мае стандарт НАТА STANAG 4569 Level 3 і забяспечвае абарону ад паразы стралковай зброяй і падрыву на мінах. V-вобразная форма дна забяспечвае значна лепшую абарону ад аскепкаў мін і фугасных снарадаў.

Машына абсталявана сістэмамі пажаратушэння, абароны ад ЗМЗ і кандыцыянавання паветра.

На бронетранспарцёры ўсталяваны шасціцыліндравы дызельны рухавік Cummins ISLe3-400.

Падвеска незалежная тарсіённай з гідраўлічнымі амартызатарамі. Радыус развароту — 8 метраў.

У якасці ўзбраення ўстаноўлены 7,62-мм кулямёт і 40-мм гранатамёт. Існуе таксама мадыфікацыя з французскай 25-мм гарматай GIAT M811.

Варыянты і мадыфікацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Ejder мае модульную канструкцыю, што дазволіла распрацаваць на яго базе некалькі розных мадыфікацый:

  • бронетранспарцёр;
  • разведвальная машына;
  • машына агнявой падтрымкі;
  • камандзірская машына;
  • санітарны аўтамабіль.

Краіны-аператары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Ejder Yalcin Tactical Armoured Combat Vehicle - Army Technology(недаступная спасылка). web.archive.org (11 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2016. Праверана 2 студзеня 2024.
  2. The Military Balance 2024. — P. 103.
  3. The Military Balance 2021,p.185
  4. The Military Balance 2021,p.362
  5. The Military Balance 2021,p.213
  6. The Military Balance 2021,p.486
  7. The Military Balance 2021,p.370